Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Вторник, 23.04.2024, 18:09
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Январь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2010 » Январь » 14 » М.М.Худая: “Жыць для людзей”
М.М.Худая: “Жыць для людзей”
17:02
Паважаная Марыя Мікалаеўна! Сардэчна віншуем Вас з юбілеем!

За некалькі дзён да таго, як Нясвіжскі раён будзе 15 студзеня святкаваць  70-ю гадавіну ўтварэння, сваю юбілейную дату адзначыць  чалавек,  які аддаў Нясвіжчыне вялікую частку жыцця, - Марыя Мікалаеўна Худая, Ганаровы грамадзянін горада Нясвіжа.  І хоць нарадзілася яна ў Клецкім раёне, але  да нясвіжцаў заўсёды звяртаецца  са словамі "дарагія мае землякі". Тут яна зрабіла першыя самастойныя крокі ў прафесію, зарэкамендавала сябе і добрым спецыялістам, і выдатным партыйным важаком. Тут несла (і небеспаспяхова) нялёгкую ношу  старшынёўства ў калгасе, а потым -  кіраўніка раёна. І хоць  жыве цяпер у Мінску, але зноў і зноў вяртаецца ў свой дом у вёску Лань, што раскінулася на берагах рачулкі з такой жа  мілагучнай  назвай...

Вясковая дзяўчына пасля школы  выбрала сабе  вясковую прафесію. Яна паступіла ў Лідскі  сельгастэхнікум. У 1959 годзе  скончыла яго  і была прызначана  галоўным бухгалтарам у калгас "Ленінскі шлях" (цяпер СВК "Лань-Нясвіж"). Без адрыву  ад вытворчасці  закончыла Беларускую  сельгасакадэмію і з 1966 года - галоўны эканаміст  гэтай гаспадаркі.

Разумную, баявую, энергічную дзяўчыну  камуністы прынялі  ў члены КПСС,  выбралі  сакратаром  партыйнага камітэта  гаспадаркі. Яна стала намеснікам старшыні, членам РК КПБ. І сваю працу вяла  ў розных накірунках. Узначальваючы савет  эканамічнага аналізу, настойліва ўкараняла  гаспадарчы разлік, клапацілася пра рацыянальнае  вядзенне гаспадаркі.  Добра наладжаная эканамічная справа  дазволіла калгасу  значна павысіць  прадукцыйнасць працы і знізіць сабекошт прадукцыі. Марыя  Мікалаеўна старалася ўнікаць  ва ўзаемаадносіны  людзей, у іх стаўленне да сваіх абавязкаў. Даходліва расказвала аб тым, што кожным зроблена, і паказвала на пралікі, раіла, што трэба  зрабіць, каб іх пазбягаць, каб работа прыносіла і радасць, добрую зарплату.


Каб расшырыць свае веды, яна  завочна закончыла Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева, Мінскую вышэйшую  партыйную школу. Камуністы  дэлегавалі яе  на ХХVII  з'езд Камуністычнай партыі Беларусі.

У "Ленінскім шляху" было шмат дбайных людзей ва ўсіх галінах  гаспадарання. Асабліва цёпла  яна  адзывалася пра камбайнераў Віктара Дзішука, Альберта  Рачкевіча, Міхаіла Віценчыка,  трактарыста Ула-дзіміра Галабурду, свінарку Марыю Бандарык, паляводаў Галіну Плаксу,  Сцепаніду Дайнека, Зінаіду Жук,  брыгадзіра чацвёртай паляводчай брыгады (в.Асмолава) Міхаіла Плаксу.

1971 год быў адметным у яе жыцці - Марыю Мікалаеўну выбралі дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР восьмага склікання. 15-18 ліпеня ў Мінску адбылася  яго першая сесія. Адным з пытанняў, якое  там разглядалася - аб мерах  па павышэнні ўрадлівасці глебы і паляпшэнні выкарыстання зямель у калгасах і саўгасах рэспублікі. Тое, над чым яна працавала дагэтуль,  і пра што працягвала клапаціцца пазней.

Новы паварот  лёсу адбыўся ў 1977 го-дзе.  М.М.Худую выбралі  старшынёй калгаса "1 Мая", калі на пенсію  пайшоў Мікалай Мікалаевіч Шулякоўскі, моцны гаспадарнік. І Марыя Худая  ўзялася за новую справу з уласцівай ёй адказнасцю. Уставаць раніцай  першай і класціся спаць апошняй, цалкам  аддавацца даручанай справе, жыць для  людзей - гэты прынцып стаў жыццёвым крэда. З усходам сонца аб'язджала  фермы, палі, а потым з поўным  веданнем сітуацыі праводзіла нарады са спецыялістамі.

- Яна сама не спала і нам не давала, - з добрай усмешкай расказвае былы галоўны  аграном калгаса "1 Мая", а цяпер пенсіянер Міхаіл Аляксеевіч Крупскі. - Гаспадарку глядзела і ад усіх дысцыпліну патрабавала.  Вось  гэтага ад яе не адымеш. 99,9 працэнта  калгаснікаў  так і працавалі. Па прынцыпе: калі  стаіш на даручаным участку, то і адказвай. Усякае было ў нашай рабоце. Сварыліся, бывала, але - за справу. У спрэчках нараджалася ісціна. Выдатны яна і чалавек, і гаспадар.

- Чалавек слова, - так ахарактарызаваў свайго былога кіраўніка механізатар сённяшняга ЗАТ "1 Мая" Расціслаў   Вікенцьевіч Верамейчык. - Калі  што абяцала - заўсёды выконвала. Слоў на вецер не кідала. Паважала працу  механізатара.  І, наогул, да людзей адносілася вельмі ўважліва. У 1986 годзе, калі Марыя Мікалаеўна  была першым сакратаром райкама партыі, я прысутнічаў на ўрачыстасці як пераможца  раённага спаборніцтва сярод аратых.  Дагэтуль берагу падарунак, што яна тады ўручыла - сервіз для кавы. Мы яго ставім на стол, калі прыходзяць госці.

Сённяшні галоўны аграном акцыянернага таварыства Мікалай Міхайлавіч Ленкавец у тыя гады працаваў у суседнім  калгасе імя Кірава (яго пазней далучылі  да "1 Мая"). Але пра патрабавальнасць, прынцыповасць жанчыны-старшыні ведаў.  "Сапраўдны яна кіраўнік, - гаворыць, - усе пытанні  вырашала. Праўда, на сябе  вельмі многае брала, увесь  час аддавала вытворчасці".

Вялікую працаздольнасць М.М.Худой заўважыла кіраўніцтва раёна.

Яе прызначылі начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама. Марыя Мікалаеўна  глыбока ўнікала ва ўсе галіны. Старшыні калгасаў гаварылі: "Худую нельга падмануць, бо  яна ўсё сама бачыць". Заахвочваючы энтузіязм і творчасць, яна разам з тым не давала паслаблення гультаям, патрабавальна адносілася да тых, хто не стараўся выконваць свае абавязкі належным чынам.

Такія рысы характару адыгралі  важную ролю ў яе далейшым уздыме па службовай лесвіцы: у 1981 г. - старшыня  Нясвіжскага райвыканкама, у 1983 г. - першы  сакратар РК КПБ. Многа ўвагі ўдзяляла дакладнай і зладжанай рабоце ўсіх звенняў раённага апарата, павышэнню іх уплыву на развіццё эканомікі і вырашэнне сацыяльна-культурных і жыллёвых праблем.

За пяць гадоў яе кіраўніцтва эканоміка раёна  ўзнялася на дастойны ўзровень.  У 1987 г. быў атрыманы рэкордны ўраджай збожжавых - 53,1 ц/га, бульбы - 281 ц/га. У 1988 годзе  сярэдняя прадуктыўнасць кароў дасягнула  4 тысяч кілаграмаў малака, на 100 гектараў сельгасугоддзяў  яго атрымалі па  1001 ц, па 282 цэнтнеры - мяса.

Шмат добрага, карыснага яна зрабіла  для роднай зямлі і на пасадзе старшыні Мінскага  абласнога камітэта па экалогіі. Яе веды, вопыт, настойлівасць, жаданне дабіцца большага патрабавалі і большага размаху. Марыю Мікалаеўну выбралі ў 1995 г. дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання.

Яна была сапраўды  народным дэпутатам. Таму і дэлегавалі мы сваю зямлячку ў заканадаўчы орган краіны на працягу  трох скліканняў. У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь яна на пастаяннай аснове  працавала  намеснікам старшыні камісіі па праблемах чарнобыльскай  катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню. З'яўлялася  старшынёй  камісіі  па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў аварый Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.  У 1997 годзе  ў складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічала  ў падпісанні гістарычнага дагавора "Аб Саюзе  Беларусі і Расіі".

М.М.Худая ўзнагароджана ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, "Знак Пашаны", ордэнам Пашаны, а таксама шматлікімі медалямі і ганаровымі граматамі.

Марыя Мікалаеўна  дапамагала  вырашаць землякам і дзяржаўныя, і асабістыя пытанні. Да яе  па дапамогу і параду ішлі вельмі многія. І кожнаму знаходзіла патрэбныя словы, разам шукалі выйсце  са  складанай, на першы  погляд  - тупіковай сітуацыі. Людзі  з прыёму выходзілі ад свайго дэпутата акрыленыя, а яна ішла да кіраўнікоў - раёна,  прадпрыемстваў,  сельскіх і пасялковага Саветаў, каб вырашаць праблемы выбаршчыкаў.

Жывая зацікаўленасць лёсамі людзей, цёплыя, па душы, размовы, уменне «разруліць» сітуацыю, жыццёвая мудрасць  і разважлівасць - усё гэта прыцягвала. Дэпутатка спяшалася дапамагчы кожнаму. "Наша Марыя Мікалаеўна", - казалі пра яе нясвіжскія жанчыны. Яна наведвала  дзяцей-сірот і інвалідаў, прывозіла купленыя за ўласныя грошы падарункі. І радавалася іх радасці, іх шчаслівым усмешкам.

Перажыўшы сама цяжкае гора (рана пайшлі з жыцця муж і сын), яна вельмі  востра ўспрымае бяду іншых людзей. Мужная жанчына знайшла ў сабе сілы вытрымаць удары лёсу, не скарылася. Гора яе, здаецца, яшчэ больш загартавала, каб  жыць далей, прыносіць карысць грамадству.

Цяпер М.М.Худая - першы сакратар  Мінскага абласнога камітэта  Камуністычнай  партыі Беларусі.  З'яўляецца старшынёй Беларускага аддзялення грамадскага аб'яднання "Міжнародны жаночы саюз "Адзінства". Гэтая няўрымслівая, энергіч-ная жанчына па-ранейшаму ў гушчыні падзей і людзей.  Такое яе светаўспрыманне, такое крэда жыцця. Інакш - не умее.

З юбілеем, Марыя Мікалаеўна!

Паважаная Марыя Мікалаеўна! Сардэчна віншую Вас з юбілеем!  Жадаю, каб яшчэ доўгія-доўгія гады заставаліся такой  жа энергічнай, якой мы Вас ведаем, каб не падводзіла здароўе, а побач заўсёды былі  надзейныя сябры. Дзякую лёсу за тое, што меў і маю магчымасць сустракацца і гутарыць,  працаваць з Вамі, вучыцца  гаспадарыць на  зямлі і кіраваць людзьмі. Ваш талент арганізатара і кіраўніка, прафесіянальны вопыт,  высокі дэпутацкі абавязак, які Вы з гонарам выконвалі, а таксама простая  чалавечая спагада многім дапамаглі стаць, як кажуць, на  крыло. Вялікую, канкрэтную дапамогу  Вы аказвалі і маім землякам, снаўчанам. Людзі ўдзячны за гэта.

Няхай кожны дзень прыносіць Вам задавальненне ад пражытага  і зробленага.

З павагай Мікалай РАДАМАН,

старшыня СВК "Агракамбінат Сноў", дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.

Фота з архіва рэдакцыі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Просмотров: 795 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |