Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 29.03.2024, 12:06
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Январь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Январь » 26 » У лютым адкрываюцца два гатэлі ў Нясвіжскім палацы
У лютым адкрываюцца два гатэлі ў Нясвіжскім палацы
14:22
Нясвіжскі палац    
Колькасць турыстаў у Нясвіжскім палацы штогод павялічваецца: у 2010 г. аб’ект наведалі 170 000 чалавек, у 2011-м – ужо 220 000.
Сёлета працаўнікі музею-запаведніка чакаюць каля 350 000 турыстаў. Плануецца арганізацыя комплексных экскурсіяў па ўсіх ваколіцах Нясвіжу. Для наведнікаў ужо працуе кавярня, на пачатку лютага адкрыецца рэстаран у інтэр’ерах ХVІІІ ст. і два гатэлі. Першы – для VІР-гасцей, дзе спраектавана ўсяго чатыры нумары класу "люкс". Другі – гатэль эканом-класу на 49 месцаў. Калісьці ў гэтым будынку былі стайні, а за савецкім часам там месціўся цэнтр гразелячэння. Паводле дырэктара музею-запаведніка "Нясвіж" Сяргея Клімава, нумары невялікія, таму кошт іх будзе даступны. "Нумары эканом-класу ўніверсальныя, стылізацыі мэблі пад даўніну не рабілі. А вось VІР-нумары ў былой камяніцы аформленыя інакш – з ляпнінаю, пазалотаю, элітнаю мэбляю", – кажа суразмоўца. Працаўнікі перакананыя, што пуставаць гатэль не будзе. Напрыклад, нумары ў гатэлі Мірскага замку (уладальнік – кампанія "Трайпл", якая належыць Юрыю Чыжу) на навагоднія святы былі забраняваныя ажно за некалькі месяцаў, усе госці прыехалі з Расіі. Паколькі турыстычны маршрут звычайна пралягае і праз Нясвіж, частку турыстаў прыме новы комплекс. Колькі будзе каштаваць гасцяванне ў новых апартаментах, пакуль не паведамляюць. Аднак з увагі на прыклад гатэлю "Мірскі замак" можна сказаць, што пражыванне будзе нятаннае. У звычайныя дні двухпакаёвы люкс каштуе тут 600 000, а нумар "камфорт" – 450 000 руб.

Крынiца:
REGIONY.BY
Просмотров: 532 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |