Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 27.04.2024, 06:46
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Апрель » 17 » Нясвіжскі замак ужо з новай вежай!
Нясвіжскі замак ужо з новай вежай!
06:41
Будаўнікі скончылі мантаж купала якраз напярэдадні праваслаўнага Вялікадня

Гісторыя з няправільнай вежай-цыбулінай цягнулася 8 гадоў -- ад ліпеня 2004 года, калі на замку, адноўленым на канец XVIII стагоддзя, з'явіўся купал з пачатку XVI. Усе гэтыя гады грамадскасць і адмыслоўцы выказвалі пратэсты супраць такой гістарычнай неахайнасці.

На новую-старую вежу збіралі грошы ўсім светам -- ад беларускіх фізічных асобаў і прадпрыемстваў да прадстаўнікоў роду Радзівілаў. Новая вежа разам з працамі па яе мантажы абыйшлася прыкладна ў 1,5 мільярды рублёў. Яе вага 15 тон. Адмысловы кран працаваў на замку крыху больш за двое сутак -- аператыўна разабралі стары купал і паднялі ўгару новы.

Ад гэтага моманту ўсе сувеніры, здымкі і паштоўкі з вежай-цыбулінай робяцца рарытэтамі, а замак нарэшце здабыў свой сапраўдны выгляд -- якім яго памяталі многія пакаленні князёў Радзівілаў.

Як мянялі цыбуліну, глядзіце тут

Астаповіч пра адноўленую вежу ў Нясвіжы — чарговая халтура.

І паказаў на карцінцы, у чым адхіленне.

На сайце Таварыства аховы помнікаў размешчаны фотакалаж, які дазваляе параўнаць, як выглядала вежа радзівілаўскага палаца ў Нясвіжы да рамонту і ў нашы дні. Старшыня таварыства піша, што спачатку парадаваўся за дэмантаж вежы-цыбуліны. Але параўнаў фота і раскаяўся за тое, што рана радаваўся.

«Прапорцыі сапраўды не вытрыманы. І ў першую чаргу адносна вертыкальнай восі. Адносна гарызантальнай проста значна цяжэй прааналізаваць сітуацыю. Сапраўды, атрымалася па-беларуску. Хацелі, як лепей, а атрымалася, як заўжды. І нават, калі медны ліст пакрыецца цёмнай пацінай, сітуцыя не выправіцца, бо занадта вялікія разыходжанні з арыгіналам.

Застаецца толькі дзякаваць Пану Богу нашаму, што ў свой час хапіла розуму не ўпіхнуць у муры Нясвіжскага замка ліфт, як то ў Міры было зроблена. А то маглі б у вежу ліфт, а на яе, замест любога завяршэння — машыннае памяшканне».

Астаповіч пра адноўленую вежу ў Нясвіжы — чарговая халтура

Аўтар: Еўрарадыё
, nn.by

Фота: Юрася Язвінскага, pomniki.budzma.org

Крынiца: Еўрарадыё, nn.by
Просмотров: 706 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |