Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 19.04.2024, 05:12
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Январь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2012 » Январь » 25 » Урачыстасцi з нагоды
Урачыстасцi з нагоды
06:23

Гарадская Ратуша

У пятніцу, 27 студзеня, у Нясвіжы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі 2012 года".

У гэты дзень у гарадской Ратушы, з удзелам міністра культуры Рэспублікі Беларусь П.П. Латушкі, старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Б.В. Батуры і старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта І.І. Крупко, адбудзецца падпісанне праграмы культурных падзей года. У Ратушы таксама пройдзе ўрачыстае ўручэнне Нясвіжу сертыфіката і сімвала "Культурная сталіца Беларусі 2012 года".

У Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў гэты дзень, у 17.30, наладзяць музейнае свята "Гістарычная вандроўка".

Раённы Цэнтр культуры і адпачынку прапануе гледачам шэраг мерапрыемстваў, якія пачнуцца ў 18.30: фотавыстава "Легенды Нясвіжа" мастака-педагога, члена Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, старшага выкладчыка эстэтычнага выхавання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка В.М. Данілава; кніжная выстава з фондаў Нясвіжскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы "Вялікая гісторыя маленькай сталіцы"; электронная прэзентацыя здымкаў нясвіжскіх фотамастакоў "Нясвіж - водгук часоў"; а таксама святочны канцэрт "Прывітанне, славуты Нясвіж!" з удзелам Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі", вакальнай групы "Камерата" Белдзяржфілармоніі, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля старадаўняй беларускай музыкі «Пастараль» Дзяржынскай ДШМ, вакальнай групы «Чысты голас» Белдзяржфілармоніі, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь тэатра імя Уршулі Радзівіл і народнага вакальнага ансамбля "Млечны шлях" Нясвіжскага РЦКіА, саліста канцэртнага аркестра Беларусі Дзмітрыя Качароўскага.

НН

Просмотров: 482 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |