Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 24.08.2017, 10:39
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 231

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июнь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Июнь » 4 » Скарбонка нацыянальнай спадчыны
Скарбонка нацыянальнай спадчыны
06:40

На свята да несвіжан прыбылі пачэсныя госці

На свята да несвіжан прыбылі пачэсныя госці - памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар  па Мінскай вобласці Мікалай Іванчанка (другі злева) і начальнік упраўлення культуры Мінаблвыканкама Анатоль Акушэвіч (першы злева). На  здымку яны - з намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандрам Майсенем і з адной з прадстаўніц Нясвіжчыны Аленай Івахнінай, членам Беларускага саюза майстроў.

У суботу ў цэнтры Нясвіжа адшумела, адзвінела, адспявала абласное свята  народнай творчасці, якое ўвабрала ў сябе адразу  тры фестывалі-конкурсы - IV абласны фестываль  народнай музыкі "Грай, гармонік"; V абласное свята-конкурс майстроў салома-пляцення "Саламяныя  дзівосы" і абласны фестываль  фальклорнага мастацтва з удзелам  гасцей з Брэстчыны "Фальклорная талака".

Аб маштабах мерапрыемства і вялікай  конкурснай канкурэнцыі гаворыць той факт, што  наш горад прыняў 800 гасцей, якія ўдзельнічалі ў "Нясвіжкім фэсце". Радуе, што 7-ю дыпломамі былі адзначаны  майстры і музыканты Нясвіжчыны.

Фотография 2

Старшыня журы конкурсу «Саламяныя дзівосы», старшыня Беларускага саюза майстроў Яўген Сахута ўручае Дыплом Дар'і Бутрымовіч

Так, лепшым вучнем  на V абласным свяце-конкурсе майстроў саломапляцення "Саламяныя дзівосы" была прызнана навучэнка Нясвіжскай гімназіі Дар'я Бутрымовіч. Дыплом пераможцы ў намінацыі "За лепшы саламяны посуд"  атрымала  несвіжанка, член Беларускага саюза майстроў, Алена Хоміч. Дыпломы 2-й ступені ў розных намінацыях - у Веры Мацневай і Алены Івахнінай.

Дарэчы, саламяныя шэдэўры, якія былі створаны залатымі рукамі народных умельцаў прама на свяце, застануцца на Нясвіжскай зямлі і стануць першымі экспанатамі  музея саломапляцення раённага Цэнтра народнай творчасці.

Фотография 3

Узорны ансамбль  гарманістаў "Аношкаўскія музыкі"

Дыплом ІІ ступені у конкурсе  прыпевачнікаў, што праходзіў у рамках IV абласнога фестывалю народнай музыкі "Грай, гармонік", - у сямейнага дуэта бабулі і ўнучкі Ірыны Шчурскай і Юліі Івашка.

Яшчэ адзін  Дыплом ІІ ступені - ва ўзорнага ансамбля  гарманістаў "Аношкаўскія музыкі" Аношкаўскай ДШМ (кіраўнік  Аляксей Андросік). Дыплом І ступені  атрымаў народны інструментальны ансамбль "Нясвіжскія лыжкары" Нясвіжскага РЦКіА (кіраўнік Уладзімір Сухавей).

Фотография 4

Фотография 5

Народны  інструментальны ансамбль  "Нясвіжскія лыжкары"

Разам з імі Дыпломамі І ступені адзначаны народны ансамбль народнай музыкі "Тутэйшыя"  Сароцкага СДК Любанскага раёна і  выканаўца на драўляных  духавых інструментах  з Маладзечанскага раёна Сяргей Ярук.

Гран-пры фестывалю "Грай, гармонік" - у народнай музычнай капэлы "Ігуменскія крыніцы" выкладчыкаў Чэрвенскай ДШМ.

Усяго ж у IV абласным фестывалі  народнай музыкі "Грай, гармонік" удзель-нічалі 22 аматарскія калектывы і выканаўцы на народных інструментах.

Фотография 6

Сямейны дуэт бабулі і ўнучкі Ірыны Шчурскай і Юліі Івашка ўзнагароджвае дырэктар Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Раіса Вайцяхоўская

Выдатным упрыгажэннем "Нясвіжскага фэсту" сталі канцэртныя праграмы гасцей - народнага ансамбля народнай песні "Асалода" ПК ААТ "БелСолад" г. Іванава Брэсцкай вобласці,  музычнай капэлы беларускіх народных духавых інструментаў "Гуды" імя У. Грома  Беларускага дзяржаўнага  ўніверсітэта культуры  і мастацтва і дзяржаўнага ансамбля  танца, музыкі і песні "Белыя росы" Гродзенскай абласной філармоніі.

Апошні, дарэчы,  выклікаў асаблівае захапленне гледачоў сваімі заліхвацкімі  казачымі і цыганскімі танцамі, якія былі выкананы гэтак жа віртуёзна, як і свае, беларускія.

Завяршылася абласное свята  народнай творчасці "Нясвіжскі фэст" танцавальнай праграмай з удзелам  рок-гурта "Замкавая гара" Капыльскага  РЦК і народнага ансамбля "Млечны  шлях" Нясвіжскага РЦКіА.

(Працяг тэмы - ў наступным нумары.)

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Крынiца: www.nesvizh-news.by
Просмотров: 433 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |