Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 16:19
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Ноябрь » 16 » Нясвіж і Мінск не могуць падзяліць партрэты Радзівілаў
Нясвіж і Мінск не могуць падзяліць партрэты Радзівілаў
13:40
ПАЗІЦЫЯ РАДЗІВІЛАЎ:
"Усе арыгіналы мусяць вярнуцца ў замак”
     У музейным асяродку кіпяць жарсці і наспявае скандал. У часе абмеркавання музеіфікацыі Нясвіжскага замка думкі падзяліліся. Нясвіж лічыць, што арыгіналы партрэтаў, якія знаходзіліся ў замку да 1939 года, мусяць вярнуцца туды, дзе былі заўжды. Мінскія музеі не хочуць аддаваць каштоўныя творы мастацтва, збядняць сваю экспазіцыю. "Звязда” дала выказацца ўсім зацікаўленым бакам.

ПАЗІЦЫЯ НЯСВІЖА:
"Як можна замак са Спісу ЮНЕСКА абвешаць копіямі і муляжамі?!”
 
Пазіцыя Нясвіжу празрыстая і зразумелая — каб пасля аднаўлення ўсяго замка сюды вярнуліся ўсе арыгіналы радзівілаўскіх партрэтаў. Чаму калегі з Мінску не падтрымліваюць у гэтым нясвіжскі музей, мы гаворым з намесніцай дырэктара па навуковай працы музея-запаведніка "Нясвіж” Галінай КАНДРАЦЬЕВАЙ.




– Галіна Міхайлаўна, я так разумею, што прымаць рашэнне ў гэтым пытанні мусіць Міністэрства культуры. Якая іх пазіцыя цяпер?
– Пазіцыя зразумелая, яна была агучаная ў прэсе – спачатку даць арыгіналы партрэтаў, а пасля паступова замяніць іх копіямі. Мы людзі дзяржаўныя – і ў любым выпадку падпарадкуемся канчатковаму рашэнню Міністэрства.
– Сёння ў замку Радзівілаў няма ніводнага арыгінала партрэтаў, так?
– Ёсць толькі дзьве маленькія арыгінальныя гравюры XVII стагоддзя, якія гэтым летам падараваў замку князь Мацей Радзівіл. На гэтых гравюрах выяўленыя Януш Радзівіл і Мікалай Радзівіл Сіротка. Але гэта не партрэты з палацавай калекцыі – гэта проста выявы Радзівілаў з тагачасных кніг. Партрэты, якія заўжды належалі замку, знаходзяцца цяпер у двух мінскіх музеях – мастацкім і гістарычным. Іх так і падпісваюць – "са збораў Нясвіжскага замка”. Але аддаваць яны партрэты, здаецца, не збіраюцца. І матывуюць гэта рознымі прычынамі! Але мы павінны ўсведамляць, што Нясвіжскі замак, як і замак у Міры, гэта два адзіныя беларускія замкі, улучаныя ў Спіс ЮНЕСКА. І насычаць замкі экспанатамі мы павінны памятаючы пра гэта. Паводле аднаго з правілаў канвенцыі ЮНЕСКА, аўтэнтычны асяродак мусіць максімальна захоўвацца ў і сярэдзіне. І вяртанне рэчаў, якія раней належалі да замку – адное з патрабаванняў гэтага правіла ЮНЕСКА. Да таго ж, у Беларусі не так шмат падобных аб’ектаў, каб насычаць іх бутафорскімі рэчамі. Гэта прэстыж дзяржавы, пра які мы мусім клапаціцца. У адноўленым замку плануецца праводзіць дзяржаўныя на самым высокім узроўні. І дзе? Сярод муляжоў і копій?
– Вы настойваеце, каб з мінскіх музеяў вярнулі ўсе партрэты?
– Партрэтаў і карцін сёння ў Беларусі, дарэчы, не так шмат, як хацелася б. У 1939 годзе іх было 264. Цяпер у Беларусі вядомы толькі 71 партрэт. І два бюсты ў мастацкім музеі. Прычым, бюст Марыі Браніцкай яны згодныя аддаць, бо ён у дрэнным стане, а бюст Антонія Радзівіла захаваўся цудоўна – і тут мы адказу пакуль не маем… На сённяшні дзень у канцэпцыі музеіфікацыі мяркуецца вяртанне ўсіх партрэтаў, і не толькі з мінскіх музеяў. Па-магчымасці – арыгіналаў. Зразумела, што Польшча зараз не аддасць арыгіналы, просім пакуль што якасныя копіі. Але калі ў самой Беларусі захаваліся партрэты з замка – дзе падставы ўтрымліваць іх у іншым месцы, апроч замка?!
– У ваш бок гучыць закід, што ў Мінску гэта каштоўныя экспанаты, а ў вас гэта будзе частка інтэр’еру…
– Існуюць розны падыходы пры музеіфікацыі аб’ектаў. Адзін падыход – экспанаванне прадметаў у адрыве ад праўдзівага асяроддзя. Так, як яны экспануюцца ў мастацкіх музеях. Іншы падыход – экспанаванне ў арыгінальным інтэр’ерным асяроддзі. Мы размесцім іх так, як размяшчалі іх самі Радзівілы. Партрэт мусіць знаходзіцца ў тым асяроддзі, у якім ён некалі быў.
– А што вы адкажаце сталічным музеям, якія непакояцца за збядненне сваіх экспазіцыяў?
– На мой пункт гледжання, гэта не зусім дзяржаўны падыход. Бо каб зрабіць якасную копію, трэба ўкласці агромністыя сродкі – некалькі тысяч даляраў за кожны партрэт. Нашто пускаць гэтыя дзяржаўныя грошы на вецер? За іх можна набыць новыя цікавыя экспанаты – музейны фонд Беларусі ўзбагаціцца! Бо партрэты Радзівілаў застаюцца ў краіне, яны нікуды не знікаюць! Збяднеюць сталічныя музеі? Гэтыя партрэты экспануюць не так даўно – усяго некалькі гадоў. А да гэтага таксама ж экпанавалі нешта?! І не лічылі беднай сваю экспазіцыю? Заўважце, што як толькі пайшла гаворка пра вяртанне партрэтаў у Нясвіж – абодва мінскія музеі тут жа вывесілі ЎСЕ радзівілаўскія партрэты, якія былі ў фондах. Разумееце, зараз усё адно плануецца перадача партрэтаў у Нясвіж – на часовы дэпазіт. І не застануцца ж у Мінску пустыя сцены?.. Знойдуць, што паказаць? А наведвальнікі музея змогуць пабачыць цэлы шэраг цікавых музейных каштоўнасцяў, якія рэдка пакідаюць сцены фондасховішчаў.
– Галіна Міхайлаўна, мастацкі музей вінаваціць вас, што партрэты, якія знаходзіліся ў Нясвіжы на дэпазіце, вярнуліся не ў належным стане…
– Ведаеце, калі гэтыя партрэты былі ў нас, мы звыкліся з сітуацыяй, калі пяць карцін прыязджаюць правяраць пяць чалавек. Такія праверкі ладзіліся некалькі разоў. І ні разу яны не сказалі: "Дрэнныя ўмовы, забіраем”. Мы аддалі партрэты самастойна. І звязана гэты было з тым, што партрэтаў было толькі пяць, яны былі разрозненыя. А ў той час да нас паступілі вітрыны, мы пачалі мантаж новай выставы. Для партрэтаў у нас прадугледжаныя іншыя залы, дзе яны будуць у цэнтры ўвагі. Залы, дзе запраектаваная адпаведная сітэма падтрымання тэмпературна-вільготнаснага рэжыму. Партрэты ў мастацкі музей здадзеныя паводле актаў без зменаў. Прэтэнзіі мастацкага музею неабгрунтаваныя. Бо калі б мы, крый Божа, нешта пашкодзілі, быў бы ўжо сусветны скандал, агучаны ў прэсе.

ПАЗІЦЫЯ МАСТАЦКАГА МУЗЕЯ:
"Дастаткова якасных жывапісных копіяў”

У Нацыянальным мастацкім музеі знаходзіцца каля трох дзесяткаў партрэтаў з Нясвіжскага замка, а таксама графічныя малюнкі Фалата і два бюсты з Бальнай залі замка. Гэтыя творы былі перададзеныя ў музей у 1940 годзе, у часе размеркавання замкавай маёмасці між рознымі дзяржаўнымі інстытуцыямі. Ці будзе гэтая спадчына Радзівілаў вернутая ў замак, мы гаворым з намесніцай дырэктара па навуковай працы Нацыянальнага мастацкага музея Надзеяй УСАВАЙ.



– Надзея Міхайлаўна, зараз пытанне стаіць у тым, ці перадасцё вы партрэты Радзівілаў назад у замак…
– Канцэпцыя музеіфікацыі замка вельмі слабая. Мяркуецца стварыць "пышную рэзідэнцыю” з антыкварных рэчаў, якія не маюць непасрэднага дачынення да замку. І ў гэтай экспазіцыі гістарычныя партрэты будуць толькі часткай так званых "статычных” інтэр’ераў! Але гэта выбітныя творы мастацтва, нацыянальнае дастаянее! Тут, у Мінску, іх могуць бачыць усе ахвотныя. У Нясвіжы яны будуць з’яўляцца фонавым жывапісам. Мы разумеем, што выявы прадстаўнікоў рода Радзівілаў мусяць там быць, бо гэта палац Радзівілаў. І задача нясвіжскага музею – паказаць ролю гэтай сям’і ў гісторыі Беларусі цягам стагоддзяў… Для гэтага дастаткова высокаякасных копій. Напрыклад, у Мірскі замак, таксама спадчыну Радзівілаў, хаця гэта і філіял нашага музея, мы не будзем даваць арыгіналы партрэтаў, а замаўляем выраб мастацкіх копій.
– У Нясвіж вы таксама вырашылі нічога не даваць?
– Мы згодны даваць партрэты на дэпазіт – на кароткатэрміновыя выставы. У нас ужо ёсць досвед перадачы 7 партрэтаў. За тыя 4 месяцы партрэты "павяло” – халсты сталі правісаць. Значыцца, там пакуль яшчэ недастатковыя ўмовы захоўвання і няма прафесійных спецыялістаў-рэстаўратараў і захавальнікаў.
– Палац, разам з іншай нясвіжскай спадчынай Радзівілаў, улучаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Вы прапануеце помнік сусветнага значэння абвешаць копіямі і муляжамі?
– У Спіс ЮНЕСКА ўвайшлі не палацавыя інтэр’еры, якія не захаваліся належным чынам, а ўвесь палацава-паркавы ансамбль былой рэзідэнцыі Радзівілаў. Наконт муляжоў… Звярніце ўвагу, што ні Нацыянальная бібліятэка Беларусі, ні Нацыянальныя архівы не перадаюць кнігі і унікальныя дакументы з замка… Чаму, як вы лічыце?
– Таму што чытаць наведнікам іх усё адно не дадуць. А якая розніца, што будзе стаяць замкнутае ў шафе?..
– Менавіта. А чаму мы павінны рызыкаваць захаванасцю нацыянальных мастацкіх скарбаў Беларусі канца XVI –XIX стагоддзяў у гэтай сітуацыі, калі ўсё астатняе – дэкор інтэр’ераў, скляпенні, мэбля – будзе неаўтэнтычнае, муляжнае?
– Вы кажаце, што партрэты ў адноўленым замку будуць выконваць ролю аздобы інтэр’ераў. А вам не падаецца, што ў Радзівілаў яны выконвалі такую самую ролю? І, вядома, мемарыяльную – бо гэта партрэты сваякоў…
– Але, на думку большасці музейшчыкаў, палац не павінен быць адноўлены як жытло Радзівілаў узору пачатку ХХ стагоддзя!.. Мэта музею – паказаць ролю Радзівілаў у нашай гісторыі. Але для гэтага неабавязкова перадаваць у замак каштоўныя крохкія арыгіналы. Ва ўсім свеце практыкуецца выраб копій дзеля захаванасці арыгіналаў: скульптуры Акропаля, творы Мікелянжэла ў Фларэнцыі, алтарны жывапіс Заходняй Еўропы…
– А вам не падаецца, што вы і Нясвіж ацэньваеце гэтыя партрэты па-рознаму? Вы – як творы мастацтва, а яны – як рэчы Радзівілаў, якія трэба вярнуць у замак?..
– Але гэта ўжо не "рэчы Радзівілаў”, а нацыянальная спадчына нашай краіны! Так ацэньваюцца гэтыя рэчы і ў Польшчы, і ў Літве – у Вілянуве, Небарове, Біржае, Вільнюсе… Так склалася гістарычна. Наколькі я ведаю, аўтэнтычных "радзівілаўскіх” рэчаў у Нясвіжскім палацы няшмат. Стварыць інтэр’ерныя экспазіцыі у былым выглядзе – утопія. Партрэты, нават аўтэнтычныя – не ратунак у гэтай праблеме. Нясвіж яны не выратуюць, а ў нашай музейнай экспазіцыі з’явіцца прагал – адсутнасць беларускага свецкага жывапісу, чаго нельга дапусціць.
– Надзея Міхайлаўна, давайце падвядзем рысу – ці згодныя вы перадаць хаця б адзін арыгінальны партрэт у Нясвіж?
– Толькі на часовыя выставы, на дэпазіт. Мы стаім на пазіцыі стварэння для Міра і Нясвіжа якасных жывапісных копіяў.

ПАЗІЦЫЯ ГІСТАРЫЧНАГА МУЗЕЯ:
"Напэўна, будзе няправільна – ці ўсё аддаць, ці ўсё пакінуць…”

Яшчэ адзін зацікаўлены бок – Нацыянальны гістарычны музей, дзе знаходзіцца тузін партрэтаў з Нясвіжскага замка. Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Сяргей Вечар супраць таго, каб аддаць з музея ўсе арыгіналы партрэтаў. Спадар Сяргей заклікае шукаць кампрамісны варыянт – дэталёва разглядаць, што трэба перадаць у Нясвіж, а што пакінуць у музеі…



– Спадар Сяргей, як у ваш музей патрапілі менавіта гэтыя партрэты з Нясвіжскага замка?
– Лёс кожнага з дванаццаці партрэтаў даволі пакручасты, як і шлях, якім яны трапілі да нас. Наш музей быў створаны ў пасляваены час, таму некаторыя партрэты перахоўваліся спачатку ў музеі Вялікай айчыннай вайны, некаторыя трапілі з Масквы – як напрыклад, партрэт Пане Каханку, які трапіў да нас у 1988 годзе з фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве. У нас яны былі адрэстаўраваныя, і зараз знаходзяцца ў самым лепшым і запатрабаваным раздзеле нашага музея – "Гісторыя Беларусі ў партрэтах і геральдыцы XVI-XVIII стагоддзяў”
– Апроч партрэтаў, ці ёсць у вашых фондах нейкія рэчы, датычныя Нясвіжскага замку?
– Улетку гэтага года, калі ўзнікла пытанне аб перадачы ў замак рэчаў, што маюць дачыненне да Радзівілаў, мы ўважліва яшчэ раз усё пераглядзелі. Такіх рэчаў практычна няма. У нашай калекцыі ёсць канапа і два фатэлі, пра якія запісана, што яны нібыта паходзяць з палацу. Гэты камплект патрабуе грунтоўнай рэстаўрацыі. І мы не супраць, калі ён вернецца ў Нясвіж. Акрамя таго, мы прапанавалі Нясвіжу спіс з пяці дзесяткаў старадаўніх экспанатаў, якія прапануем перадаць для ўтварэння экспазіцыі ў замку.
– Паводле якога прынцыпу дзяліліся партрэты між вашым і мастацкім музеямі?
– Такіх падзелаў, пераразмеркаванняў было некалькі. Адзін – у 1968 годзе, калі ад нас у мастацкі музей была перададзена вялікая колькасць партрэтаў. Апошні – у 2001 годзе. Крытэры падзелы былі даволі ўмоўныя. Работы, якія мелі найбольшую мастацкую вартасць, перадаваліся ў мастацкі музей. Работы, на якіх выяўленыя вядомыя гістарычныя асобы, ішлі нам. Большасць партрэтаў Радзівілаў апынулася ў мастацкім музеі.
– Я назіраю канфлікт. Нясвіж хоча вярнуць партрэты ў замак, каб уключыць іх у экспазіцыю. Мінск, зраземела, аддаваць не хоча. Якая вашая пазіцыя па гэтым пытанні?
– Я б не называў гэта канфліктам… Сітуацыя такая, што ўнікальных гістарычных матэрыялаў, кшталту гэтых партрэтаў, у музеях нашай краіны ўвобмаль. І ёсць пытанне: чым начыняць нашыя адноўленыя палацы пасля аднаўлення? Ці рабіць копіі, наватворы, ці перадаваць арыгіналы… Пытанне дужа складанае, і адзінага вырашэння тут няма. Выключна пераразмеркаваннем экспанатаў у межах нашай музейнай сістэмы яго не вырашыш. Рэчы мусяць здабывацца праз аўкцыёны, набывацца ў калекцыянераў, замаўляцца копіі ў замежных музеях… І хоць наш музей мае велізарны фонд, але пры пільным разглядзе бачым, што падобныя экспанаты – на вагу золата. Я не думаю, што некага абрадуе абядненне нашага музея.
– Мяркую, што беднасць экспазіцыі Нясвіжскага замка таксама мала каго ўзрадуе…
– Таму трэба шукаць варыянты!.. Можна вырабляць якасныя копіі… У пэўнай колькасці павінны прысутнічаць і арыгіналы… Напэўна, будзе не зусім правільна – ці ўсё аддаць, ці ўсё пакінуць. Але гэта пытанне для абмеркавання. Бо калі мы зараз усе партрэты аддамо ў Нясвіж, і ў двух галоўных музеях краіны практычна не застанецца гістарычнага партрэта – гэта будзе таксама няправільна.
– Спадар Сяргей, аднак многія людзі мяркуюць, што калі замак цяпер набывае другое жыццё, то лагічна вярнуць туды тое, што там заўжды было. У дадзеным выпадку – партрэты. Што вы на гэта мяркуеце?
– Я хачу заўважыць, што большасць партрэтаў, якія знаходзяцца ў нас, і ў мастацкім музеі – таксама з’яўляюцца копіямі. Копіямі тагачаснымі, якія рабілі самі Радзівілы – дзеля таго, каб, напрыклад, партрэт Пане Каханку вісеў у кожнай княскай рэзідэнцыі. Па-другое, я лічу, што і з якаснымі копіямі можна стварыць адпаведную аўру! Нам трэба не збіраць антыкварыят, а трэба паказаць у замку гісторыю рода Радзівілаў.
– Карацей, вы супраць таго, каб аддаць усе партрэты, аднак – за кампраміс?..
– Так! Некаторыя партрэты можна было б аддаць у Нясвіж, некаторыя пакінуць у нас. Тут не павінны кіпець жарсці, як гэта ёсць цяпер. Да прыкладу, партрэт перадапошняга ўладальніка замка Альбрэхта Радзівіла можа вярнуцца ў замак. Але, скажам, Пане Каханку – вядомы дзяржаўны і палітычны дзеяч, гістарычная асоба. Лічу, што месца гэтага партрэта – у гістарычным музеі.
– Спадар Сяргей, а ці не разглядаеце вы варянт вырабіць якасныя копіі для свайго музея, а ў Нясвіж усё ж аддаць арыгіналы?
– Яшчэ раз паўтару, што цалкам пазбаўляць гэтых арыгіналаў галоўныя музеі краіны – неразумна. У кожным канкрэтным выпадку трэба шукаць кампрамісныя варыянты.

МЕРКАВАННЕ ЭКСПЕРТА:
"Гэтыя партрэты маляваліся для замку – і толькі там яны будуць выглядаць натуральна!”

Надзея Фёдараўна Высоцкая – спецыяліст найвышэйшага класа. 40 гадоў яна адпрацавала ў Нацыянальным мастацкім музеі, была загадчыцай адддзелу старабеларускага мастацтва. Прафесар, доктар мастацтвазнаўства, спецыяліст па радзівілаўскай іканаграфіі.



– Надзея Фёдараўна, як вы лічыце, ці збяднеюць сталічныя музеі, аддаўшы Радзівілаўскія партрэты ў Нясвіж?
– Абяскровіць гэтыя музеі немагчыма. У мастацкім музеі 27 тысяч экспанатаў, гаворка ідзе прыкладна пра 60 партрэтаў. У гістырычным музеі 30 тысяч экспанатаў, гаворка ідзе пра 14 партрэтаў. Спакойна і безбалюча без гэтага можна быць і аднаму, і другому музею. Іншая справа, што дужа не хочацца аддаваць. Бо так гістарычна склалася, што помнікаў гэтага часу захавалася няшмат. Таму яны павінны быць прадстаўленыя і ў гістырычным музеі, і ў мастацкім. Аднак трэба думаць пра сваіх калегаў. Партрэты не з’яжджаюць у Амерыку ці Італію!.. Мастацкі музей не так даўно на тры гады аддаваў частку гэтых партрэтаў у Вільню – нізашто! І гэта чамусьці не выклікала пытанняў. Дадам яшчэ, што і ў адным, і ў другім музеі гэтыя партрэты абсалютна не глядзяцца. Шыкоўныя партрэты павінны быць у шыкоўных інтэр’ерах!
– Мінск вінаваціць Нясвіж у дрэнных умовах захавання: маўляў, сапсуеце ўсе карціны…
– Ведаеце, і ў Расіі, і ў Еўропе я бачыла дзесяткі замкаў і палацаў, дзе партрэты вісяць у натуральных умовах, без нейкіх асаблівых прыстасаванняў. Давайце скажам больш: хіба ў Радзівілаў быў клімат-кантроль у пакоях з партрэтамі?! І неяк жа захаваліся яны да нашага часу! Сапраўды, сёння ў свеце ёсць даволі высокія стандырты да памяшканняў, дзе павінны захоўвацца творы мастацтва. І кажу вам абсалютна дасведчана: ніводзін наш музей не можа пахваліцца такімі ўмовамі.
– Іншае абвінавачанне да Нясвіжу – што там гэтыя каштоўныя творы будуць выконваць ролю практычна фоташпалераў…
– Гэта немагчыма – панавешаць там гэтыя партрэты абы-як. Кожны з іх маляваўся пад спецыяльнае месца ў замку – і калі ён зойме яго зноў, гэта будзе выглядаць натуральна!
– Надзея Фёдараўна, вашая пазіцыя – дзе мусяць быць Радзівілаўскія партрэты?
– Натуральна, у Нясвіжскім замку!.. Магчыма, з часам, калі мастацкі музей зразумее, што проста не можа жыць без некаторых партрэтаў – і замовіць для Нясвіжа высокаякасныя жывапісныя копіі – можна будзе казаць пра такі варыянт. Больш за тое, я лічу, што мастацкі музей вядзе недальнабачную палітыку. Калі б ім так трэба былі гэтыя партрэты, музей даўно б ужо вырабіў экстракопіі карцін, якія задаволілі б усіх. Іншая справа, што сёння ў Беларусі няма капіістаў узроўню, які вымагаюць гэтыя партрэты.

ПАЗІЦЫЯ РАДЗІВІЛАЎ:

"Усе арыгіналы мусяць вярнуцца ў замак”

Нашчадкі роду Радзівілаў за гэты год прыязджалі ў Беларусь тройчы. Два разы – на чале з найстарэйшай прадстаўніцай роду, 92-гадовай пані Эльжбетай Радзівіл, дачкой князя Альбрэхта Радзівіла. Каб даведацца, што мяркуе пані Эльжбета, я затэлефанаваў да яе ў Варшаву.



– Для мяне гэта пытанне адназначнае, — адказала князёўна Эльжбета Радзівіл. – Тое, што належала замку заўжды, мусіць туды вярнуцца. Я вельмі ўдзячная мінскім музеям, што нашыя сямейныя партрэты перахоўваліся там у такім цудоўным стане, што яны былі адрэстаўраваныя. Аднак цяпер, калі беларуская дзяржава аднаўляе нашую сямейную рэзідэнцыю, сапраўджныя рэчы павінны заняць свае месцы. Ведаеце, калі я наведвала музеі ў Мінску і бачыла партрэты – то адразу згадвала, дзе які вісеў у замку. Спадзяюся, што ў часе наспутнага прыезду я пабачу іх на сваіх спрадвечным месцы – у Нясвіжскім замку.

Гэтае ж пытанне я задаў і князю Мацею Радзівілу. Ён сёння – галоўны захавальнік матэрыяльнай спадчыны Радзівілаў, збірае партрэты, пярсцёнкі, сямейныя ўпрыгожанні… Менавіта пан Мацей перадаў у замак дзве арыгінальныя гравюры XVII стагоддзя, за свае грошы вырабіў некалькі копіяў партрэтаў, копію абраза Божай Маці.



– Мы, Радзівілы, думаем, што ўсе арыгіналы, якія былі там да вайны, павінны вярнуцца, — адгукнуўся князь Мацей. – Аднак я зразумеў, што мінскія музейшчыкі лічаць іначай – і хочуць пакінуць іх у сталіцы, дзе больш людзей, дзе лепшыя ўмовы захавання. Я мяркую, што яшчэ ёсць час, каб знайсці добрае рашэнне гэтай праблемы. 

Артыкул Глеба Лабадзенкі.
Фота: Глеба Лабадзенкі.
Крыніца:
labadzenka.by
Просмотров: 766 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 3.0/2 |