Альба [5] |
Бол. Лысица [4] |
Великая Липа [6] |
Городея [14] |
Грусково [2] |
Друцковщизна [1] |
Дубейки [2] |
Заозерье [1] |
Затурья [3] |
Заушье [1] |
Куноса [1] |
Лань [10] |
Леоновичи [17] |
Макаши [3] |
Мал. Быховщина [1] |
Малево [2] |
Мацилевщина [2] |
Нов. Новоселки [1] |
Оношки [8] |
Островки [3] |
Плешевичи [2] |
Погорельцы [1] |
Прости [2] |
Рудавка [1] |
Сейловичи [4] |
Славково [1] |
Снов [25] |
Солтановщина [3] |
Сычи [1] |
Ужанка [1] |
Юшевичи [5] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Салодкія сюжэты | 06:52 |
Газета - №208-211 Рубрика - События, факты 09 ноября 2009 «Зорны час» кандытара Алены ШАТОХIНАЙ прыпаў на 80-я гады мінулага стагоддзя. Яна стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР у галіне гандлю і спажывецкай кааперацыі. - Такую ўзнагароду мы, два чалавекі з былога Савецкага Саюза, атрымалі ўпершыню, - прыгадвае Алена Лявонаўна. Алена Шатохіна і на сённяшні дзень адзіны кандытар у Беларусі з такім пачэсным званнем. - Гэта было якраз напярэдадні свята - 69-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, - успамінае яна. - У Маскве дэлегацыю з Беларусі сустракалі на шыкоўнай аўтамашыне. З кветкамі. Вялізны букет - 21 чырвоны гваздзік! - падарылі адразу на пероне. Узнагароды ўручалі ў Крамлёўскім Палацы. Быў урачысты банкет. Для герояў свята было і сваё «Поле цудаў». Кожнаму лаўрэату дазволілі папрасіць усё, чаго той захоча. Але не для сябе асабіста - для справы. Алена Лявонаўна папрасіла фінскую печку для запякання, цестамясільную і крэмаўзбівальную машыны, а таксама аўтамашыну для развозу кандытарскіх вырабаў. Праз месяц усе заказы Шатохінай былі выкананы. Так сціплая дзяўчына з Гарадзеі, якая нарадзілася ў мнагадзетнай сям'і, дзе гадавалася шэсць дзяўчынак, раптам праславілася на ўвесь Савецкі Саюз. Але ж гэта здарылася не раптам і не выпадкова. Бацька - адзіны кармілец у сям'і, быў адмысловым шаўцом. Шыў боты. Без эскізаў і выкраек. Меў прыроджаны мастацкі густ. Такой жа майстрыхай была і мама. Яна пякла прыгожыя і смачныя пірагі, караваі на вяселлі. Бывала, замесіць цеста, а потым пасадзіць вакол стала сваіх дзяўчынак і дасць кожнай работу: каму - птушак ляпіць, каму - шышкі, каму - кветачкі. Алена пайшла на свой хлеб рана. Хацелася самастойнасці, ды і бацькам даць палёгку. Вучылася ў вячэрняй школе і працавала ў сталовай Гарадзейскага цукровага камбіната. Займалася там і выпечкай. Завочна скончыла Баранавіцкі тэхнала-гічны тэхнікум і ўжо загадвала кандытарскім цэхам у Гарадзеі. На пачатку 70-х, калі сталі папулярнымі конкурсы маладых кандытараў, была іх актыўнай удзельніцай. На першым абласным заняла першае месца. Выйшла ў лідэры і на рэспубліканскім. Алена Лявонаўна і сёння памятае той першы салодкі шэдэўр. Гэта быў мілы дзіцячы сюжэт: прыгожы белы заяц з узбітых яечных бялкоў сустрэўся на духмянай бісквітнай паляне з шакаладным вожыкам, што ся-дзеў на хрумсткім пяньку са здобнага цеста... Рашэнне журы было аднадушнае: Шатохіна зрабіла конкурсны торт на высокім мастацкім узроўні. Ды і смачны - у роце растае! З таго часу Алена пастаянна ўдзельнічала ў такіх спаборніцтвах. Яе неаднаразова запрашалі ў Маскву на ВДНГ. І тут яна здзіўляла наведвальнікаў сваімі салодкімі творамі, неардынарным мастацкім падыходам, арыгінальнай рэцэптурай выпечкі. У 1972 годзе ў Нясвіжы адкрылася абласная школа кандытараў, якую ўзначаліла Алена Шатохіна. Тут яна перадавала сваё майстэрства вучням. Iх у яе было больш сотні! Сапраўднымі майстрамі сваёй справы сталі Таісія Аліноўская (цяпер яна ўзначальвае ў Гарадзеі кандытарскі цэх), Раіса Баркоўская, Ганна Шахнер і іншыя. Па яе слядах пайшоў і сын Эрнест, які працуе ў сталовай Гара-дзейскага цукровага камбіната, дзе пачынала свой шлях у прафесію яго маці. Працягвае сямейную дынастыю і яго дачка Вера. Цяпер яна, як бабуля і бацька, вучыцца ў Баранавіцкім тэхнала-гічным тэхнікуме. І сёння Алена Шатохіна застаецца вернай сваёй прафесіі. Апошнія восем год працуе ў сталовай гандлёвага цэнтра ААТ «Нясвіжскі райаграсервіс». Яна не толькі клапоціцца пра смачныя абеды для працаўнікоў гаспадаркі (Алена Лявонаўна - загадчык вытворчасці), а і сумяшчае гэтую справу з прыгатаваннем прыгожага печыва. Рыхтуе святочныя сталы на вяселлях і юбілеях. Працуе з вырабамі пад заказ. А задаволіць патрэбы заказчыкаў - няпростая справа. Тут мала быць мастаком, трэба быць яшчэ і псіхолагам. Алена Лявонаўна заўсёды цікавіцца, для каго заказ, з якой нагоды ён робіцца. Калі кандытарскі выраб, скажам, адрасаваны жанчыне, ён выконваецца ў пяшчотна-ажурным афармленні, з кветкамі. Для мужчын салодкае прывітанне ў больш строгім стылі. Напрыклад, у выглядзе разгорнутай кнігі. Для дзіцяці падбіраецца сюжэт лю-бімай казкі. I ўсё гэта - рукатворная прыгажосць. | |
Категория: Городея | Просмотров: 797 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |
Всего комментариев: 0 | |