Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 20:35
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Май » 7 » Незвычайны падарунак
Незвычайны падарунак
10:07
Сустрэча дэлегацыі сяброўскай краіны

У мінулую пятніцу ў Нясвіжы  прайшоў  завяршальны этап Дзён культуры Баліварыянскай Рэспублікі  Венесуэла ў Беларусі.

Пачаўся ён з сустрэчы дэлегацыі сяброўскай краіны  на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным  паслом  Амерыга Дзіасам Нуньесам каля гарадской  ратушы. Гасцей сустрэла  кіраўніцтва раёна, а стылізаваныя  "князі Радзівілы"  запрасілі іх наведаць Ратушу. Пасля гэтага дэлегацыя  Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла  пазнаёмілася  з іншымі  славутасцямі Нясвіжа і атрымала ўяўленне  аб жыцці нашага  горада і раёна.

У другой палове дня святочныя мерапрыемствы  працягнуліся  ў РЦКіА, дзе  Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Амерыга Дзіас Нуньес урачыста  адкрыў выставу фотаздымкаў, якія ілюструюць  культурныя  традыцыі такога  своеасаблівага рэгіёна  Венесуэлы, як Чуао на  ўзбярэжжы Карыбскага мора  ў штаце  Арагуа.

- Яго насельніцтва, - расказаў праз  перакладчыка  пан Нуньес, - у далёкім мінулым  складалі  афрыканскія рабы, якія прывезлі  туды з сабой свае традыцыі, звычаі, музыку. Яны змяшаліся з  традыцыямі  карэннага насельніцтва - індзейцаў - і каланізатараў-іспанцаў, якія ў  сваю чаргу прынеслі еўрапейскія традыцыі і  каталіцкае веравызнанне. Усё гэта дало вельмі своеасаб-лівы сплаў розных культур, што і можна было ўбачыць  на прадстаўленых  фотаздымках.

- Рэгіён Чуао з'яўляецца  пастаўшчыком  адных з  найлепшых у свеце какава-бабоў, якія  экспартуюцца ў многія краіны Еўропы, -  адзначыў Амерыга Дзіас Нуньес. Ён таксама  выказаў спадзяванне, што  прадстаўленая выстава стане пачаткам добрага культурнага супрацоўніцтва паміж  нашымі рэгіёнамі, якое будзе  надалей развівацца і мацнець.

Пасля адкрыцця выставы пан Нуньес  запрасіў  усіх прысутных на канцэрт групы лацінаамерыканскай музыкі  "Алі Прымера" і групы  фальклорнага  танца "Йаланда Марэна" - творчых  калектываў лацінаамерыканскага  культурнага цэнтра імя Сімона Балівара ў горадзе  Мінску.

Фотография 2

Перад пачаткам  канцэрта  ён  звярнуўся  да прысутных у зале з прывітальным словам, у якім адзначыў, што гэты  канцэрт - своеасаблівы музычны падарунак для  несвіжан як жыхароў  культурнай сталіцы Беларусі 2012 г. і што Беларусь і Венесуэла  разам не толькі таму, што сябруюць  паміж сабой іх Прэзідэнты, а і  таму, што нашы краіны - стратэгічныя партнёры.

Паўнамоцны і Надзвычайны пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі  Амерыга Дзіас Нуньес таксама выказаў спадзяванне, што гледачам  спадабаецца  канцэрт, таму што  ён як  нельга лепш музычна ілюструе самабытную нацыя-нальную культуру Венесуэлы.

І сапраўды, выступленне творчых  калектываў "Алі прымера" і "Йаланда Марэна" пакінула  незабыўныя ўражанні ў гледачоў. Ім удалося на свае вочы пераканацца ў высокім  выканальніцкім  майстэрстве гасцей, якія праз жывую музыку, спевы і рухі прадэманстравалі шматвобразнасць і шматграннасць венесуэльскай культуры,  далі гледачам магчымасць пераканацца ў тым найцікавейшым  спалучэнні  карыбскай, афрыканскай і еўрапейскай плыняў, якім і вызначаецца культура Венесуэлы.

Гледачы вельмі цёпла  прымалі не толькі самыя знакамітыя народныя і аўтарскія музычныя творы Венесуэлы, але і кубінскую песню, прысвечаную славутаму лідару нацыянальна-вызваленчага руху Лацінскай Амерыкі Эрнэста Чэ Гевары.

Фотография 3

Пасля канцэрта, з падзякай за магчымасць судакрануцца з самабытным мастацтвам Венесуэлы, да гасцей звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр  Майсеня. Ад імя гледачоў ён выказаў захапленне поўнымі  жыцця і энергіі песнямі, танцамі, якія падарылі жыхарам Нясвіжа творчыя калектывы лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара, асобныя словы ўдзячнасці  адрасаваў пану Херарда Эстрада Марцінесу, непасрэднаму ўдзельніку групы "Алі Прымера", былому Часоваму паверанаму ў справах Венесуэлы ў Беларусі, ідэйнаму натхніцелю і арганізатару правядзення ў Нясвіжы аднаго з Дзён культуры Венесуэлы ў Беларусі.

Аляксандр Майсеня таксама выказаў ад імя раённай улады шчырую ўдзячнасць Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму паслу Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыга Дзіасу Нуньесу за гонар правесці ў Нясвіжы заключны дзень культуры Венесуэлы ў Беларусі.

"НН”

Просмотров: 634 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |