Интересно почитать [104] |
История Несвижа [70] |
Легенды Несвижа [49] |
Несвиж в прессе [124] |
Нясвiжскiя навiны [35] |
Культура Несвижа [33] |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Главная » Статьи » Культура Несвижа |
Свята мастацтваў «Музы Нясвiжа-2008» тры днi панавала ў старажытным горадзе. Сёлета яно ладзiлася ў трынаццаты раз i прысвячалася 600-годдзю Белавежскай пушчы – унiкальнага прыроднага помнiка, занесенага ў Сусветны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА, якое неўзабаве будзе адзначацца славянскай i еўрапейскай супольнасцю. Для Беларусi Белавежская пушча – не проста грандыёзны запаведнiк. Яна заўсёды была i застаецца сiмвалам велiчнасцi i багацця айчыннай гiсторыi, што лучыць народы i краiны, што сцвярджае iдэалы годнасцi i прыгажосцi, адзiнства прыроды i чалавека, – гаворыць нязменны мастацкi кiраўнiк i iнiцыятар свята «Музы Нясвiжа» народны артыст Беларусi Мiхаiл Фiнберг. «Пушчанская» тэма i звязаная з ёй абавязковая «паляўнiчая» прысутнiчалi ва ўсiх iмпрэзах свята. А яго апафеозам стала выступленне камерных калектываў Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi, падчас якога прагучалi лепшыя ўзоры беларускай музыкi, пачынаючы з 15-га стагоддзя i да нашых дзён. Адметная рыса канцэрта – удзел у iм Дзяржаўнага камернага хору, а таксама самадзейнага гурту «Бекас» з Драгiчына, музыканты якога збiраюць i выконваюць старажытныя паляўнiчыя фанфары. Упрыгожыла праграму i выступленне стыпендыята Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi скрыпача Арцёма Шышкова – новага салiста Нацыянальнага канцэртнага аркестра. Тэатральнай старонкай «Муз Нясвiжа» стаў спектакль Мiнскага абласнога драматычнага тэатра, мастацкай – адкрыццё выставак знакамiтага беларускага майстра пэндзля Уладзiмiра Тоўсцiка i юных аматараў малявання з Мазыра. Навукова-практычная канферэнцыя, якая традыцыйна папярэднiчала святу, на гэты раз сабрала вядучых музыказнаўцаў краiны, якiя паспрабавалi акрэслiць галоўныя набыткi нацыянальнага музычнага мастацтва за шэсць мiнулых стагоддзяў. Яшчэ адна цiкавая падзея – музычная асамблея i выступленне лаўрэатаў мiжнародных конкурсаў выканаўцаў на медных духавых iнструментах. Гэта унiкальныя музыканты, гаворыць пра iх маэстра Фiнберг, а разам з тым адзначае, што сёння iснуе сур’ёзная праблема: прафесiя музыканта-духавiка становiцца рэдкасцю, фагатыстаў, габаiстаў не хапае, але i жадаючых вучыцца iграць на гэтых складаных iнструментах не шмат, а то i зусiм няма. Пытаннi развiцця беларускай выканальнiцкай школы на медных духавых iнструментах якраз i абмяркоўвалiся на асамблеi, удзел у якой разам з беларускiмi музыкантамi прынялi госцi са Швецыi. Дарэчы, пра гасцей. Сёлета яны завiталi да «Муз Нясвiжа» з Iталii i Германii. Свята мастацтваў пашырае свой дыяпазон. Як паведамiў Мiхаiл Фiнберг, надалей вырашана праводзiць яго ў новым фармаце. З наступнага года падчас канцэртаў разам з беларускай старажытнай i сучаснай музыкай будуць выконвацца i лепшыя творы кампазiтараў iншых краiн, нагадваючы пра колiшнюю славу Нясвiжа як цэнтра музычнай культуры Еўропы. Автор: Iрына СВIРКО, «Рэспублiка». | |
Категория: Культура Несвижа | Добавил: nesvizh1223 (25.05.2008) | |
Просмотров: 1089 | Рейтинг: 5.0/2 | |
Всего комментариев: 0 | |