Зараз, згодна з рашэннем Міністэрства культуры, вежа будзе перабудавана |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
З Нясвіжскага палаца здымаюць «цыбуліну» | 06:23 | ||
У Нясвіжы распачаўся дэмантаж «цыбулепадобнага купала» на дазорнай вежы Нясвіжскага палаца, якую ўсталявалі ў 2004-м годзе. Пры яе стварэнні грунтаваліся на гравюры Тамаша Макоўскага XVII стагоддзя. Аднак гісторыкі культуры раскрытыкавалі ўстаноўку цыбуліну: яна разбурала цэльнасць ансамбля. Адмоўна паставіліся да такога эксперымента і Радзівілы, былыя ўласнікі палаца. «Калі распачыналіся працы ў 2003 годзе, вежа была ў жахлівым
стане, яе трэба было ратаваць, — тлумачыць намесніца дырэктара
Нясвіжскага запаведніка Наталля Жарко. — Таму ў першую чаргу заняліся
менавіта рэканструкцыяй вежы. Такі выгляд вежы меў месца, але выклікаў шматлікія спрэчкі — нехта адразу ўхваліў праект, іншыя крытыкавалі. Зараз, згодна з рашэннем Міністэрства культуры, вежа будзе перабудавана». Рэшту замка аднавілі ў тым выглядзе, у якім ён існаваў у канцы XIX стагоддзя. Толькі купал вежы належаў да іншага стылю. Зараз вежу пераствораць паводле выяваў XVIII стагоддзя. Менавіта ў такім выглядзе яна праіснавала да Другой сусветнай вайны. На неабходнасці вярнуць вежы звыклы выгляд настойвала
Альжбета Радзівіл падчас свайго візіта ў Нясвіж. Грошы на рэканструкцыю
вежы маглі пераводзіць усе ахвотныя, нашчадкі Радзівілаў таксама
паўдзельнічалі ў зборы. Вялікі ўнёсак у арганізацыю збору сродкаў зрабіў
былы міністр інфармацыі і культуры Анатоль Бутэвіч. Тэлеканал АНТ назваў замену «цыбуліны» «перамогай гістарычнай справядлівасці». Аўтар: Юрась Ускоў Фота: pczaljar.livejournal.com Крынiца: nn.by, ont.by | |||
Просмотров: 631 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |