Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 25.04.2024, 20:53
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Август 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2010 » Август » 4 » Нясвіж аб’ядноўвае
Нясвіж аб’ядноўвае
19:01
Нясвіж мне спадабаўся,
- а замак прыемна ўразіў

Закончыў сваю работу валанцёрскі атрад "Спадчына Радзівілаў". 18 прадстаў нікоў працоўнай моладзі з Беларус і, Украіны і Турцыі змагаліся за чысціню замкава-паркавага ансамбля. Прыбіралі тэрыторыю ля замка, сам будынак. Пасля працы валанцёры ўдзельнічалі ў культурна- спартыўных мерапрыемствах.

Сваімі ўражаннямі ад работы і адпачынку ў Нясвіжы падзяліліся маладыя людзі з Украі- ны і Турцыі, якія ўпершыню наведалі Беларусь. "Нясвіж мне спадабаўся, - расказвае Антон Дудко з Кіева, - а замак прыемна ўразіў. Лічу, што існаванне такога гістарычнага помніка, безумоўна, аказвае станоўчы ўплыў на духоўнае станаўленне жыхароў Нясвіжа. Адсюль і такія сяброўскія адносіны да гасцей з-за мяжы".

Аксана Дудзіна са Львова адзначыла: "Мой інтарэс выклікала іншая ментальнасць. Беларусы - разумныя людзі, лёгкія ў зносінах, "мякчэйшыя", чым ва Украіне. Прыемна бачыць, як ваш народ цэніць сваю гістарычную спадчыну".

Чаадаш Фідан з Турцыі таксама быў прыемна ўражаны ўбачаным: "Гэты працоў ны лагер - мой першы вопыт. Перад паездкай у Беларусь я збіраў інфармацыю пра вашу краіну. Мае ўражанн і аказаліся лепшымі, чым я чакаў. Замак Радзівілаў з'яўляецца сапраўдным гістарычным помнікам. А наконт беларусаў магу сказаць, што гэта адказныя людзі, заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу. Дзякуючы гэтаму праекту, я набыў новых сяброў. У далейшым планую зноў наведаць вашу краі- ну".

Удзельнікі праекта вельмі ўдзячны тым, хто рэалізаваў ідэю стварэння валанц ёрскага атрада "Спадчына Радзівілаў". Гэта рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА" і ААТ "Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі". Валанцёры ўпэўнены: існаванне такіх атрадаў садзейнічае аб'яднанню моладз і розных краін.

Алена ЛУКАШАНЕЦ, студэнтка-практыкантка БДПУ імя М.Танка.

Крынiца: nesvizh-news.by

Просмотров: 1136 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |