Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 19.04.2024, 02:35
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2008 » Апрель » 4 » ЛЕОНОВИЧИ
ЛЕОНОВИЧИ
13:06

Гiстарычная спраўка.


Новік-Пяюн Сяргей (сапр. Новік Сяргей), нарадзіўся 27.08.1906 г. у вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Нясвіжскай расейскай гімназіі (1918-1924), скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1926). За культурна-асветніцкую работу неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. Адбыў пяцігадовую ссылку на Памор'і (1926-1931), у 1939 г. сядзеў у турме ў Баранавічах. У савецкі час працаваў інспектарам Слонімскага раённага аддзела народнай асветы (1939-1940), дырэктарам Слонімскага краязнаўчага музея (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі прыгавораны фашысцкімі ўладамі да пакарання смерцю. Вызвалены партызанамі з Калдычаўскага лагера. Зноў працаваў дырэктарам Слонімскага музея (1944). 14.12.1944 г. арыштаваны, а ў сакавіку 1945 г. Ваенным трыбуналам войск НКУС Баранавіцкай вобласці асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў на Калыме. 05.11.1958 г. рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. У 1959 г. вярнуўся на Беларусь. З 1960 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1984 г.


У 1925 г. пачаў выступаць у віленскіх прагрэсіўных беларускіх газетах і часопісах з вершамі. У Вільні асобнымі выданнямі выйшлі п'есы «Цудоўная ноч» (1927), «Елка Дзеда Мароза» (1927), «Прадка над крыжам» (1939), у зборніку «Сцэнічныя творы» (1927) - п'еса «Пакой у наймы». Афармляў часопіс для дзяцей «Заранка» (1927-1931). Аўтар зборніка паэзіі «Заўсёды з песняй» (паэма, вершы, песні, творы для дзяцей, 1984), кніжкі вершаў для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986). Напісаў некалькі песень на свае вершы («Зорачкі», «Над Шчарай» і інш.).

“Дні лятуць. Песні з-за кратаў”

У гэтым годзе спаўняецца сто год з дня нараджэння паэта Сяргея Новіка-Пяюна. З гэтай нагоды прадзюсерскі цэнтр “Беларуская музычная альтэрнатыва” днямі парадаваў аматараў беларускай музыкі новым дыскам з серы “Беларускі музычны архіў”. Гэта трыб’ют беларускіх музыкаў на вершы беларускага паэта. А 20 лютага ў Чырвоным
касцёле ў Мінску адбылася прэзентацыя гэтага дыска.

Сяргей Новік-Пяюн належыць да тых беларускіх творцаў, якія перажылі вялікія пакуты сталінскага рэжыму. Акрамя 10 гадоў савецкіх лагераў, паэт арыштоўваўся таксама польскімі ўладамі за дзейнасць на ніве беларушчыны. Падчас вайны за працу з партызанамі фашысцкая ўлада прысудзіла яму смяротнае пакаранне. Аднак паэт не толькі змог перажыць вайну і сталінскія лагеры, але і нават дачакаўся вольнай Беларусі. Ён памёр у 1994 годзе.

Дыск на вершы Новіка-Пяюна выдаўца трыб’юту Віталь Супрановіч называе ўнікальным: “Дыск "Дні лятуць. Песні з-за кратаў” быў прысвечаны стагоддзю Сяргея Новіка-Пяюна. У мінулым годзе ў нас выйшаў дыск “Жыць для Беларусі” на вершы Ларысы Геніюш. Гэта быў эксперымент у серыі “Беларускі музычны архіў”, бо да гэтага дыскі былі прысвечаныя не асобам, а музыкам, кампазітарам. Дыск меў вялікі поспех, таму мы вырашылі зрабіць працяг. Альбом унікальны тым, што ён утрымлівае архіўныя запісы жывога голасу Пяюна, як ён чытае вершы і як спявае свае песні. Дыск атрымаўся вельмі рознастылёвым, там ёсць і рэп ад ЧПБ, і класічная музыка ад Ларысы Сімаковіч, бардаўская песня ад Віктара Шалкевіча і Таццяны Беланогай, так і рок-апрацоўкі ад гурту “PLAN”.

Народны паэт Беларусі Генадзь Бураўкін Новіка-Пяюна ведаў асабіста. Г.Бураўкін: “Я ведаў яго пры жыцці. Гэта быў вельмі мілы, слаўны, шчыры чалавек. Але лёс! Не дай Бог нікому такога. Тыя, літаральна дзве-тры песні, якія для яго былі вельмі дарагія, і якія заспяваў пасля Данчык, гэта сапраўды быў выдых беларускай спакутаванай душы. Ён зрабіў гэта вельмі паэтычна, шчыра, проста і лірычна. Гэта той выпадак, калі словы могуць жыць на такім высокім узроўні доўгія гады толькі з музыкай, а музыка толькі з гэтымі словамі. Яму гэта ўдалося зрабіць у свой час. Тое, што да людзей са спазненнем прыйшла ягоная творчасць, то зараз гістарычная справядлівасць бярэ сваё. Бо тое, чаго ён не атрымаў адразу пасля з'яўлення ягоных твораў, мы яму аддаем тады, калі яго ўжо з намі няма”.
Паводле “Польскага радыё для замежжа” (http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/)

Биография, Новік-Пяюн Сяргей. Біяграфія.

Новік-Пяюн Сяргей (сапр. Новік Сяргей), нарадзіўся 27.08.1906 г. у вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.
Вучыўся ў Нясвіжскай расейскай гімназіі (1918-1924), скончыў беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні (1926). За культурна-асветніцкую работу неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. Адбыў пяцігадовую ссылку на Памор'і (1926-1931), у 1939 г. сядзеў у турме ў Баранавічах. У савецкі час працаваў інспектарам Слонімскага раённага аддзела народнай асветы (1939-1940), дырэктарам Слонімскага краязнаўчага музея (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны за сувязь з партызанамі прыгавораны фашысцкімі ўладамі да пакарання смерцю. Вызвалены партызанамі з Калдычаўскага лагера. Зноў працаваў дырэктарам Слонімскага музея (1944). 14.12.1944 г. арыштаваны, а ў сакавіку 1945 г. Ваенным трыбуналам войск НКУС Баранавіцкай вобласці асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Тэрмін адбываў на Калыме. 05.11.1958 г. рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. У 1959 г. вярнуўся на Беларусь. З 1960 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1984 г.


У 1925 г. пачаў выступаць у віленскіх прагрэсіўных беларускіх газетах і часопісах з вершамі. У Вільні асобнымі выданнямі выйшлі п'есы «Цудоўная ноч» (1927), «Елка Дзеда Мароза» (1927), «Прадка над крыжам» (1939), у зборніку «Сцэнічныя творы» (1927) - п'еса «Пакой у наймы». Афармляў часопіс для дзяцей «Заранка» (1927-1931). Аўтар зборніка паэзіі «Заўсёды з песняй» (паэма, вершы, песні, творы для дзяцей, 1984), кніжкі вершаў для дзяцей «Зорачкі ясныя» (1986). Напісаў некалькі песень на свае вершы («Зорачкі», «Над Шчарай» і інш.).

Запаліла ночка
Зорныя агні.
Спі, мая дачушка,
Любая, засні.
Над тваёй калыскай
Буду я спяваць,
Пра ката і мышку
Казачку казаць.
Пад акенцам кветачка
Дзіўная цвіце.
Мая крошка-дзетачка
З дня на дзень расце.
Вунь высока зорачка
Золатам блішчыць,
А мая дачушка
Штосьці ўсё не спіць.
З-за хмурынкі месячык
Беленькі ідзе,
За сабою зорачак
Карагод вядзе.
(С. Новік-Пяюн.)

Адзіны ў гісторыі

Яго — і не аднойчы! — як беларускага прапагандыста яшчэ да вайны арыштоўвала польская паліцыя, у сорак чацьвертым расстрэльвала фашысцкае СД (быў паранены, але прыкінуўся мёртвым, што і выратавала), прысуджалі да дзесяці гадоў зьняволеньня бальшавікі ў пераможным для іх сорак пятым (адбыў на Калыме — трынаццаць), а ён, вярнуўшыся на Радзіму амаль пэнсіянэрам, здолеў захаваць у душы дабрыню, сантымэнтальнасьць і нават нейкую дзіцячую наіўнасьць: выразаў з пэрыёдыкі свае творы або рэцэнзіі на іх, проста ўспаміны пра сябе і зьбіраў-наклейваў іх у сшытку — калекцыянаваў.

Не сумаваў ён, і калі яго, паэта з даваенным стажам, на чые вершы былі напісаны папулярныя песьні, доўга не прымалі ў Саюз пісьменьнікаў. Сябрам Саюзу ён стаў толькі за некалькі гадоў да сьмерці.

Ён ледзь не дацягнуў да дзевяноста (які генэтычны запас трываласьці быў у арганізьме гэтага чалавека!), але так і ня ўведаў, што менавіта ён, Сяргей Новік-Пяюн, зьяўляецца адзіным у гісторыі Беларусі літаратарам, якога арыштоўвалі тры рэжымы, што ненавідзелі адзін аднаго.


Ультрамодныя фарбы архіву

Серыя кампакт-дыскаў "Беларускі музычны архіў", якую вось ужо больш за пяць гадоў выдае лэйбл "БМАgroup", прэтэндуе стаць не толькі зборам айчынных музычных рарытэтаў (накшталт выданняў сусветна вядомых нашых кампазітараў С.Манюшкі, М.Равенскага, М.Агінскага), але і своеасаблівым Greatest Hits сучаснага поп-рынку. Менавіта такім атрымаўся трыб’ют-альбом геніяльнай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш "Жыць для Беларусі", з якога песні гуртоў "P. L. A. N. ", "zIGZAG", "Iris7" і сёння не выходзяць з абдымкаў прэстыжнейшых гіт-парадаў краіны.

Чарговы праект такога кшталту - дыск-прысвячэнне класіку беларускай песні і педагогу Сяргею Міхайлавічу Новіку-Пяюну, якому гэтым летам споўнілася б 100 гадоў (27.08.1906 - 26.08.1994). Альбом плануецца назваць "Дні лятуць" (паводле самай вядомай песні "Зорачкі" гэтага адзначанага яшчэ Янкам Купалам аўтара).

Сяргей Новік-Пяюн пражыў доўгае, але надта складанае жыццё. Дастаткова сказаць, што гэтая рамантычная творчая натура паспела адчуць смак турэмнай баланды і польскіх, і нямецкіх, і сталінскіх турмаў. Але слава песень Новіка-Пяюна дасягнула яшчэ больш разгорнутай геаграфіі: тыя ж знакамітыя "Зорачкі" выконвалі як свае народныя і французы, немцы, чэхі, украінцы… Славуты Данчык яшчэ пры жыцці аўтара выдаў у Нью-Йорку ў сваім выкананні і "Зорачкі", і "Вечар над Шчарай". Трапіў новікаўскі эвергрын і ў самы папулярны беларускі альбом рубяжа стагоддзяў "Я нарадзіўся тут", дзе "Зорачкі" выканаў Аляксандр Памідораў.


Натуральна, усе гэтыя версіі ўвойдуць і ў новы праект "БМАgroup", у якім акрамя таго выявілі жаданне прыняць удзел гурты "P. L. A. N. ", "zIGZAG", "Ростра", "Яраш & Піт". Але лэйбл звяртаецца і да больш маладых творчых сілаў з заклікам належным чынам адзначыць прыкметны юбілей таленавітага беларускага песняра. Жадаючыя, узяць удзел у праекце могуць зьвяртацца па тэл. 6490888, альбо пісаць на w1979@tut.by

Вітаўт МАРТЫНЕНКА.


Паэт, які заўсёды жыў песняй

27 жніўня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна.

Напярэдадні юбілею беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна дастаў з паліц свайго хатняга архіва цэлую папку яго пісем, выразак з газет, паштовак, лістоў з вершамі. Яшчэ раз усё перачытаў, пераглядзеў, успомніў гэтага мужнага, цярплівага, таленавітага і сціплага чалавека. Лісты Сяргей Міхайлавіч пісаў вялікія, шчырыя, сур’ёзныя. У пісьмах заўсёды мяне называў па бацьку і на “вы”, а пры сустрэчах — на “ты” і проста па імені. На лістах абавязкова ставіў тры пячаткі: адна была з адваротным адрасам, на другой было напісана “Сяргей Міхайлавіч Новік-Пяюн г. Мінск”, а на трэцяй былі словы “Сяргей Новік-Пяюн”. Вось некалькі радкоў з яго пісем: “25 лістапада 1943 года па даносе правакатара мяне арыштавалі гестапаўцы і асудзілі на смерць за антыфашысцкую дзейнасць. Са слонімскага музея, дзе я працаваў і жыў, рабаўнікі пазабіралі ўсе мае рэчы, і ў тым ліку маю мандаліну. Чакаючы смерці ў адзіночцы слонімскага астрогу, я стварыў песню “Мандаліначка” і “запісаў” яе ў памяці…” (з пісьма ад 18 жніўня 1988 года); “Я некалькі разоў званіў у рэдакцыю тыднёвіка “Беларускае тэлебачанне і радыё”, каб звярталіся да чытачоў па-беларуску “добры дзень”, а не па-польску “дзень добры”! Па-беларуску спярша стаіць прыметнік, а пасля імя, а па-польску наадварот: спярша — імя, а пасля — прыметнік. А рэдакцыя, хоць абяцала выправіць памылку, працягвае далей яе друкаваць. Яшчэ пішуць “раніцой”, хаця па-беларуску трэба “раніцай”. Ужываюць польскае слова “мажліва” замест беларускага “магчыма”, “па крайняй меры” замест беларускага слова “прынамсі”. Шмат памылак робяць і тыя, што выкладаюць на філфаку, псуюць беларускую мову…” (з пісьма ад 20 лістапада 1988 года).

Сябраваў я з Сяргеем Міхайлавічам шмат гадоў. Ён часта наведваў Слонім, дзе жыла яго сястра, заходзіў да мяне ў рэдакцыю раённай газеты, дзе я працаваў. А калі я бываў у Мінску — забягаў да яго ў маленькую аднапакаёўку на вуліцы Купрыянава. Пра што толькі ён мне не расказаў!.. Але найбольш любіў распавядаць пра Слонім, пра мастака Антона Карніцкага, 180 карцін якога вывезлі немцы ў Германію падчас Другой сусветнай вайны, пра гісторыка і краязнаўца Язэпа Стаброўскага, пра генерала Яўгена Леашэню і пра іншых землякоў. Часта паэт згадваў пра сустрэчу з Янкам Купалам у Слоніме ў 1939 годзе, калі пясняр вяртаўся з Беластока з народнага сходу. Тады Сяргей Новік-Пяюн працаваў у Слоніме інспектарам павятовага аддзела народнай асветы. 12 лістапада 1939 года да яго ў аддзел народнай асветы зайшоў чалавек, павітаўся, а пасля спытаў, дзе жыве Гальяш Леўчык. Сяргей Новік-Пяюн адразу пазнаў у госцю Янку Купалу. Яны разам паехалі ў хатку да Гальяша Леўчыка, там пагутарылі, а пасля машына, на якой прыехаў Янка Купала, прывезла іх у цэнтр горада. На развітанне Янка Купала ў блакноце Сяргея Новіка-Пеюна напісаў пару слоў: “Міламу Сяргею Пеюну падчас сустрэчы ў Слоніме. Янка Купала. 14.11.1939 г.”. Пра гэты выпадак Сяргей Міхайлавіч згадваў мне часта. Ён вельмі ганарыўся, што хоць раз у жыцці меў сустрэчу з песняром беларускага народа.

Яшчэ ў 1938 годзе ў Слоніме Сяргей Новік-Пяюн разам са сваёй жонкаю Людмілай пачалі выдаваць на польскай мове (на беларускай мове польскія ўлады не дазволілі) “Газету Слонімскую”. Гэта быў тыднёвік, і выходзіў ён да верасня 1939 года…

Аднойчы я прыехаў да Сяргея Новіка-Пеюна ў Мінск, а ён адчыняе дзверы ў лагернай фуфайцы з нумарам на плячах. “Гэта мой сталінскі касцюм”, — сказаў Сяргей Міхайлавіч. А пасля сеў на табурэтку і ціха заспяваў свае славутыя “Зорачкі”:
Дні праходзяць, дні
адходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых
хвалі ўдаль бягуць.
Трэці год як на выгнанні
ў чужыне
Трэба мучыцца душой і
сэрцам мне…
(зборнік “Заўсёды з песняй”. Мн., 1984. С. 7).

З вачэй у паэта пакаціліся слёзы. Гэты выпадак памятаецца мне да сённяшніх дзён. Не верыцца, як змог выжыць Сяргей Новік-Пяюн у тых жыццёвых сітуацыях, у якіх ён бываў. Бо лёс яго не песціў. Пры Польшчы сядзеў у турме ў Баранавічах, у чэрвені 1941 года быў паранены, у 1943 годзе — арыштаваны слонімскім СД і асуджаны да пакарання смерцю. У турме захварэў на тыф. Хворага паэта немцы кінулі ў канцлагер Калдычэва, дзе крыху раней загінула яго жонка. А цешча з дзвюма ягонымі дочкамі ўцякла ў Польшчу, пасля чаго дзяцей сваіх Сяргей Міхайлавіч больш ніколі ў жыцці не бачыў.

4 ліпеня 1944 года немцы вялі вязняў на расстрэл. Сярод усіх быў і беларускі паэт. У час расстрэлу яго паранілі. Прыкінуўся мёртвым, а пасля схаваўся ў бліжэйшым лесе. Так застаўся жыць. А калі 10 ліпеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі Слонім, Сяргей Новік-Пяюн пачаў працаваць тут дырэктарам мясцовага краязнаўчага музея. Але і гэта шчасце было нядоўгім. Вясною 1945 года, без прад’яўлення яму ніякіх афіцыйных абвінавачванняў, паэт быў зноў арыштаваны органамі НКУС на 10 гадоў пазбаўлення волі. Этапам яго адправілі ў пасёлак Нэлькан у Якуцію:
Плывуць дні за днямі,
як шэрыя хвалі.
Нам сніцца радзімага
неба блакіт.
Пад сопкай мы многа
сяброў пахавалі.
Тут снег нашай цёплай
крывёю заліт.
Праз краты нам
свецяць паўночныя зоры,
Бы шлюць прывітанне
ад роднай зямлі.
Сярэбраны месяц
схаваўся за горы,
І чорныя цені вакол заляглі…
(зборнік “Песні з-за кратаў”. Мн., 1993. С. 128-129).

У Беларусь Сяргей Новік-Пяюн вярнуўся ажно ў 1959 годзе. За плячыма ўжо былі 53 пражытыя гады, але трэба было пачынаць усё спачатку. Яго рэабілітавалі, а ў якасці “кампенсацыі” за гады, праведзеныя без віны ў турме, яму выдзелілі аднапакаёвую кватэру ў пяціпавярховым доме ў Мінску на вуліцы Купрыянава, 9, і датэрмінова прызначылі пенсію, залічыўшы год Калымы за два…

Сяргей Новік-Пяюн нарадзіўся ў вёсцы Лявонавічы Нясвіжскага раёна 27 жніўня 1906 года. Скончыў мясцовую рускую гімназію і беларускія настаўніцкія курсы ў Вільні. У 1926 годзе ў роднай вёсцы стварыў беларускі народны хор, які існуе да сённяшніх дзён. Як сказаў Алег Лойка ва ўступным слове да зборніка вершаў паэта “Заўсёды з песняй” (Мн., 1984. С. 4): “Душа юнака рвалася да песень, а песню глушылі”. Але заглушыць не змаглі. Бо паэт Сяргей Новік-Пяюн пісаў, спяваў і жыў. Жыў словам, песняй, любоўю да Бацькаўшчыны. Друкавацца ён пачаў ажно ў 1924 годзе ў заходнебеларускіх выданнях “Сын беларуса”, “Студэнцкая думка”, “Маланка”, “Сялянская ніва”, “Шлях моладзі”, Беларуская крыніца”, “Заранка” і іншых. З друку асобнымі кніжкамі пачалі выходзіць яго драматычныя і вершаваныя творы “Ёлка Дзеда Мароза” (Вільня, 1927), “Пакой у наймы” (Вільня, 1927), “Цудоўная ноч” (Вільня, 1927), “Прадка пад крыжам” (Вільня, 1939), “Заўсёды з песняй” (Мн., 1984), “Зорачкі ясныя” (Мн., 1986), “Песні з-за кратаў” (Мн., 1993). У сваіх паэтычных кнігах Сяргей Новік-Пяюн пісаў пра тое, што сам перажыў у астрогах, лагерах і ссылках. Паэтычныя радкі яго прасякнуты пяшчотай да Бацькаўшчыны, верай у заўтрашні дзень:

Быць можа ў халоднай
памру Калыме,
Сям’ю не пабачыўшы ў
роднай больш хаце,
Я веру, мяне, песняра,
ўспамяне
Не раз Беларусь — мая Маці.
Але ў маім сэрцы наяве і ў сне
Надзея святая таёмна
крадзецца:
Да роднае Бацькаўшчыны,
ўсё-ткі мне
Вярнуцца яшчэ давядзецца!
(зборнік “Песні з-за кратаў”, Мн., 1993. С. 114).

У 1966 годзе Сяргей Новік-Пяюн наладзіў цесныя літаратурныя сувязі з беларускім тыднёвікам “Ніва” ў Беластоку, якія працягваліся аж да самай смерці паэта (памёр у 1994 годзе). У студзені і ліпені таго года ён друкуе вершы для дзяцей “Дзед Мароз”, “Вожык”, “Верабейчыкі” і апавяданне “Цешка”. Асабліва шмат паэтычных радкоў Сяргей Новік-Пяюн апублікаваў у “Ніве” ў 1980-х гадах. Найперш гэта былі вершы пра родную прыроду, лясных і свойскіх жывёл, а таксама ўспаміны пра гісторыка Язэпа Стаброўскага, паэта Гальяша Леўчыка і пра Ядвісю — гераіню Якуба Коласа, якая жыла ў Слоніме.

2006 год — гэта не толькі 100-годдзе з дня нараджэння Сяргея Новіка-Пеюна, але і 80-годдзе Лявонавіцкага народнага хору, які ён арганізаваў, і 85-годдзе яго літаратурнай творчасці. Таму памяць пра паэта ў народзе яшчэ жыве.

Сяргей ЧЫГРЫН


Ядвіся жыла на Ружанскай вуліцы

Сёлета спаўняецца 80 гадоў з таго часу, калі ўпершыню пабачыла свет асобным выданнем аповесць Якуба Коласа “У палескай глушы”.

Аповесць да сённяшніх дзён вывучаецца ў школе. І кожны з нас памятае галоўную гераіню аповесці Ядвісю, якая рана страціла бацьку і маці. Ядвіся пакахала настаўніка Андрэя Лабановіча, з якім яе аб’ядноўваў светлы і чысты погляд на жыццё, імкненне да светлай будучыні. Але кожны з іх выбраў свой шлях.

Яшчэ пры жыцці паэт Сяргей Новік-Пяюн некалькі разоў расказваў мне, што коласаўская Ядвіся — гэта нявыдуманая літаратурная гераіня, а рэальная асоба, аб чым ён даведаўся ў Слоніме ў ліпені 1936 года ад слонімскага паэта Гальяша Леўчыка.
Аднойчы Гальяш Леўчык расказаў Сяргею Новіку-Пеюну, што прозвішча ў Ядвісі было Бараноўская, а жыла яна ў доме на ўзгорку насупраць Ружанскіх могілак. У “Нашай ніве” яна час ад часу друкавала свае вершы, падпісваючы іх псеўданімам Юстына.

Сяргей Новік-Пяюн неяк нагадаў мне, што ён нават сустракаўся са спадарыняй Бараноўскай у 1936 годзе: “Аднойчы да мяне падышла высокая, зграбная кабета ў чорным паліто і капелюшы, з-пад якога відаць былі сівыя валасы. Адчувалася, што яна некалі была прыгожай дзяўчынай. Кабета з ветлівай ўсмешкай прывіталася: “Добры дзень, я — Ядвіся. Так, тая Ядвіся, пра якую напісаў Якуб Колас. Мне пра вас расказваў Гальяш Леўчык. Маё прозвішча па мужу Бараноўская”. Да нас падышла дзяўчына. “Гэта мая дачка, настаўніцай працуе”, — пазнаёміла нас Бараноўская. На развітанне яна сказала: “Калі ласка, заходзьце да нас. Гальяш даў вам наш адрас”.

Прайшло шмат гадоў. Вясною 1961 года Сяргей Новік-Пяюн наведаў Слонім і завітаў у дом, дзе жылі Бараноўскія. Людзі, якія там кватаравалі, сказалі, што спадарыня Бараноўская з дочкамі ў 1945 годзе выехала ў Польшчу.

Сяргей ЧЫГРЫН

Леоновичский театр
В 1926 году в деревне Леоновичи на Несвижчине вместе с хором, который в будущем получил звание народного и стал известен во всей республике, был организован театр, просуществовавший до 1936 года и сыгравший заметную роль в распространении белорусской культуры.

Сергей Михайлович Новик-Пяюн

Хочется рассказать ещё об одном сыне Несвижской земли. Сергей Михайлович Новик-Пяюн – поэт, самодеятельный композитор. Он известен в истории Несвижского района как основатель знаменитого Леоновичского хора (1926 год). Сергей Новик-Пяюн воплотил в себе лучшие черты народной интеллигенции начала XX века, нёсшей просвещение народу. Сергей был способным учеником. Это чувствуется и в его живописных работах «Несвижский замок», «Мельница – ветряк в Леоновичах», «Имение в Смоличах», имеющие как этнографическую, так и художественную ценность. Сергей Новик-Пяюн печатался в журнале «Заранак». Свои стихи подписывал псевдонимом «Малады дзядок». В 1929 году Сергей Новик-Пяюн написал слова и музыку своих «Зорачак» - песня, которая стала очень популярной в Западной Белоруссии. «Зорачки» впоследствии были переведены на русский, украинский, польский языки. Песня стала популярной среди пленников фашистских лагерей. Не оскудевает земля несвижская поэтическими талантами. В литературу приходят новые силы.

Александр Незабытовский

Трагична судьба и другого писателя, общественного деятеля Александра Незабытовского. А. Назабытовский хорошо знал мировую культуру, владел многими языками. Во время путешествий по Европе он не забывал Белоруссию, деревню Смоличи. Перу нашего земляка принадлежат четыре драмы – «Екатерина Великая», «Розамунда», «Барбара», «Ядвига», роман «Мечты о любви, славе и свободе», публицистические статьи. Жизнь и творчество А. Незабытовского имеют большое значение в истории освободительного движения, передовой общественно – политической мысли Белоруссии первой половины XIX века.

Выпущены конверты, посвященные юбилейным событиям в истории белорусского языка

Поступили в обращение три маркированных художественных конверта, посвященные юбилейным событиям в истории белорусского языка. Они выпущены издательским центром "Марка" республиканского унитарного предприятия "Белпочта" по инициативе общественного объединения "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны".

В интервью БелаПАН председатель ТБМ Олег Трусов сообщил, что новинки филателии посвящены 125-летию со дня рождения политического деятеля, археолога, этнографа и публициста Ивана Луцкевича (09.06.1881, Шауляй, Литва — 20.08.1919), 100-летию со дня рождения поэта и композитора Сергея Новика-Пеюна (27.08.1906, деревня Леоновичи Несвижского района Минской области — 26.08.1914) и 100-летию основания политическим и общественным деятелем Вацлавом Ивановским и издателем, фольклористом, языковедом и литературоведом Брониславом Эпимахом-Шипило первого легального белорусского издательства "Загляне сонца і ў наша аконца". Действуя в Санкт-Петербурге с 1906 по 1914 год, оно выпустило множество книг на белорусском языке, в том числе произведения классиков национальной литературы Янки Купалы и Якуба Коласа, а также два тома детских книг для чтения.



Категория: Леоновичи | Просмотров: 3509 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/5 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: