Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 20.04.2024, 10:14
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Ноябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2011 » Ноябрь » 23 » Дарогі Вячаслава Сырыцы
Дарогі Вячаслава Сырыцы
05:52

Газета - № 207-210 (10395-10398)


Фотография 1

Часцяком, калі запланавана начная загрузка тавару, у яго пад'ём у 3.30. Летам у гэты час ужо світае, а цяпер, восенню, гэта цёмная ноч. Але - дарога кліча... Вячаслаў Антонавіч снедае, прыхоплівае "ссабойку", клапатліва прыгатаваную  жонкай Валянцінай Аркадзьеўнай, і - на веласіпед. Яго машына з вечара запраўлена гаручым і падрыхтавана  да новага рабочага дня.

Грузчыкі мясакамбіната запаўняюць  прадукцыяй  ізатэрмічны фургон, устаноўлены на базе шасі МАЗ-4370. вадзіцель забірае неабходныя дакументы, адзначаецца на прахадной, дзе яму  жадаюць шчаслівага шляху, выязджае за вароты прадпрыемства.

У СВК "Агракамбінат Сноў" шмат   спажыўцоў прадукцыі яго мяса- і малакаперапрацоўкі. Найбольш складаныя рэйсы - на Мінск, таму машыны, што дастаўляюць тавар  у сталіцу, загружаюцца ў першую чаргу.

- У Мінску звычайна адразу заязджаю ў магазін у Курасоўшчыне, гэта па дарозе. Затым ідуць гандлёвыя кропкі ў Фрунзенскім, Партызанскім раёнах, "Камароўка", - расказвае Вячаслаў Антонавіч Сырыца. - Заўтра, напрыклад, адразу паеду ў Бараўляны. А наогул, маршрут  залежыць ад колькасці заказаных прадуктаў: у адзін магазін вязу 200 кілаграмаў мяса, у другі - паўтары тоны. Дзе большы груз - там і разгружаюся ў першую чаргу.

35 машын "Снова" штодзённа дастаўляюць прадукцыю па магазінах.

- Усё адпраўляецца асобна (малочная прадукцыя, мясныя паўфабрыкаты, гатовая мясная прадукцыя, кансервы).  Усё культурна ўпакавана, - апавядае далей Вячаслаў Антонавіч. - Розныя ў нас маршруты - на Салігорск, Маладзечна, Навагрудак, Баранавічы, Ганцавічы, не кажучы ўжо пра Нясвіж і Сноў… За рулём аўтамашын - прафесіяналы сваёй справы. Гэта - Міхаіл  Еўшаль, Сяргей Праневіч, Казімір Варапай, Віталь Іваноўскі і іншыя. Яны заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу  адзін другому.

Адзначце таксама, што вельмі аператыўна працуе лабараторыя -  добрасумленна выконваюць свае  абавязкі  лабаранты  хіманалізу Іна Іванаўна Тур, Наталля  Вадзімаўна Саліта, Сняжана  Міхайлаўна Верасоча. Увесь  тавар суправаджаецца  дакументамі лабараторыі: пасведчаннямі якасці бяспекі, сертыфікатамі адпаведнасці, дэкларацыямі  аб адпаведнасці. Зладжана ідзе пагрузка  тавару, якую арганізоўвае  загадчык склада халадзільніка  Зоя Іванаўна Грыб. Правільна і хутка выпісвае таваратранспартныя  накладныя  работнік бухгалтэрыі перапрацоўчай  вытворчасці Таццяна Уладзіміраўна Міклашэвіч.

З рэйсаў Вячаслаў Сырыца вяртаецца ў розны час.   Гэта залежыць ад умоў надвор'я, ад таго, ёсць на разгрузцы ў магазінах чэргі з аўтамашын ці няма. Прыехаўшы, старанна чысціць, мые фургон, каб усё адпавядала  санітарным патрабаванням.

Дома яго сустракаюць каханая жонка і верны сябар - сабака Нік. Часам прыязджаюць на выхадныя малодшы сын Яўген з жонкай Таццянай і маленькім Ванечкам. Жэня - капітан міліцыі, служыць у Мінску. Часам заглядвае дамоў старэйшы, Аляксандр. Але з ім цяпер болей гутараць па  тэлефоне. Саша - лепшы на сёння беларускі  баскетбольны арбітр, рэферы ФІБА, нацыянальны інструктар і кіраўнік  уласнаручна створанай  судзейскай школы.

- У яго кожны дзень распісаны: семінары, судзейства. Гарады, краіны… Уладзівасток, Санкт-Пецярбург, Кракаў, Ніжні Ноўгарад, Мінск і гэтак далей. Прыляціць у Мінск, патэлефануе:  "Я вас люблю. Беражыце сябе". Паставіў нам камп'ютар, перапісваемся па інтэрнэту. - Відаць, што Вячаслаў Антонавіч і Валянціна Аркадзьеўна ганарацца сынамі, якія ўсяго дабіліся самі, максімальна выкарыстаўшы, увабраўшы ў сябе ўсё добрае, што дала ім сям'я, Сноўская школа, родны дом.

Гаворка паступова зноў пераходзіць пра гаспадара.

- Любіць ён свой калектыў, любіць  работу. Абы здароўе было, - кажа Валянціна Аркадзьеўна.

Сёлета Вячаславу Антонавічу споўнілася шэсцьдзясят. Ён - равеснік  свайго калгаса. І ў дзень  святкавання ў ліпені юбілею СВК "Агракамбінат Сноў" яму, разам з многімі  работнікамі, уручылі ўзнагароду: Ганаровую грамату Мінаблвыканкама. У 2012 годзе споўніцца 40 гадоў, як ён працуе ў роднай гаспадарцы: быў доўгі час механізатарам, затым перайшоў у кузню, а з 1998 года працуе вадзіцелем. Спачатку вазіў жывёлу з фермаў на мясакамбінат. Цяпер на новай  машыне (летась атрымаў) дастаўляе гатовую прадукцыю ў магазіны.  Работай сваёй задаволены. Можна сказаць, ганарыцца. Бо сноўская прадукцыя - заўсёды свежая і смачная, яна  запатрабавана  пакупнікамі, у тым ліку і  сям'ёй Сырыцы.

Вячаслаў Антонавіч узнагароджаны  ордэнам Працоўнай Славы трэцяй ступені, носіць званне  "Заслужаны калгаснік".

…Вечарамі ён абавязкова глядзіць  навіны па тэле-візары, уважліва слухае прагноз надвор'я: назаўтра ж - зноў у рэйс.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Категория: Снов | Просмотров: 806 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: