Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 20.04.2024, 14:19
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июнь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Июнь » 14 » Апостальскі нунцый — у Нясвіжы
Апостальскі нунцый — у Нясвіжы
12:01

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці

9 чэрвеня ў касцёле Божага Цела ў Нясвіжы адбылася парафіяльная ўрачыстасць. Цэлебраваў святую Імшу Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У свяце прымалі ўдзел святары з Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, з дэканату і ваколіц.

Падчас літургіі арцыбіскуп падкрэсліў важнасць Эўхарыстыі ў жыцці чалавека, а асабліва ў жыцці вернікаў нясвіжскай парафіі, якая знахо-дзіцца пад асаблівай апекай Хрыста, утоенага ў Святых Дарах. Для Хрыста збудаваны гэты касцёл, але ў святыні ёсць яшчэ дом, дзе Ён жыве, - гэта табэрнакулюм. Нунцый падкрэсліў, які прыгожы гэты дом - табэрнакулюм - у нясвіжскім касцёле. Святая Барбара, абраз якой знаходзіцца ў прэзбітэрыі касцёла, прымаючы мучаніцкую смерць за веру з рук свайго роднага бацькі, з вялікай пашанай і надзеяй углядаецца ў Эўхарыстыю. Арцыбіскуп заахвоціў прысутных таксама з верай углядацца ў яе падчас цяжкасцяў.

Пасля Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада. Чатыры прыгожыя алтарыкі, узнёслая малітва і благаслаўленне Святымі Дарамі. Узносіліся прыгожыя спевы. Шматлікія парафіяне, дзеці, моладзь прайшлі ў маніфестацыі сваёй веры.

Напрыканцы ўрачыстасці арцыбіскуп Гуджэроцці падзякаваў усім і ў першую чаргу Богу за магчымасць памаліцца ў гэтай прыгожай святыні, у прыгожым горадзе, сярод прыгожых людзей, якія жывуць тут. Нясвіж нагадаў нунцыю радзіму. Горад сапраўды выглядае па-еўрапейску і нагадвае італьянскія гарады, тым больш што архітэктар, які надаў яму аблічча, быў італьянец, езуіт Джаванні Марыя Бернардоні.

Пасля набажэнства ў гарадской ратушы адбылася сустрэча нунцыя з мясцовымі ўладамі. Арцыбіскуп шмат размаўляў са старшынёй райвыканкама Іванам Крупко, будучы вельмі зацікаўленым жыццём людзей у раёне.

Таксама іерарх наведаў замак Радзівілаў. Нунцый ацаніў высокі ўзровень рэстаўрацыі і падкрэсліў добры аспект супрацоўніцтва ў сферы культуры і захавання гістарычнай спадчыны паміж каталіцкай парафіяй нашага горада і Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам «Нясвіж».

Нясвіж вельмі спадабаўся арцыбіскупу, і іерарх паабяцаў, што гэта не апошні яго візіт у наш цудоўны горад.

Ксёндз Пётр ШАРКО, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дзекан Нясвіжскага дзеканату

Крынiца: www.catholic.by

Просмотров: 638 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/2 |