Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Вторник, 23.04.2024, 10:42
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Декабрь » 4 » Расціслаў Янкоўскі згуляе ролю Радзівіла Пане Каханку
Расціслаў Янкоўскі згуляе ролю Радзівіла Пане Каханку
04:40
Народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі Расціслаў Янкоўскі
У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Максіма Горкага пачынаюцца рэпетыцыі новага спектакля па п'есе Андрэя Курэйчыка "Пане Каханку". Ставіць п'есу будзе галоўны рэжысёр тэатра Сяргей Кавальчык.

Як паведамляе БЕЛТА, ролю Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку пагадзіўся граць народны артыст Беларусі і СССР, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР і Беларусі Расціслаў Янкоўскі. З яго боку гэта мужны крок, бо ўзімку 2010 года акцёр адзначыць 80-гадовы юбілей.

Прэм'ера спектакля прызначаная на Міжнародны дзень тэатра — 27 сакавіка 2010 года.

П'еса распавядае пра самы складаны перыяд у гісторыі Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага — 80-я гадах XVIII стагоддзя. Ужо адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай. Вялікая краіна стаіць на грані знішчэння, суседзі гатовыя разарваць яе на часткі. Эліта дэзарыентаваная, народ апатычны. І вось у гэты самы драматычны ў гісторыі дзяржавы момант апошні кароль Рэчы Паспалітай едзе да найбагацейшага чалавека Ўсходняй Еўропы, апошняга з вялікіх Радзівілаў — Пане Каханку. Пытанне адно — пра выратаванне краіны. І гэта ва ўмовах страшнага асабістага канфлікту і глыбокай чалавечай непрыязнасці. Пытанні адносінаў улады і буйнога бізнэсу, улады і інтэлектуальнай эліты, геапалітыкі, нацыянальнай самасвядомасці, дзяржаўнасці і самавызначэння — гэтыя праблемы закранае п'еса Андрэя Курэйчыка.

Рэжысёр спектакля Сяргей Кавальчик зрабіў пачатак сваёй працы над спектаклем сімвалічным: усе акцёры і стваральнікі спектакля выехалі на месца дзеяння п'есы — у Нясвіжскі замак. Акрамя таго, да пачатку рэпетыцый Кавальчык стварыў дакументальны фільм пра галоўнага героя спектакля Пане Каханку.

Крынiца: БЕЛТА
Просмотров: 821 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |