Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 20.04.2024, 01:27
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Май » 27 » Сямнаццатае імгненне мастацкай вясны
Сямнаццатае імгненне мастацкай вясны
09:13

Вясна ў наш горад  прыходзіць разам з "Музамі Нясвіжа" 

Многія несвіжане  пагодзяцца з тым, што сапраўдная вясна ў наш горад  прыходзіць разам з "Музамі Нясвіжа", славутым святам мастацтваў, якое разам з водарам бэзу прыносіць з сабой гукі музыкі, фарбы карцін і новыя для нас  тэатральныя пастаноўкі.

Вось і сёлета ХVII "Музы Нясвіжа", прысвечаныя 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, пачаліся са спектакля Беларускага акадэмічнага  музычнага тэатра "Мая жонка - ілгуння" па п'есе Мэйё і Энэкена (фота 2, 3). Поўная гумару і  камічных сітуацый пастаноўка прайшла з вялікім  поспехам -  зала гарачымі воплескамі доўга не адпускала сталічных артыстаў са сцэны, дзякуючы ім за выдатную акцёрскую ігру і цудоўныя спевы. Ды і змест спектакля, на першы погляд, такога лёгкага і камічнага, прымушаў задумацца аб зусім  не смешных рэчах - паталагічнай рэўнасці  і хлусні, якая, як  снежны ком, усё расце і, у рэшце рэшт, засыпае з галавой тых, хто яе спарадзіў.

Фотография 2

Вядома, у спектаклі усё скончылася добра, героі знайшлі  паразуменне і даравалі адно аднаму памылкі, а гледачы атрымалі  вялікую асалоду ад сустрэчы адразу з дзвюма  музамі - тэатральнай і  музычнай.

Фотография 3

Другі дзень нясвіжскага  свята мастацтваў быў вельмі багатым на падзеі. Так, у першай яго палове  ў цэнтральнай раённай бібліятэцы вы-ступіў з канцэртам "Музыка беларускіх сядзібаў" ансамбль салістаў  на драўляных духавых інструментах  пад кіраўніцтвам дацэнта Івана Брычыкава, а пасля пачалася  навукова-практычная канферэнцыя на тэму "Нясвіж - мастацкая сталіца Беларусі", якую вяла доктар мастацтвазнаўства прафесар Вольга Да-дзіёмава (фота 4). Гэта канферэнцыя стала яшчэ адным лёсавызначальным крокам у асваенні багаццяў айчыннага мастацтва і захаванні іх для  нашчадкаў. Вынікі сваіх даследаванняў  прадставілі не толькі вучоныя-музыказнаўцы, але і даследчыкі нясвіжскай архітэктурнай спадчыны, быту людзей XVI-XVIII стагоддзяў, іншых сфер, якія не былі дагэтуль вядомыя.  Усё гэта адлюстравана ў кнізе "Нясвіж - мастацкая сталіца Беларусі", якая і была  прэзентавана на канферэнцыі.

Фотография 4

Дарэчы, правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі - гэта спецыфіка менавіта нашага, нясвіж-скага  свята мастацтваў (раней - фестывалю). Яго мастацкі кіраўнік, народны артыст Беларусі, лаўрэат  Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы, кавалер ордэна Францыска Скарыны, прафесар Міхаіл Фінберг адзначыў, што «менавіта  навука дазваляе нам знаёміць слухачоў з музычнымі здабыткамі мінулых стагоддзяў, стварае  канцэпцыйную базу ўсіх праграм, і, канешне, разгортваецца  ў грунтоўных дакладах на навуковых форумах».

Фотография 5

Яшчэ адной адметнасцю гэтага дня стаў  канцэрт творчых  калектываў Нацыянальнага акадэмічнага  канцэртнага аркестра Беларусі - ансамбляў  кларнетыстаў, флейтыстаў, трубачоў (фота 9), салістаў на драўляных  духавых інструментах (фота 6),  вакальнага ансамбля (фота 7), струннага квартэта (фота 5), струннага  аркестра, - якія ўпершыню выступілі  ў гістарычных сценах Тэатральнай залы  замка Радзівілаў.

Фотография 6

 

Фотография 7

Гэтыя камерныя саставы выконваюць  музыку розных народаў і розных эпох, што, як  падкрэсліла  бяззменная вядучая  канцэртаў "Музаў Нясвіжа" Вольга Дадзіёмава, робіць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі  ўнікальным па ўніверсальнасці  калектывам, якому няма аналагаў у свеце. Канцэрт пад назвай "Шляхі мецэнацтва. Да 500-годдзя  дынастыі Радзівілаў" даў слухачам  магчымасць яшчэ раз пераканацца ў гэтым. Музыка, якая  прагучала ў ім, стала рэдкім узорам музычнага мастацтва ХVI стагоддзя. У гэты час у Нясвіжы  квітнелі тыя цудоўныя музычныя фарбы, у якіх адбілася святло вялікай эпохі - эпохі Рэнесансу, эпохі Скарыны. У многім, калі не ва ўсім, гэта стала магчымым  дзякуючы Радзівілам, пад апекай якіх працавалі многія кампазітары. Вацлаў з Шамотаў, Ян Карловіч, Ян Голанд - нямецкі кампазітар, які доўгі час жыў у Нясвіжы, Міхал Клеафас Агінскі, Станіслаў Манюшка, Мацей, Антоній і Соф'я Радзівілы - творы гэтых кампазітараў, дзякуючы намаганням даследчыкаў музыкі, ізноў вярнуліся  да слухачоў у канцэрце, прысвечаным 500-годдзю дынастыі Радзівілаў.

Фотография 8

Наступным крокам святочнай дзеі стала прэс-канферэнцыя, у якой  прынялі ўдзел першы намеснік  старшыні Мінаблвыканкама  Віктар Шчэцька, начальнік упраўлення  культуры Мінаблвыканкама Анатоль  Акушэвіч, старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко і  мастацкі кіраўнік свята  мастацтваў "Музы Нясвіжа-2012" Міхаіл Фінберг.

Журналістаў цікавіла многае - ад перспектыў "Муз Нясвіжа" на далейшыя гады  да пытанняў адраджэння духоўнай спадчыны нашага горада.

- Сённяшні дзень вельмі  знамянальны для мяне, - сказаў, звяртаючыся да прадстаўнікоў СМІ, маэстра Міхаіл Фінберг. - Мы вельмі  шмат працавалі ў розных бібліятэках Еўропы, каб сабраць музычны матэрыял, які сёння быў прадстаўлены  на канцэрце, прысвечаным  500-годдзю дынастыі Радзівілаў. Гэта гістарычны  канцэрт. І я, асабіста, вельмі ганаруся тым, што ў гэтым цудоўным замку, у выдатным  акустычным асяроддзі мы правялі гэты канцэрт.

Фотография 9

Міхаіл Якаўлевіч таксама выказаў глыбокую ўдзячнасць  кіраўніцтву Мінскай вобласці,  упраўленню культуры,  Нясвіжскаму райвыканкаму  і ўсім несвіжанам за падтрымку і  дапамогу ў правядзенні свята мастацтваў  "Музы Нясвіжа-2012",  а таксама за выданне кнігі па матэрыялах  сёлетняй навукова-практычнай  канферэнцыі "Нясвіж - мастацкая сталіца Беларусі".

Адразу пасля прэс-канферэнцыі ў РЦКіА адбылося ўрачыстае  адкрыццё мастацкай выставы жывапісу члена Беларускага саюза мастакоў Міхаіла Сеўрука і выставы юных мастакоў - выхаванцаў студыі  выяўленчага мастацтва Палаца культуры ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» пад кіраўніцтвам  Святланы Купрыянавай (фота 8). У ім удзельнічалі намеснік старшыні  Мінаблвыканкама Віктар Шчэцька, мастацкі кіраўнік свята  мастацтваў "Музы Нясвіжа-2012" Міхаіл Фінберг, начальнік упраўлення  культуры Мінаблвыканкама Анатоль  Акушэвіч і старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко.

Звяртаючыся да прысутных, Святлана Купрыянава адзначыла, што кожны год дзеці з яе студыі  вельмі хвалююцца, рыхтуючы выставу  да "Музаў Нясвіжа". Асабліва яны стараліся сёлета, ствараючы карціны  на такую адказную тэму, як 500-годдзе  дынастыі Радзівілаў.

- Калі вы ўгледзіцеся ў карціны, вы ўбачыце душу і сэрца кожнага  дзіцяці, якое яе стварала, яго  хваляванне і трапятанне перад  старонкамі вялікай гісторыі, якой поўніцца  ваша зямля, - сказала Святлана Купрыянава.

І сапраўды, яе вучні пастара-ліся  адлюстраваць усю гісторыю роду Радзівілаў,  усе яе асноўныя постаці, але заўважна было, што больш  за ўсё іх кранула прыгожая і трагічная гісторыя кахання Барбары Радзівіл і Сігізмунда  Аўгуста. Перад работамі на гэту тэму збіралася асабліва шмат гледачоў, і, відаць па ўсім, ніхто з іх не заставаўся раўнадушным.

У спалучэнні ж з карцінамі пры-знанага майстра жывапісу Міхаіла Сеўрука, дзе былі так натуральна, так шчыра  і шчымліва адлюстраваны  віды і людзі Няс-віжчыны, работы юных мастакоў набывалі нейкі  асаблівы выгляд, асаблівае гучанне, дэманструючы  сувязь і, у той жа час, рознасць  пакаленняў, традыцыі і навізну.

Словы ўдзячнасці  кіраўніку студыі выяўленчага мастацтва Мазырскага  нафтаперапрацоўчага завода Святлане Купрыянавай за глыбокую і прадуманую падрыхтоўку выставы адрасаваў старшыня Нясвіжскага  райвыканкама Іван Крупко. Ён адзначыў, што кожны год  яе выхаванцы з душой ставяцца да ўдзелу ў святочнай  выставе, і яна ўносіць  ў рознапланавае гучанне "Музаў  Нясвіжа"  сваю асаблівую, непаўторную  ноту.

- У гэтым годзе мы вырашылі  дабавіць да работ юных мазырчан і выставу  карцін нашага славутага мастака Міхаіла Сеўрука, каб іх змаглі ўбачыць не толькі несвіжане, але і нашы госці, якіх так шмат бывае на "Музах", - адзначыў кіраўнік раёна.

Пасля агляду выставы ўсе рушылі ў глядзельную залу  РЦКіА, дзе і адбылося ўрачыстае ад-крыццё свята мастацтваў "Музы Нясвіжа-2012" (фота 10).

Фотография 10

Першым з гэтай падзеяй павіншаваў прысутных намеснік старшыні  Мінаблвыканкама Віктар Шчэцька. У сваім прывітальным слове  ён адзначыў, што 17 гадоў - гэта тэрмін, за які чалавек  становіцца дарослым, і  нясвіжскі фестываль, як ён  называўся раней, таксама шмат  набыў за гэты час, паглыбіўся і развіўся.

- Свята жыве і будзе жыць, - запэўніў Віктар Уладзіміравіч. У гэтым зацікаўлены і Мінаблвыканкам, і мясцовае кіраўніцтва. І мы зробім усё магчымае, каб Мінская  вобласць моцна гучала ў культуры  нашай краіны.

Ён таксама выказаў удзячнасць  галоўнаму ідэйнаму натхніцелю фестывалю  маэстра Міхаілу Фінбергу, Нясвіжскаму райвыканкаму, усім жыхарам Нясвіжа за работу па арганізацыі і правядзенні "Музаў Нясвіжа-2012".

З адкрыццём свята мастацтваў  несвіжан і гасцей горада  таксама павіншаваў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. Ён адзначыў, што дзякуючы "Музам Нясвіжа" мы шмат даведаліся аб самабытнасці нашай культуры, і сёлета гэта свята праходзіць у асаблівы год - год, калі наш горад прызнаны культурнай сталіцай Беларусі. Гэта накладае на святочныя імпрэзы асаблівы адбітак, а на ўсіх арганізатараў - асаблівую адказнасць.

"Сямнаццатым імгненнем вясны" назваў XVII-я "Музы Нясвіжа" начальнік абласнога ўпраўлення  культуры Анатоль Акушэвіч. Ён таксама запэўніў, што са свайго боку будзе рабіць ўсё магчымае, каб "Музы Нясвіжа" жылі на нясвіж-скай зямлі яшчэ доўга-доўга.

Завяршыў выступленні на ўрачыстым адкрыцці свята мастацтваў маэстра Фінберг, падзякаваўшы несвіжанам за  цёплы прыём, які яны заўсёды аказваюць удзельнікам "Музаў", і паабяцаў, што праз  год наш горад гэтак жа ўрачыста сустрэне  "Музы Нясвіжа-2013".

(Заканчэнне ў наступным нумары.)

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Крынiца: www.nesvizh-news.by
Просмотров: 826 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |