Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 17:12
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2008 » Декабрь » 23 » Несвижский народный театр – «заслуженный»
Несвижский народный театр – «заслуженный»
05:06
17 декабря 2008 года коллегия Министерства культуры Республики Беларусь присвоила звание “Заслуженный коллектив” Несвижскому народному театру имени Уршули Радзивилл.

28-30 ноября 2008 года народный театр имени Уршули Радзивилл районного Центра культуры и досуга принимал участие в областном фестивале "Березинская рампа", который проходил в г.Березино. Несвижские артисты сыграли спектакль Джона Патрика Саймона "Странная миссис Сэвидж".

Тэатр у Нясвіжы – самы старажытны на Беларусі: першы спектакль быў тут пастаўлены 265 гадоў таму княгіняй Уршуляй Радзівіл. Сённяшні народны тэатр імкнецца быць сапраўдным пераемнікам традыцый шматвяковай тэатральнай культуры.

Сучаснаму калектыву ўжо 55 гадоў, пятнаццаць з іх ён носіць ганаровае званне “народны”.  Да гледача ён выходзіць з самымі  разнастайнымі пастаноўкамі класічнага і сучаснага рэпертуару. Гэта п’есы В.Дуніна-Марцінкевіча, Я.Купалы, Я.Коласа, А.Чэхава, А.Астроўскага, У.Салагуба, М.Чарота, А.Макаёнка, М.Варфаламеева, Г.Марчука, А.Дударава і іншых. Аднак стаўка робіцца на нацыянальныя творы.

Тройчы ў сталічнай вобласці праходзіў фестываль аматарскіх народных тэатраў “Бярэзінская рампа”, і Нясвіжскі народны – нязменны яго ўдзельнік. На першым артыстка народнага тэатра Тамара Ярмоленка атрымала    дыплом і прыз за лепшую жаночую ролю. На другім за ролю Філіцаты   у спектаклі па п’есе А.Астроўскага “Праўда добра, а шчасце лепш” гэтай узнагароды была ўдастоена артыстка народнага тэатра Эма Булат, а калектыў атрымаў дыплом за лепшы ансамблевы спектакль. На трэцім фестывалі  роля Барбары (п’еса А.Дударава “Чорная Панна Нясвіжа”) у выкананні Таццяны Лук’янчык была па-за канкурэнцыяй, а калектыў стаў лаўрэатам. Прыз глядацкіх сімпатый, дыпломы за лепшы ансамблевы спектакль, за плённую работу па далучэнню моладзі да аматарскага тэатральнага мастацтва, – гэта толькі частка ўзнагарод калектыву.

Дарэчы, з “Чорнай Паннай” тэатру давялося шмат вандраваць: у 2003 годзе   стаў удзельнікам міжнароднага фестывалю тэатраў малых гарадоў  у Літве (г.Мешкуйчай), а таксама быў запрошаны на святкаванне Дзён Нясвіжа ў г. Пулавы (Польшча). 2004, 2005 гады таксама былі адзначаны гастрольнымі паездкамі на фестывалі ў іншыя гарады Літвы: г. Уцена  (Міжнародны фестываль гістарычнай драмы) і Юрбаркас (фестываль аматарскіх тэатральных калектываў). Зацікавілася спектаклем і Латвія, таму ў наступным мяркуецца наведаць і гэтую краіну.

За лепшую жаночую ролю на Рэспубліканскім фестывалі “Тэатральныя скрыжаванні” (“Чорная Панна Нясвіжа”) была ўзнагароджана дыпломам лаўрэата выканаўца ролі Барбары Радзівіл Таццяна Лук’янчык, а тэатральны калектыў атрымаў дыплом лаурэата ІІ ступені.

З аншлагам  заўсёды праходзяць спектаклі ў раённым Цэнтры культуры і адпачынку. Апошнія пастаноўкі несвіжан – гэта спектаклі “Помнік каханню” (па п’есе мясцовай аўтаркі Клаўдзіі Шышыгінай, дзе ажывае адно з самых рамантычных паданняў з гісторыі Нясвіжа часоў Радзівілаў)  і  “Дачка рускага акцёра” (драматург – П.Грыгорьеў), з якім, дарэчы, несвіжане ўдзельнічалі ў якасці гасцей на IV фестывалі “Бярэзінская рампа” – атрымалі самыя высокія адзнакі гледачоў.

У 2005 годзе ўся тэатральная грамадскасць Рэспублікі Беларусь урачыста адзначыла 265-годдзе заснавання першага тэатра ў Беларусі, а таксама спаўнілася 300 гадоў з дня нараджэння заснавальніцы першага тэатра ў Беларусі, і да гэтых юбілейных дат тэатралы падрыхтавалі прэм’еру спектакля па п’есе Уршулі Радзівіл “Распуснікі ў пастцы”.

Артысты тэатра лічаць сябе нашчадкамі тых тэатральных традыцый, што былі закладзены ў Нясвіжскім тэатры шмат гадоў назад. І тое, што   тэатр горада Нясвіжа, дзе наогул быў заснаваны беларускі тэатр, носіць імя яго   стваральніцы, справядліва  і з грамадскага, і з гістарычнага  пункту гледжання.

Сення ў тэатры каля 40 аматараў тэатральнага мастацтва. Кожны год дэбюціруюць новыя ўдзельнікі тэатра. Актыўна калектыў прымае ўдзел у тэатралізаваных прадстаўленнях, на ўрачыстых вяселлях, якія праводзіцца ў Ратушы.


Просмотров: 1284 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |