На экскурсіі ў Ратушы |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Цаніце тое, што вы маеце | 08:08 | ||
"Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць", - сэнс гэтых радкоў з вядомай песні ансамбля "Песняры" сапраўды пачынаеш разумець толькі тады, калі наведаеш іншыя краіны і можаш параўнаць розныя сферы жыцця. А часта мы проста не заўважаем таго, што побач, тых даброт, якія сталі для нас звыклай паўсядзённасцю, а для іншых - яны былі б проста шчасцем. Гэта адзначыла падчас наведвання нашага горада стваральнік і дырэктар Музея мініацюрнай кнігі, заслужаны работнік культуры Азербайджана, член Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА пры Прэзідэнце Азербайджанскай Рэспублікі, актыўны член таварыства сяброўства і супрацоўніцтва "Азербайджан-Беларусь" Зарыфа Тэймураўна Салахава. Нельга не пагадзіцца са словамі гэтай абаяльнай жанчыны, якая пабывала ў многіх краінах свету і ўжо не першы раз наведвае Беларусь: - Я проста ўражана ад таго, што ўбачыла ў Беларусі. Вы ўжо да ўсяго прывыклі і лічыце, што так і павінна быць. У вас усюды парадак, чысціня і законнасць. Вы змаглі захаваць і галоўнае сваё багацце - лясы. А прадукты? Ваша харчовая прамысловасць - гэта 100 % якасці. А за кошт чаго? За кошт таго, што вы, беларусы, змаглі захаваць вашу сельскую гаспадарку і вывесці яе на належны, канкурэнта-здольны ўзровень. А чым дрэнная ваша прамысловасць? Уявіце, у 2004 годзе ў ЗША я купіла сабе прыгожы касцюм- тройку. Вяртаюся ў Баку, разглядаю і заўважаю, што выраблены ён… у Беларусі. Вы можаце сабе ўявіць?! Я часта бываю ў Маскве і бачу, што за вашымі таварамі лёгкай прамысловасці прылятаюць гандляры нават з Далёкага Усходу. Акрамя таго, што яны танныя, самае галоўнае - яны якасныя. Таму цаніце тое, што маеце. А маеце вы многа. На фота: З.Т. Салахава (у цэнтры) і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.М. Казлоў, А.А. Новік на экскурсіі ў Ратушы Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ | |||
Просмотров: 651 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |