Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 25.04.2024, 20:07
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Октябрь » 28 » Перадача Беларусі 48 копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў адбылася ў Варшаве
Перадача Беларусі 48 копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў адбылася ў Варшаве
14:44
У Беларусь павінны вярнуцца карціны, якія некалі знаходзіліся ў Нясвіжскім замку, - М.Радзівіл
27 кастрычніка, Варшава /Роберт Нацкі - БЕЛТА/. У Беларусь павінны вярнуцца карціны і партрэты, якія некалі знаходзіліся ў Нясвіжскім замку, - такая пазіцыя сям'і Радзівілаў. Аб гэтым ў інтэрв'ю Польскаму радыё заявіў прадстаўнік нясвіжскай лініі Радзівілаў Мацей Радзівіл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася раней, у Варшаве 26 кастрычніка адбылася перадача беларускаму боку 48 лічбавых копій партрэтаў прадстаўнікоў роду Радзівілаў, што знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага музея Польшчы. Копіі будуць дастаўлены ў Дзяржаўны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".

На думку Мацея Радзівіла, "партрэты і карціны вядомага магнацкага роду павінны знаходзіцца на сваім месцы, гэта значыць у Нясвіжскім замку, сцены якога яны ўпрыгожвалі на працягу стагоддзяў". Партрэты, перадача копій якіх адбылася ўчора ў Варшаве, былі перададзены Савецкім Саюзам Польскай Народнай Рэспубліцы ў 1950-я гады. "Гэта была б іронія гісторыі, калі б лёс карцін вырашаўся па пастанове Мікіты Хрушчова", - адзначыў патомак вядомага роду. Мацей Радзівіл падкрэсліў, што карціны перш за ўсё ўяўляюць гістарычную каштоўнасць. "Наколькі мне вядома, беларускі бок некаторы час таму звярнуўся да Польшчы з просьбай вярнуць карціны. Я лічу, перадача копій - гэта толькі пачатак", - дадаў Мацей Радзівіл і пры гэтым падкрэсліў, што ён і яго сям'я зробяць усё, што ад іх залежыць, каб карціны вярнуліся ў Беларусь.

БЕЛТА
Просмотров: 755 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |