Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 20.04.2024, 17:36
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2011 » Май » 18 » У падарунак —“Біблія” Сымона Буднага
У падарунак —“Біблія” Сымона Буднага
16:42
Рэпрынтнае выданне "Бібліі" Сымона Буднага

У суботу сектар "Ратуша" нацыянальнага  гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" атрымаў цудоўны падарунак ад  дэлегацыі нямецкага горада-пабраціма Лайхінгена. Старшыня рэгіянальнай групы таварыства  "Захад-Усход" Іаахім Клаус ва ўрачыстай  абстаноўцы ўручыў дырэктару НГКМЗ "Нясвіж" С.М. Клімаву  рэпрынтнае выданне "Бібліі" нашага славутага друкара Сымона Буднага.

Як адзначыла загадчыца сектара "Ратуша" А.І. Шкраба, ідэя адшукаць выданне з'явілася некалькі гадоў  таму:

- Мы ведалі, што ў Германіі ў 1994 годзе было выдадзена рэпрынтнае выданне  гэтай кнігі. Немцы зрабілі яго копію і дабавілі каментарый  польскіх навукоўцаў і даследчыкаў. Аднойчы  прадстаўнікі таварыства "Захад-Усход"  наведалі з экскурсіяй  нашу цэнтральную  раённую бібліятэку. Я ім паказала краязнаўчы пакой, дзе на адной з  паліц была размешчана інфармацыя аб дзейнасці Сымона Буднага. Аднак з выданняў  Буднага ў нас быў толькі  "Катэхізіс". Тады сябры з горада-пабраціма  і вырашылі  дапамагчы.

Гэта - знакавая падзея для нашага горада. Кніга, якую мы атрымалі  ў падарунак - вялікая каштоўнасць  і для Нясвіжа, і для музея-запаведніка, і для  навукоўцаў. Да гэтага дня такое  выданне ў нашай краіне ў адзіным экземпляры знаходзілася ў  Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, - пад-крэсліла  Алена Іванаўна. - А зараз, не выязджаючы з Нясвіжа, можна пазнаёміцца з вядомай "Бібліяй" Сымона Буднага, з даследваннямі і  каментарыямі навукоўцаў, якія вывучалі  яго жыццёвы шлях і творчую спадчыну.

Словы ўдзячнасці за такі  цудоўны  падарунак  ад імя несвіжан  выказаў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама А.І. Майсеня.

Для гасцей была праведзена экскурсія па Ратушы. Яны таксама атрымалі ў падарунак альбом партрэтаў радзівілаў.

НН

Просмотров: 986 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |