Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 29.03.2024, 16:56
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Библиотека

Главная » Статьи » Легенды Несвижа

Пастыр добры зямлі нясвіжскай 1
Фотография 1

Пастыр добры ішоў па зямлі,

Сярод цемры і суму быцця

Вёў да ісціны і святла,

Каб у вечнасць мы шлях знайшлі.

Пастыр добры спяшаўся жыць,

Усім жадаючы толькі дабра,

Навучаючы верыць і быць,

І нікому не зычыць зла.

Валянціна Шчарбакова

 

У нашым жыцці шмат сустрэч, шмат падзей… Але адны праходзяць, не пакідаючы за сабой ніякіх слядоў. Проста, як цені, не варушачы ўспамінаў. А хтосьці застаецца ў памяці назаўсёды. І не толькі ў памяці асобных людзей, родных, блізкіх, а ва ўсіх, хто з ім сустракаўся, гаварыў, прасіў малітвеннай дапамогі, падтрымкі. І ніколі не адышоў пакрыўджаным, не атрымаўшы добрай парады ці суцяшэння. Такім чалавекам для жыхароў нашага  горада і раёна стаў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ганаровы грамадзянін Нясвіжа, былы настаяцель Свята-Георгіеўскага храма мітрафорны  протаіерэй Дзімітрый Пятровіч Хмель.

Колькі людзей на Нясвіжчыне могуць сказаць: "Ён мяне хрысціў"!  Бацюшка хрысціў малых і дарослых, благаслаўляў шлюбы. Маліўся за жывых і памерлых. Здавалася, што так будзе заўсёды. Але  няўмольны закон жыцця   не зменіш. Айцец Дзімітрый пайшоў у вечнасць  26 снежня 2009 года.

На Нясвіжчыне шмат ёсць людзей, якія і сёння свята захоўваюць памяць аб святары. Іх успаміны ўвайшлі ў кнігу "Пастыр добры зямлі нясвіжскай", прэзентацыя якой адбылася 31 студзеня 2012 года ў Нясвіжскім раённым цэнтры культуры і адпачынку.

Гэта  кніга стала своеасаблівым вынікам дзейнасці ўсіх удзельнікаў  духоўна-асветніцкага цэнтра "Існасць", які працуе пры цэнтральнай раённай бібліятэцы, бо сярод яе аўтараў і людзей, якія ўнеслі свой уклад у падрыхтоўку выдання, - святары Нясвіжскага благачыння протаіерэй Аляксандр Данчанка, іерэі Мікалай Лабынько, Андрэй Еўшаль, Алег Абрамовіч, Аляксандр Калеснік, настаўніца Нядзельнай школы Свята-Косма-Даміянаўскай царквы  Т.П. Калеснік, супрацоўнікі Нясвіжскага райвыканкама М.М. Мацэль і А.У. Барадзіна, настаўнікі школ раёна  Н.В. Плакса, В.Г. Варэнік,  М.Г. Владыка і яе вучаніца Вікторыя Волчак, супрацоўнікі рэдакцыі газеты "Нясвіжскія навіны" Д.Л. Яшчанка, С.М. Польская, Л.Ю. Жук, прыхаджане і служачыя Свята-Георгіеўскага храма, сябры раённага літаратурна-музычнага аб'яднання "Валошкі" В.Я. Жэрка, Р.Н. Хвір і Н.А. Азарка, выкладчыкі Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа А.В. Раманчук, Н.В. Віценчык, Г.У. Яўланава, фотамастачка С.М. Кандыбовіч.

Вялікую работу па падрыхтоўцы электроннага варыянта кнігі правяла супрацоўніца цэнтральнай раённай бібліятэкі Т.А. Байкаш.

Падчас прэзентацыі выдання сваімі ўспамінамі пра святара падзяліліся Леанід Сямёнавіч Екель, карэспандэнт газеты "Советская Белоруссия", які адным з першых расказаў пра айца Дзімітрыя ў рэспубліканскім друку ў сваім нарысе "Даліна памяці", айцец Сергій Гардун, кандыдат багаслоўскіх навук, дацэнт інстытута тэалогіі імя Кірыла і Мяфодзія БДУ, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэй Аляксандр Данчанка, намеснік кіраўніка аддзялення ААТ "Белаграпрамбанк" у Нясвіжы С.У. Толсцік, пробашч парафіі Божага Цела ў Нясвіжы ксёндз-дзекан Пётр Шарко, настаяцель Свята-Георгіеўскай царквы іерэй Мікалай Лабынько, сын святара Расціслаў Дзмітрыевіч Хмель.

Кніга "Пастыр добры зямлі нясвіж-скай" пабачыла свет у выдавецтве "Чатыры чвэрці". Аб рабоце над выданнем расказала дырэктар выдавецтва Ліліяна Фёдараўна Анцух.

Сярод ганаровых гасцей, запрошаных на прэзентацыю, была і вядучая перадачы "Святло душы" на рэспубліканскім радыё Людміла Сяргееўна Мітаковіч.  З айцом Дзімітрыем Хмелем журналістку звязала толькі адна сустрэча, але памяць аб ёй засталася назаўсёды. Яшчэ пры жыцці айца Дзімітрыя Людміла Сяргееўна прысвяціла яму адну з перадач "Святло душы", яе ўспаміны ўвайшлі ў кнігу "Пастыр добры зямлі нясвіжскай", а ў хуткім часе выйдзе яшчэ адна перадача на рэспубліканскім радыё, прысвечаная памяці святара.

Свой уклад у справу выдання кнігі ўнеслі і супрацоўнікі ААТ "Белагра-прамбанк", якія першымі адгукнуліся на просьбу дапамагчы выкупіць у выдавецтва кнігу. Да іх далучыліся су-працоўнікі цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы, жыхары дома № 4 па вуліцы К. Лібкнехта ў Нясвіжы. А настаўніца Карцэвіцкай сярэдняй школы Н.В. Плакса аб'явіла ў гэтай навучальнай установе акцыю "Дапамажы кнізе", да якой далучыліся настаўнікі,  вучні і іх бацькі, а таксама бабулі і дзядулі. Знайшліся ў Нясвіжы людзі, якія асабіста вырашылі падтрымаць выданне. Гэта Ігар Мадэставіч Богуш, Ала Аляксандраўна Усовіч, Людміла Міхайлаўна Гесь, Ніна Антонаўна Шалік, Святлана Сямёнаўна Панамарова, Мікалай Іванавіч Курыла.

Адыходзяць у нябыт падзеі, у вечнасць - людзі, гады сціраюць нават самыя светлыя ўспаміны. І вельмі добра, што мы не далі гэтым успамінам стаць небыццём. Цяпер кожны жадаючы ў любы момант можа адкрыць кнігу "Пастыр добры зямлі нясвіжскай", каб яшчэ раз сустрэцца ці толькі пазнаёміцца са святаром, які ўсё сваё жыццё клапаціўся аб пастве сваёй і з думкамі аб ёй пайшоў да Айца Нябеснага, каб і там маліць Бога за нас, жывых, і тых, хто прыйдзе пасля. А яшчэ застаецца надзея, што духоўны подзвіг айца Дзімітрыя Хмеля абудзіць душу якога-небудзь маладога чалавека і ён пойдзе па шляху святара, з верай і любоўю заклікаючы нас да Бога і Вечнасці.

Валянціна ШЧАРБАКОВА, укладальнік кнігі "Пастыр добры зямлі нясвіжскай"

Фотография 2

 

"Хай стане маленнем верш…"

(Алег Бембель)

У кнігу "Пастыр добры зямлі нясвіжскай" увайшлі таксама вершы, прысвечаныя айцу Дзімітрыю Хмелю. Іх аўтары - член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Сазончык, сябры раённага літаратурна-музычнага аб'яднання "Валошкі" Уладзімір Жылко і Вольга Жэрка, прыхаджанка Свята-Георгіеўскага храма Клаўдзія Галяк. Розныя па прафесіянальных якасцях творы, аднолькавыя ў адным - у любові, павазе да святара,     удзячнасці за яго адданасць людзям.

Валянціна Шчарбакова

 

Празорцам ты быў на зямлі

Светлай памяці

нашага бацюшкі

протаіерэя Дзімітрыя Хмеля

Празорцам ты быў

на  зямлі, у Нясвіжы.

Спяшаўся да тых,

хто пакутна хварэў,

За родзічаў іншых

часамі быў бліжай,

Знябытых

малітваю грэў.

У памяці нашай такім і застаўся,

Радзіме і людзям адданы, як сын.

Каля труны тваёй кожны пакляўся

Быць верным радзіме, як ты…

Амінь.

Міхась  САЗОНЧЫК

 

Святар Нясвіжа

Я ведаў простага суседа…

Глядзеў сям'ю ён і граду.

Але ж, каго зачэпяць беды,

То адвядзе ў нябыт бяду!

 

Паслухае, паспачувае

З табою разам… Бы на двух

Сваё няшчасце раздзяляеш,

Нібы з табою разам Бог!

 

І чуеш неба благадаць,

І верыш ў лепшае заўжды.

І пачынаеш адчуваць,

Бы ні было тае бяды.

 

Удзень і ўноч, хто б ні прыйшоў,

Хоць хворы - толькі б на нагах…

Не будзе тут ніякіх слоў,

Нікчэмных, мізэрных разваг!

 

- Хоць праваслаўны, хоць габрэй,

Католік хоць, хоць пратэстант, -

Сустрэнь любога і сагрэй,

Бо Бог адзіны ў вяках! -

 

Так нам казаў айцец Дзімітрый.

Ўсе да яго вядуць дарогі…

Па справах увенчаны ён мітрай,

Яму паклонімся мы ў ногі.

Уладзімір ЖЫЛКО

 

 

Матэрыялы з кнігі

 

Эталон чалавечнасці

Кажуць, ідэальных людзей не бывае. А тым больш у сённяшнім спакуслівым і мітуслівым жыцці вельмі цяжка нашаму сучасніку адшукаць бездакорны духоўны арыенцір. Але нам, жыхарам Нясвіжчыны,  пашчасціла. Упэўнена, пагодзіцца са мною кожны, што поруч з намі больш за сорак гадоў жыў такі чалавек - узор служэння Богу і людзям, эталон чалавечнасці ўсюды і ва ўсім - Дзмітрый Пятровіч Хмель.

Пра гэты выпадак пачула ад свайго знаёмага. Здарылася тое гадоў 14 - 15 таму. Быў ён яшчэ юнаком, а Дзмітрыю Пятровічу было за семдзесят. Папрасілі хлопца суседзі прывезці ў Карцэвічы святара адслужыць паніхіду і адвезці пасля ў Нясвіж.

Зіма стаяла снежная, завейная. А ў той дзень снег сыпаў і сыпаў без перапынку. Ехалі назад па бездарожжы - ні каляіны, ні следу. І дзесь за Альбянкай, на паўдарозе да шашы Нясвіж - Сноў, збочыўшы са шляху, трывала заселі ў заснежаным кювеце.

Расхваляваўся хлопец - не за сябе, а за свайго пасажыра. Кінуўся рукамі разграбаць снег… Ды ўсё дарэмна. Не змог выцягнуць легкавушку і грузавік, што ехаў міма. Але хлопец дамовіўся адправіць Дзмітрыя Пятровіча ў Нясвіж. Ды той не зга-дзіўся: "Як жа я цябе тут аднаго пакіну?!" І на тым грузавіку, без панікі і мітусні ацаніўшы сітуацыю, паехаў не ў Нясвіж, а назад у Карцэвічы, на калгасны двор, і адправіў на дапамогу гусенічны трактар - адзіны на той час надзейны паратунак. "Ну, каб не наш бацюшка, ні за што б не паехаў," - гаварыў пасля трактарыст. А мой знаёмы завяршаў свой аповед узрушана, з захапленнем:  "Вось з такім чалавекам у разведку можна ісці!"

Так юнак  атрымаў на ўсё жыццё ўрок высакароднасці, сумленнасці, надзейнасці.

Здавалася б, дробязь, маленькі бытавы эпізод. Аднак з іх і складаецца наша жыццё. І патрэбна імкнуцца, каб ні за адну яго хвіліну не было сорамна. У Дзмітрыя Пятровіча Хмеля быў прынцып жыць менавіта так.

Наталля Васільеўна ПЛАКСА,вёска Карцэвічы

(Заканчэнне будзе.)



Источник: http://www.nesvizh-news.by/arhiv/2012/02/34-37-%2810461-10464%29/pastir-dobri-zyaml%D1%96-nyasv%D1%96zhskaj.aspx
Категория: Легенды Несвижа | Добавил: nesvizh1223 (02.04.2012)
Просмотров: 1736 | Рейтинг: 5.0/2 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: