Барабанны дроб, шэрагі сцяганосцаў з італьянскага горада Кава-дэй-Тэрэні (Салерна) апоўдні 3 кастрычніка абвясцілі аб тым, што ў Нясвіжа з’явіўся яшчэ адзін горад-пабрацім.
Каля паловы на дванаццатую Ратушная плошча Нясвіжа ператварылася ў сярэднявечны горад. Каля 50 сімпатычных хлопцаў і дзяўчат калектыва “Сцяганосцы Кавы” (які быў створаны для папулярызацыі гістарычных традыцый свайго горада) у строях эпохі Адраджэння выйшлі на плошчу пад бой барабанаў і гукі фанфар. Асноўнай часткай іх выступлення было шоў сцяганосцаў, дзе сцягі ў руках спрытных італьянскіх хлопцаў на палову гадзіны ператварыліся проста ў яркіх лятаючых матылькоў. Вялікі натоўп гледачоў, што сабраліся на плошчы, імкнуўся зняць на фота і відэа кожны актрабатычны рух артыстаў. І здзівіцца тут было чаму. Напрыклад, адзін са з удзельнікаў калектыву жангліраваў шасцю сцягамі!
Для падпісання дамовы аб супрацоўніцтве паміж Кавай-дэй-Тэрэні і Нясвіжам у наш горад з афіцыйным візітам наведалі прадстаўнікі пасольства Італіі ў Беларусі на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Італіі ў Беларусі Джуліо Прыджоні, адміністрацыі г. Кава-дэ-Тырэні. Гэты горад стаў другім італьянскім пабрацімам Нясвіжа, паведамляе БЕЛТА.
Важная падзея адбылася ў межах вялікай культурнай акцыі “Італьянскае адраджэнне ў Беларусі”, што з 1 кастрычніка па 14 лістапада,праводзіць пасольства Італіі ў Беларусі. Выступленне сцяганосцаў прайшло таксама ў Міры, аднак асноўная частка мерапрыемстваў – выставы, бізнес-форумы, круглыя сталы, тэатральныя выступленні – адбудуцца ў Мінску.
Кацярына ШЧАСНАЯ
"Нясвiжскi Час"
Источник: http://nesvizh.by/