Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Среда, 24.04.2024, 05:22
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июль 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2011 » Июль » 11 » “Нам у спадчыну ад роду засталіся песні…”
“Нам у спадчыну ад роду засталіся песні…”
13:37
Фотография 1

Сёння нельга жыць без веры, без шанавання спадчыны, нельга існаваць у духоўнай пустэчы, нельга не ведаць  гісторыі і культуры свайго народа, бо ў спадчыне нашы  карані, светапогляд і душа народу, яго далікатнасць  і сардэчнасць, талент і майстэрства.

"Не цурайся роднай песні…" - пісаў Якуб Колас. Да яго  запавету можна дадаць не менш пранікнёныя словы іншых славутых  песняроў Беларусі.

Носьбітам традыцыйнай спадчыны ў Нясвіжскім раёне  з'яўляецца   адзіны аўтэнтычны фальклорны калектыў  "Малеўскі гурт" Карцэвіцкага сельскага дома культуры. Узнік ён  па ініцыятыве дырэктара СДК - Марыны Вячаславаўны Шумейка. Яна  аб'яднала  восем жанчын-аматарак беларускай народнай песні, якія ў маладосці былі ўдзельнікамі харавога калектыву: Наталля Пятроўна Вініцкая (1921 г.н.), Яніна Антонаўна Мяленька (1927 г.н.), Наталля Аляксандраўна Крыўко (1928 г.н.), Надзея Якаўлеўна Мяленька (1931 г.н.), Зінаіда  Антонаўна Шах (1928 г.н.), Ганна Фамінічна Гацура (1928 г.н.), Алена Веньямінаўна Гаціла (1933 г.н.), Наталля Вячаславаўна Гаціла (1939 г.н.). Пазней прыйшла ў калектыў  Наталля Мікалаеўна Крыўко. Сёння калектыў складаецца з пяці ўдзельніц ва ўзросце каля 80 гадоў.

2011 год стаў юбілейным - гурт адзначае  15-годдзе  аматарскай дзейнасці. Жанчын аб'яднала  любоў да беларускай  народнай песні, але асноўную частку песеннага рэпертуару  складаюць аўтэнтычныя песні, якія спявачкі перанялі  ад сваіх бацькоў. Таму, за 15 год сумесных спеваў, калектыў стаў  яскравым  носьбітам  мясцовых традыцый, жанчыны збераглі  адметнасць выканання - спевы шматгалоссем, "а капэла". Частка з іх - дуэтам ці сольна.

З самага пачатку існавання  фальклорны калектыў прыцягнуў да сябе ўвагу тэлебачання і радыё. У 1997 годзе  спявачкі прымалі ўдзел у здымках тэлепраграмы "Крок", у 1998 - у перадачы "Радавод", у 2001 годзе адбыўся запіс на Нясвіжскім раённым радыё, 2004 год - праслухоўванне  і запіс "Малеўскіх спявачак" на тэлеканале "Лад" для  праграмы "Спявай, душа", 2005 год - удзел у обласным аглядзе мастацкай сама-дзейнасці ў  Старых Дарогах, 2009 год - разам з удзельнікамі  дзіцячых калектываў Карцэвіцкага СДК аднавілі  народнае свята Багач. Не абыходзяцца без удзелу фальклорных  спявачак  розныя мерапрыемствы: гурт прымаў удзел у святкаванні  Дня Незалежнасці ў Нясвіжы і інш.  І, вядома ж, без абрадавых песень і рытуалаў, якія амаль  штогод выконваюць жанчыны на "зажынках" і "дажынках". Святы згубілі б свой непаўторны  каларыт, свае карані. Спяваюць бабулькі, і ліецца пажаданне:

Ой, вы лета маладыя,

Ой, вы лета маладыя,

На ліповенькум  мосці

Ой, вярніцеся, мае  лецечка,

Хаця раз яшчэ ў госці…

На вялікі жаль,  перасталі гучаць у гэтым  меладычным спеве галасы Н.П. Вініцкай,  Н.А. Крыўко, Н.Я. Мяленька, Я.А. Меленька. Але жывуць яны ў светлай памяці  аднавяскоўцаў, жывуць іх вечныя песні пра каханне, пра родны  край, пра нялёгкую  жаночую долю. І кожная сустрэча  з гледачом, кожнае выступленне, кожная рэпетыцыя спявачак "Малеўскага гурта" дадаюць бабулям  жыццярадаснасці: пачынаюць па-маладому ззяць вочы,  меншае колькасць маршчынак на твары. Так і жывуць гэтыя простыя жанчыны, як і ў вершы:

Яны нясуць у сэрцы спагаду і спакой

І не баяцца смерці ў памяці людской,

Таму, што весела жывуць

І песні добрыя пяюць.

Наталля БОГУШ, метадыст па фальклору РЦКіА

Марына ШУМЕЙКА, дырэктар Карцэвіцкага СДК

Категория: Малево | Просмотров: 1107 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: