Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 24.08.2017, 10:27
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 231

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2011 » Декабрь » 14 » Урачыстасць смутку і радасці
Урачыстасць смутку і радасці
04:35
Прайшла ўрачыстая літургія ў Нясвіжскім фарным  касцёле Божага Цела    

У суботу ў Нясвіжскім фарным  касцёле Божага Цела  прайшла  ўрачыстая літургія ў гонар 20-й гадавіны з дня смерці ксяндза-прэлата  Гжэгажа Каласоўскага. Вёў святую імшу  пачэсны госць - Мітрапаліт  Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш  Кандрусевіч. Акрамя яго,  ушанаваць  памяць выдатнага святара на літургію прыбылі біскуп Антоній  Дзям'янка, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай  архідыяцэзіі, біскуп  Казімір Вя-лікаселец, дапаможны  біскуп Пінскай дыяцэзіі, віцэ-рэктар духоўнай семінарыі ў Пінску ксёндз Уладзімір Русак, ксёндз-прэлат  Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі з Маладзечна, які служыў у Нясвіжскім касцёле доўгі час пасля  Каласоўскага, ксяндзы-пробашчы рымска-каталіцкіх парафій з Клецка, Капыля, Дзяржынска, Вілейкі, Слуцка, Мінска, а таксама прадстаўнікі мясцовай улады і арганізацый, якія займаюцца  рэстаўрацыяй касцёла.

У прамовах усіх, хто меў слова падчас урачыстай  літургіі,  гучала ўдзячнасць  ксяндзу-прэлату, які пры ўсіх выпрабаваннях  лёсу 50 гадоў свайго жыцця прысвяціў сцвярджэнню хрысціянскай веры  і  які выратаваў для нашчадкаў славуты Нясвіжскі касцёл, і, разам з гэтым, - удзячнасць Богу за тое, што ён даў Нясвіжу такога святара.

Чырвонай ніткай праходзіла праз  урачыстую літургію і ідэя  пераемнасці пакаленняў. Так,  высакародную справу Гжэгажа Каласоўскага  працягнулі маладзейшыя святары. І разам са шчымлівымі ўспамінамі пра яго ў касцёле  гучалі і радасныя словы віншаванняў у адрас цяперашняга  пробашча храма - ксяндза-дэкана Пятра Шарко, які ўрачыста  адзначаў  у гэты дзень 10-годдзе свайго  пастырскага служэння.

Напрыканцы святой імшы  арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч  асвяціў новы крыж, які ў панядзелак  быў усталяваны на  купале касцёла. Стары крыж, на якім добра бачны сляды  ад куль, размясціўся ўнутры храма і застанецца там назаўсёды.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп тадэвуш Кандрусевіч  таксама падзяліўся з парафіянамі аплаткам і  пажадаў усім  Божага благаславення. Ад імя мясцовай улады  і ўсіх жыхароў Нясвіжчыны  словы ўдзячнасці і пашаны ў адрас ксяндза-прэлата  Гжэгажа  Каласоўскага выказаў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Майсеня.

Карціна вялікай урачыстасці  была б няпоўнай  без выдатнай жывой музыкі, якая ўзмацняла  ўзнёслую, шчымлівую  атмасферу, што панавала ў храме. Стварыць яе дапамаглі  парафіяльны хор, ігра арганіста  Дзяніса Каўшара і ансамбль  скрыпачоў Нясвіжскай дзіцячай школы  мастацтваў.

Пасля ўрачыстай літургіі ў касцёле  пачэсныя госці і парафіяне  арганізавана наведалі  магілу Гжэгажа Каласоўскага, дзе прачыталі малітву  за памерлых "Анёл Панскі". Там у гонар святара ізноў гучала вялікая і бессмяротная музыка  - "Жалобны марш" Шапэна ў выкананні  духавога калектыву пад кіраўніцтвам  Казіміра Лайшы.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Крынiца: НН
Просмотров: 335 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |