Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 13:15
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июль 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2008 » Июль » 1 » У Нясвіжы зблыталі муміі Радзівілаў
У Нясвіжы зблыталі муміі Радзівілаў
08:00
За 55 гадоў пасьля спробы камуністаў дазнацца сакрэт князёў у бальзаміраваньні, сьвятары ня здолелі ўпарадкаваць радавую крыпту ў касьцёле.
 
Нясьвіжскае пахаваньне Радзівілаў, якое знаходзяцца ў тутэйшым Фарным касьцёле, дадае новыя загадкі. Супрацоўнік навуковага нацыянальнага запаведніку Сяргей Чысьцякоў паведаміў, што ў радавой крыпце да сёньня ня вызначана, чые муміі ляжаць у 32 саркафагах.

- Усіх саркафагаў - 70, - удакладняе Сяргей Чысьцякоў, - прыналежнасьць 38 дакладна высьветлена. У прыватнасьці, 1999 год прынёс шмат адкрыцьцяў, бо тады ў Нясьвіж на працу былі запрошаныя рэстаўратары зь Літвы, якія мелі архіўныя дакумэнты з апісаньнямі.

Паводле гістарычных зьвестак, крыпту ў Нясьвіжы заснаваў у XVI стагодзьдзі Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Перад гэтым ён зьдзейсьніў паломніцтва да Папы Рымскага Рыгора XIII, ад якога атрымаў прывілей на пабудову адмысловага скляпеньня для пахаваньня роду Радзівілаў. На месцы Сіротка ўчыніў два правілы. Па першае, тут павінны ляжаць толькі Радзівілы. Другое правіла - усіх нябожчыкаў трэба хаваць толькі ў простай вопратцы, без упрыгожваньня, каб пазьбегнуць рабаваньня крыпты.

І ўсё ж труны ў крыпце ўскрывалі. Першы раз гэты было ў 1905 годзе, калі неспадзявана спарахнелі некаторыя труны і іх давялося перамясьціць разам з муміямі ў новыя, бярозавыя. Другі раз труны ў крыпце ўскрывалі ў 1953 годзе. Савецкія навукоўцы атрымалі загад даведацца пра княскі сакрэт бальзаміраваньня. У сьпешцы дасьледаваньня камісія пераблытала пахаваньні. Некаторыя труны надоўга засталіся адчыненымі, бо ў 1953 касьцёл у Нясьвіжы хоць і ня быў зачынены, але служак тут засталося мінімум.

Сяргей Чысьцякоў гаворыць і пра зьніклыя саркафагі Радзівілаў. Ён спасылаецца на кнігу польскага дасьледчыка Баляслава Таўрагінскага, выдадзеную ў 1937 годзе. Аўтар цьвердзіць пра 102 пахаваньні ў крыпце. Але такая колькасьць трунаў не ўмясьцілася б у крыпце такіх памераў, якія цяпер.

- Ёсьць тут побач іншыя пахаваньні, - ўпэўнена кажа Сяргей Чысьцякоў, - яны замураваныя ў сьценах. Каб пераканацца ў гэтым, трэба праводзіць дасьледаваньне з адпаведнай тэхнікай.

Дарэчы, сёлета ля Фарнага касьцёлу ў Нясьвіжы мянялі старую агароджу на новую. Калі будаўнікі капалі траншэю, наткнуліся на мармуровыя пліты. Надпіс на першай зь іх сьведчыў пра колішняе пахаваньне. Далей капаць засьцерагліся. Не выклікалі і археолягаў. У выніку пра яшчэ адну загадку гавораць цяпер у Нясьвіжы…

Просмотров: 761 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |