Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Вторник, 24.10.2017, 07:39
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 231

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2013 » Июль » 14 » Свята для ўсіх. Працяг.
Свята для ўсіх. Працяг.
16:22
На святочнай сцэне - "Горка маладым!"

У мінулую сераду Рэспубліка Беларусь святкавала Дзень Незалежнасці і 69-ю гадавіну з дня вызвалення ад фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне, а наш славуты горад адзначаў юбілей - 790-ю гадавіну свайго існавання на карце свету. Вашай увазе - працяг фотарэпартажу аб святочных мерапрыемствах.

Фотография 1

Парадавала гледачоў сваім выступленнем на раённым фестывалі сямейнай творчасці "Таленты маёй сям'і" сям'я Качагаравых з  Лявонавіцкага Сельскага савета, узнагароджаная дыпломам за ўдзел

_MG_2439

На святочнай сцэне - "Горка маладым!" 3 ліпеня 25-гадовы юбілей сумеснага жыцця святкавала сям'я  Ірыны і Андрэя Ванагель. Андрэй Міхайлавіч працуе ў Нясвіжскім упраўленні магістральных газаправодаў ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", актыўна ўдзельнічае ў спартыўных спаборніцтвах, Ірына Мікалаеўна працуе ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю "Фармлэнд", удзельніца танцавальнага калектыву РЦКіА. Выхавалі сына Віталія. Сям'я вельмі дружная, любяць адпачываць на прыродзе, разам ходзяць у паходы на байдарках, заўсёды цікавяцца культурным жыццём горада і актыўна ў ім удзельнічаюць. У гонар сярэбранага вяселля юбіляры таксама атрымалі падарунак ад старшыні райвыканкама і апладысменты ад жыхароў горада

_MG_2499

Моладзь з цікавасцю назірала за тым, як у "Горадзе майстроў" стварае непаўторныя паясы ручной работы  загадчыца Лысіцкага сельскага клуба Алена Мокат

_MG_2694

Нароўні з дарослымі  захаплялі гледачоў сваімі  выступленнямі маленькія артысты ў канцэртнай праграме "Юныя несвіжане - любімаму гораду"

_MG_2695

Вельмі даспадобы самым юным удзельнікам свята была дзіцячая гульнёвая праграма каля фантана

DSC_0525

Пераможца конкурснай праграмы для дзяўчынак "Міс Малютка" Дар'я Жук

_MG_2774

_MG_2753

Баі рыцараў і амазонак, па-акцёрску  ўвасобленыя ўдзельнікамі  клуба гістарычнай  рэканструкцыі  з г. Баранавічы  "Баявая  спадчына",  вярнулі  гледачоў  у мінулыя стагоддзі

_MG_1941

Ураджэнка Нясвіжа, а зараз жыхарка Варшавы Вераніка Даўнаровіч, выказвае шчырую ўдзячнасць старшыні Нясвіжскага райвыканкама Івану Крупко за падтрымку ў выданні кнігі "Гэта наша з табой біяграфія" і клопат улады аб гістарычнай спадчыне Нясвіжа

_MG_1854

Намеснік начальніка аддзела культуры, ідэалагічнай работы  і па справах моладзі Міхаіл Мацэль уручае кнігу "Гэта наша  з табой біяграфія", падрыхтаваную да юбілею горада, заслужаным людзям раёна. За актыўную арганізацыйную работу па выданні кнігі Міхаіл  Міхайлавіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама. На здымку: кнігу атрымлівае несвіжанін Анатоль Жалняркевіч, успаміны якога ўвайшлі ў зборнік

_MG_1925

На ўрачыстай прэзентацыі кнігі "Гэта наша з табой біяграфія" быў узнагароджаны дыпломам 1-й ступені пераможца раённага краязнаўчага конкурсу "Невядомы Нясвіж"  супрацоўнік НГКМЗ "Нясвіж" Віталь Быль за эсэ "Нясвіжскі рубеж Слуцкага паўстання". Дыпломамі 2-й і 3-й ступені былі адзначаны яго калегі Аляксандр Лапо і Сяргей Егарэйчанка. У гэты ж дзень была адзначана памятнымі падарункамі каманда СШ№ 4 г. Нясвіжа, якая перамагла ў гарадскім брэйн-рынгу "Я ведаю пра Нясвіж усё"

_MG_1896

Падзякі старшыні райвыканкама за актыўны ўдзел у стварэнні кнігі "Гэта наша з табой біяграфія" атрымалі аператар вёрсткі Нясвіжскай друкарні імя Сымона Буднага Зоя Клішэвіч (на фота) і намеснік галоўнага рэдактара газеты «Нясвіжскія навіны» Соф'я Любанец

_MG_1872

На прэзентацыю кнігі "Гэта наша з табой біяграфія", былі запрошаны цяперашнія жыхары Нясвіжчыны і тыя, каго лёс закінуў далёка ад родных мясцін. На здымку на першым плане - сябар суполкі "Несвіжане  ў Варшаве"  Вацлаў Вяржбіцкі, удзельнік бітвы пад Монтэ-Касіна

_MG_1889

Кніга "Гэта наша з табой біяграфія" стала  найлепшым падарункам для ўсіх, яе аўтараў. Сваімі ўспамінамі падзялілася з чытачамі і былы начальнік аддзела культуры райвыканкама Леаніда Віхрова.

Соф'я ЛЮБАНЕЦ

Святлана ПОЛЬСКАЯ

Крынiца: НН
Просмотров: 289 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |