Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 18.04.2024, 15:47
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Сентябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2010 » Сентябрь » 17 » Новае жыццё старой казармы
Новае жыццё старой казармы
16:03
Новы гасцінічны аб'ект Нясвіжа зможа прымаць адначасова 82 чалавекі
У Нясвіжы на вуліцы Гейсіка здадзены ў эксплуатацыю інтэрнат гасцінічнага тыпу, пад які рэканструяваны 2-і і 3-і паверхі аднаго з будынкаў былой воінскай часці. Генеральным падрадчыкам работ выступіла закрытае акцыянернае таварыства "Салігар", і, мяркуючы па ўтульнасці пакояў і калідораў, будаўнікам удалося паднесці гораду і яго гасцям добры падарунак.
Так, наведвальнікаў чакаюць 26 нумароў, з якіх 22 - звычайныя (3- і 4-месныя) і 4 - павышанай камфортнасці на аднаго і двух чалавек. Кожны пакой укамплектаваны неабходнай мэбляй і тэлевізарам, у бліжэйшай будучыні будуць прывезены і халадзільнікі.
У тарцах калідораў размешчаны санвузлы з душавымі кабінамі і кухні.
Дарэчы, усе прадметы інтер'еру пакояў і сантэхніка - беларускай вытворчасці, падабраны з густам і радуюць вока далікатнымі колерамі.
Усяго новы гасцінічны аб'ект Нясвіжа зможа прымаць адначасова 82 чалавекі.
Як паведаміла выконваючая абавязкі загадчыцы інтэрната гісцінічнага тыпу В.Г. Новік, забяспечваць камфорт жыльцам будуць, акрамя яе самой, 3 адміністратары, 4 пакаёўкі, 5 прыбіральшчыц, рабочыя па ўборцы тэрыторыі і абслугоўванню будынка. "Мяркуючы па цікавасці да нас турагенцтваў, якую мы ўжо адчулі, і дэмакратычных цэнах, што будуць ніжэйшымі, чым у гасцініцах, у жыльцах не будзе недахопаў", - дадала Вольга Георгіеўна.

Соф’я Любанец для Нясвіжскіх Навін
Просмотров: 588 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/2 |