Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 22:38
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Ноябрь » 26 » Успаміны пра краязнаўцу
Успаміны пра краязнаўцу
05:30
Яна першай закранула гісторыю Нясвіжа так глыбока
Мабыць, кожны турыст, як бываў у Нясвіжы, трымаў у руках "Легенды Нясвіжа”, "Музы Нясвіжа”. Пра аўтара гэтых цудоўных кніг – нясвіжскую краязнаўцу Клаўдзію Якаўлеўну Шышыгіну – ,расказала нам яе найлепшая сяброўка, нясвіжанка, Аза Станіславаўна Адамовіч. 

- У кожнага чалавека свая, непаўторная доля. А як склаўся лёс Вашай сяброўкі?

- Нарадзілася Клаўдзія 3 жніўня 1937 года ў вёсцы Вялікія Стралкі Гомельскай вобласці. Клава была старэйшай ў сям’і. Калі яе бацьку забралі на фронт, засталася з маці і двума братамі. Пасля смерці маці вымушана была адправіцца ў Асмолаўскі дзіцячы дом. Пасля скончыла Ланскую сямігодку і паступіла ў Нясвіжскае педвучылішча. Пасля яго заканчэння засталася тут працаваць. Калі педвучылішча закрылі, перайшла на працу ў Нясвіжскую СШ №2, дзе мы і пазнаёміліся. А затым, калі адкрылася Нясвіжская СШ №3, мы разам перайшлі туды працаваць. Клаўдзія Якаўлеўна была настаўніцай спеваў.
Мабыць, з-за цяжкага характара не ўдалося пабудаваць уласнай сям’і. Але пасля смерці брата выхоўвала пляменніцу Святлану, заўсёды цікавілася справамі ў маёй сям’і. Яшчэ Клава страшна любіла жывёл. І нават калі прыходзіла да мяне ў госці, спачатку віталася з сабакай, а потым са мной. Жывёлы таксама любілі яе. 

- Якія рысы характару Клаўдзіі Якаўлеўны вам найбольш імпанавалі? 

- Клаўдзія была вельмі таленавітай. Я лічу яе найлепшым настаўнікам спеваў. Яна мела цудоўны слых, цікавілася класікай, кіравала хорамі. Чалавек гэты быў настойлівы, упарты, заўсёды дабівалася сваёй мэты, негледзячы ні на што. З сябрамі Клаўдзія вяла сябе сумленна, шчыра. Яна першай закранула гісторыю Нясвіжа так глыбока і дабілася вельмі многага ў гэтай справе, аддавала ўсю душу краязнаўству і мала клапацілася аб сабе, аб сваім здароўі.
 Я заўсёды здзіўлялася яе жаданню вывучаць гісторыю Нясвіжа так глыбока. Клаўдзія Якаўлена перапісвалася з гісторыкамі з Польшчы, Літвы... Сустракалася з патомкамі Радзівілаў з Германіі, Лондана...

- А як Вы адносіліся да творчасці гэтай жанчыны. Якія Вашыя самыя любімыя кнігі, напісаныя Клаўдзіяй Якаўлеўнай?

- З разуменнем, з жаданнем спасцігнуць. Выдзяліць адну любімую кнігу – немагчыма. Усе яны цікавыя, займальныя... І "Паданні Нясвіжа”, і "Нясвіж і Радзівілы”...

- Што натхняла яе. Магчыма якія-небудзь планы Клаўдзія Якаўлеўна не паспела ажыццявіць?

- Жаданне як мага глыбей, дасканалей даведацца гісторыю магутнейшага роду Радзівілаў натхняла Клаўдзію, яна лічыла, што ў Нясвіжы недастаткова літаратуры для турыстаў. Часамі супрацоўнічала з раённымі, абласнымі, рэспубліканскімі газетамі і часопісамі, часта яе запрашалі на розныя канферэнцыі. Што наконт планаў, яна яшчэ хацела пісаць для дзяцей, моладзі. Але, у агульным усё паспела зрабіць.

- Вялікі дзякуй за змястоўную і цікавую гутарку!

P.S. К. Шышыгіна зрабіла шмат, каб расказаць людзям аб цудоўным куточку Беларусі – Нясвіжы. Цяпер на вул. К.Лібкнехта, на доме, дзе жыла краязнаўца, у яе памяць вывешана мемарыяльная дошка.

Источник: nesvizh.by
Просмотров: 807 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |