Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 19.08.2017, 03:51
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 231

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Сентябрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2011 » Сентябрь » 19 » Пачалася рэканструкцыя касцёла Божага цела
Пачалася рэканструкцыя касцёла Божага цела
13:19
Рэканструкцыя  з  рэстаўрацыяй

Звыклае  несвіжанам  аблічча  фарнага  касцёла  змянілася  ўжо  колькі  тыдняў  таму.  Будаўнічыя  рыштаванні  надаюць  плаўным  лініям  купала  геаметрычныя  абрысы - нерэальныя,  аднекуль  з  вобласці  кубізму.  Пачалася  рэстаўрацыя,  альбо,  як  адзначана  ў  пашпарце  аб'екта,  "рэканструкцыя  з  рэстаўрацыяй".

Пробашч  Рымска-Каталіцкай  парафіі  Божага  цела  ў  Нясвіжы  Пётр  Шарко прызнаецца,  што  рашэнне  ўнесці  наш  касцёл  у  спіс  аб'ектаў   Дзяржаўнай  інвестыцыйнай  праграмы   "Культура  Беларусі"  стала  адначасова  нечаканым  і  вельмі  радасным.  Нагадаю,  што,  паводле  гэтай  праграмы,  разлічанай  на  2011-2015  гады,  сёлета намечана рэстаўрыраваць у Беларусі 19 аб'ектаў.  Прадугледжаны  аб'ём сродкаў з рэспубліканскага бюджэту на трэць большы, чым у 2010-м  годзе. Гэта сума складзе  больш  за  92 млрд.  беларускіх  рублёў.  Паколькі  касцёл  не  бюджэтная  арганізацыя,  то  правамі  заказчыка  валодае  ААТ  "Аб'яднаная  дырэкцыя  аб'ектаў,  што  будуюцца".

Планы  ў  рэстаўратараў  вялікія.  На  бліжэйшыя  5  гадоў  работы  тут  хопіць.  У  цяперашні  час з  купала  зняты  крыж,  вядуцца  работы  па  яго  рэстаўрацыі.  У  гэтым  жа  годзе запланавалі  рамонт  купала.  Вось  што  расказвае  Пётр  Шарко:

- У  пажары  ад  бомбы  ў  1944  годзе  дах  купала  цалкам  згінуў.  За  кароткі  час  і  невялікія  сродкі ён  быў  адноўлены.  Зразумела,  што  не  ў  сваім  першапачатковым  выглядзе.

Зараз  драўляная  канструкцыя  купала  знаходзіцца  ў  дрэнным  стане.  Бэлькі  літаральна  рассыпаюцца.  Тады,  у  44-м,  не  змаглі  ўзнавіць  складаную  страпільную  сістэму.  Была  восень,  і  рабочыя  спяшаліся  накрыць  дах,  каб  дажджы  не  пазалівалі  фрэскі.  Вось  і  замацавалі  канструкцыю  як  змаглі.  Але  ўжо  вельмі  хутка  па  знойдзеных  чарцяжах  купал  стане  такім,  якім  быў  пры  Мікалаі  Радзівіле  Сіротцы.  Хіба  што  гліняныя  гонты  з-за  іх  крохкасці  заменіць  метал.

- Будуць  адноўлены  "балясы", - дадае  настаяцель,  - гэта  балкон  на  верхнім  узроўні  купала.  Падчас  фэстаў  на  яго  выходзіў  святар  і  звяртаўся  да  прыхаджан.  Па  вялікіх  святах адтуль  ладзілі  светлавую  ілюмінацыю.  Спадзяюся,  што  падчас  рэстаўрацыі  вернуцца  і  многія  дэкаратыўныя  элементы,  такія,  як  вазы  і  постаці  святых.  Пакуль  што  іх  можна  ўбачыць  толькі  на  цэнтральным  фасадзе…

Паралельна  вядуцца  даследаванні  на  іншых  участках - бяруцца  пробы  грунту,  складаецца  праектна-каштарысная  дакументацыя.  І  ўсё  ж  з  часам  знікнуць  рыштаванні,  а  купал  заззяе  новенькай  меддзю.  І  ксёндз  Пётр  не  паскардзіцца  больш  на  нахабных  галубоў,  што  шмыгалі  ў  сам  касцёл  праз  старыя  вокны  "ліхтара".

Настасся ПАДДУБСКАЯ, студэнтка-практыкантка 5-га курса Інстытута журналістыкі БДУ

Крынiца: НН
Просмотров: 346 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |