Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 19.08.2017, 03:42
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 231

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Ноябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2011 » Ноябрь » 23 » Атрымаў Падзяку Прэзідэнта
Атрымаў Падзяку Прэзідэнта
05:54

Газета - № 207-210 (10395-10398)


Фотография 1

Чацвёртага лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Прэм'ер-міністр Рэспублікі  Беларусь М.У. Мясніковіч уручыў  узнагароды шэрагу  прадстаўнікоў  розных сфер народна-гаспадарчага  комплексу краіны. Сярод іх  быў і начальнік  свінагадоўчага комплексу  СВК "Агракамбінат Сноў" І.І. Даўшко. За шматгадовую плённую работу, высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу ён атрымаў Падзяку Прэзідэнта краіны. Крыху раней Іван Даўшко быў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі".

У "Снове" Іван Іванавіч - з 1980 года (тады гэта быў калгас імя Калініна). Працаваў заатэхнікам  па свінагадоўлі, заатэхнікам-селекцыянерам у гэтай  жа галіне.

- У той час, - расказвае Іван Даўшко, - у рэспубліцы актыўна будавалі  свінакомплексы, і мы прадавалі для іх  запаўнення  племянных свінак, якіх  вырошчвалі ў сябе. За год - каля 3 тысяч галоў. Зараблялі грошы.

У 1988 годзе  спецыяліста прызначылі начальнікам  свінакомплексу, які з часам стаў сапраўднай фабрыкай  вытворчасці свініны - з навейшымі тэхналогіямі, з выдатнымі ўмовамі для працы аператараў. А племянных свінак  вырошчваюць цяпер у Горным Снове  толькі для ўласных патрэб.

Калі І.І. Даўшко прыйшоў у гаспадарку, тут было крыху больш за 7 тысяч свіней. Цяпер - 31 тысяча. Да канца года мяркуюць  давесці гэты паказчык да 33 тысяч. Сярэднясутачная  прывага свіней на дарошчванні і адкорме складае 640 грамаў, у тым ліку на адкорме - 710 грамаў.  Свініны за 10 месяцаў 2011 года атрымана  5917 тон. А плануюць штогод атрымліваць 7200 тон.

Свінакомплекс у агракамбінаце  пастаянна рэканструіруецца, абнаўляецца. Вось і цяпер будуюць тры  адкормачнікі. Яны прыйдуць на змену старым будынкам, якія служаць з 1974 года. Такім чынам, усе работы на рэстаўрацыі "старажылаў" не адаб'юцца негатыўна на аб'ёмах вытворчасці мяса.

- Мы хочам упэўнена замацавацца  на лічбе 7200 тон. І яшчэ паставілі далейшую задачу - змяншаць затраты, каб свініна стала таннейшай. У вытворчасці працаваць  навучыліся, трэба ўшчыльную  заняцца эканомікай, - апавядае далей Іван Іванавіч.

Свінакомплекс СВК "Агракамбінат Сноў"  займае вядучае месца сярод  аднатыпных прадпрыемстваў Беларусі. І прыемна, што дасягненні  калектыву, яго кіраўніка заўважаны кіраўніцтвам краіны.

- Гэтая ўзнагарода - заслуга і спецыялістаў, і радавых работнікаў, - кажа Іван Іванавіч. - Добры ў нас калектыў. Будзем і далей  працаваць  па поўнай праграме.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Категория: Снов | Просмотров: 505 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: