Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 18.04.2024, 06:58
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Сентябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2011 » Сентябрь » 28 » «Жыву сярод шчырага, добрага люду…»
«Жыву сярод шчырага, добрага люду…»
10:28
Свята вёскі… Што значыць яно для чалавека? Мерапрыемства, якое аб'ядноўвае людзей сталага ўзросту і маленькіх, аб'ядноўвае прафесіі настаўніка і жывёлавода, аб'ядноўвае суседзяў і лёсы… Свята вёскі дорыць цяпло чалавечых зносін, а іншы раз дае магчымасць па-новаму зірнуць на таго, хто побач з табой жыве доўгія гады, шчыра працуе, гадуе дзяцей, умела пячэ караваі або разводзіць кветкі, якія радуюць вока.

Свята вёскі Юшавічы наладжвалася не проста так. Вёска славіцца людзьмі працы, добрымі гаспадарамі, гаспадынямі і дружнымі суседзямі. Аднавяскоўцы разам адзначаюць святы, разам сустракаюць сумныя весткі, разам спраўляюць вяселлі…

Чаму свята ладзілася восенню? Бо завершана жніво. Сабраны хлеб і ёсць хвіліна вольнага часу ў хлебаробаў.

Такая яна, асенняя пара, вось ужо 40 гадоў і для Веры Дзмітрыеўны Макаўчык - жанчыны, чыя праца на калгаснай ніве адзначана многімі Ганаровымі граматамі, ардэнамі і медалямі дзяржаўнага ўзроўню. Менавіта ў Веры Дзмітрыеўны ёсць чаму вучыцца моладзі - любові да роднай Беларусі, роднай зямелькі-карміцелькі….

Наступны герой свята - Міхаіл Міхайлавіч Бука. З 1974 года ён працуе інжынерам у мясцовай гаспадарцы. Чалавек на сваім месцы. Цудоўная сям'я, сыны, нявесткі, унукі, жонка Ніна Іванаўна - надзейны тыл і дбайная гаспадыня з тонкім густам. Чым не прыклад моцнай беларускай сям'і?

Як ісці па жыцці, пераадольваючы складанасці лёсу? Ці хопіць сіл несці на жаночых плячах клопат пра дваіх маленькіх дзяцей? Не раз задавала сабе пытанне наступная гераіня - Галіна Канстанцінаўна Жук. Але няма той сілы, якая адолела б жанчыну-маці. Для сваіх дзяцей яна зробіць усё магчымае, а другі раз і немагчымае, каб толькі ў іх было ўсё добра. Сёння Галіна Канстанцінаўна цешыцца, гледзячы ўжо на ўнукаў, і, як і заўжды, твар яе свеціцца ўсмешкай.

Работы ў вёсцы заўсёды хапае

І ўзімку, і летняй парой.

Да сонца ўсходу іх дзень наступае… - вершаваным радком пачалася размова пра жывёлаводаў гаспадаркі. Рана атрымліваюць атэстат сталасці тыя, хто з маладосці пачынае адказную работу на ферме. Часам не здагадваюцца іншыя, які гэта нялёгкі хлеб. Загадзя прыгатаваць абед і прыбрацца дома, адправіць у школу дзяцей і ўвечары легчы спаць толькі тады, калі ўжо ўсе адпачываюць. Такі рытм жыцця ў М.І. Янцэвіч і М.К. Кухты, В.М. Дашко і А.І. Тарчыла і многіх іншых жывёлаводаў і аператараў машыннага даення.

Не менш складаная праца на свінагадоўчым комплексе. Каб забяспечыць добрыя прывагі, тут клапаціліся М.М. Русак, Л.А. Лепя-ціла і іншыя…

Сельская гаспадарка аб'ядноў-вае многія прафесіі. Прыгажосць палёў і важкасць каласоў залежаць ад работы паляводаў, аграномаў, механізатараў. Разумеюць гэта, а таму і дбайна працавалі і працуюць на вясковых палетках, Я.І. Чарнюк, М.І. Жук, А.П. Жук, Я.А. Кавалеўская, М.А. Ачкас, К.І. Кавалеўскі, М.І. Дашко, П.П. Халопіца і многія іншыя.

Аднаго за другім ушаноўвалі на свяце людзей працы, дарылі ім музычныя падарункі. А яны, у сваю чаргу, выказвалі шчырыя словы падзякі за ўвагу.

Для чалавека без мінулага няма будучыні. Таму асаблівае месца ў час мерапрыемства было адведзена лю-дзям паважанага ўзросту, ветэранам вайны і сем'ям загінуўшых у час ліхалецця.

… І з кожным годам доўг

расце мой нецярплівы,

Яго не аплаціць,

пакуль жыву,

Таму жыву з героямі маўкліва

Схіляючы, з падзякай, галаву… - такія радкі былі адрасаваны ўсім, хто зведаў жахі, голад і нястачы ваенных гадоў, хто застаўся без кармільца-гаспадара, хто і сёння бачыць у снах здзекі фашыстаў…

На свяце вёскі не засталіся без увагі і самыя маленькія жыхары. Ірачка Міхайлава і Максімка Плакса атрымалі падарункі на памяць.

Сапраўдным упрыгожаннем свята стала выстава работ мясцовых майстрых - М.І. Жук, З.А. Чарнюк, А.І. Тарчыла, М.А. Стадуб, М.І. Крук.

Мой родны куточак,

Куточак мой любы,

Тут дом мой, мае карані.

Жыву сярод шчырага, добрага люду,

Жыву на прыгожай зямлі…

Утульныя хаты і двары, шчырыя ўсмешкі людзей - усё гэта мясцовая вёска, дзе жывуць працавітыя людзі, якія збіраюцца на святы, якія любяць сваю маленькую радзіму - кожны па-свойму.

Свята вёскі падрыхтавала дырэктар Юшавіцкага СДК Таццяна Еўтух разам са школьнікамі - удзельнікамі гурткоў, якія працуюць пры доме культуры. Спонсарамі выступілі кіраўніцтва ААТ "Юшавічы" і сельскі выканаўчы камітэт.

Фота Кацярыны Цвірка і Юліі Язвінскай

Іна ВАСІЛЕВІЧ
Категория: Юшевичи | Просмотров: 1109 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/3 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: