Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 18:44
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Март 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2009 » Март » 3 » Уладзімір Адамавіч ЖЫЛКА
Уладзімір Адамавіч ЖЫЛКА
10:20
(27 мая 1900, в. Макашы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — 1 сакавіка 1933, Уржум Кіраўскай вобл. Расія; Псеўданімы: Вл.Ж.; Вал.Жыл.; Вл.Ж.; І.Жылка; Л.Макашэвіч; Макашэвіч; Л.Макашэвіч; У.Ж.; Ул.Ж.), беларускі паэт, перакладчык, крытык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў гарадское вучылішча ў Міры (1914) разам з бацькамі пераехаў у Мінск. Падчас 1-ай сусветнай вайны сям’я Жылак была ў бежанцах ў Тульскай губ. Вучыўся ў Багародзіцкай агранамічнай навучальні Тульскай губерні (1915-1917). З 1917 жыў у Мінску, друкаваўся ў мінскіх выданнях, працаваў аграномам у дзяржаўным маёнтку пад Мінскам (1918-1919). Восенню 1920 захварэў на сухоты і пераехаў да дзеда ў в. Падлессе Навагрудскага пав. Пасля Рыжскага дагавора застаўся ў Заходняй Беларусі. Працаваў у Вільні ў беларускай кнігарні. Хаваючыся ад пераследу рэжымам ген. Л. Жалігоўскага, выехаў у Коўна, затым у Дзвінск. Вучыўся ў беларускай гімназіі ў Дзвінску, а ў лютым 1923 выехаў на вучобу ў Чэхаславакію, да 1926 жыў у Празе, па стыпендыі чэхаславацкага ўрада вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Карлава універсітэта. У Празе рэдагаваў часопіс «Новы прамень».

У 1926 прыехаў у Мінск на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу. Застаўся ў БССР. Працаваў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Звязда», выкладаў беларускую літаратуру ў Мінскім музычным тэхнікуме. Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». Займаўся перакладамі для Белдзяржкіно. 19.07.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.04.1931 асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў ва Уржуме Кіраўскай вобл., дзе працаваў загадчыкам гаспадаркі і выкладчыкам літаратуры медыцынскім тэхнікуме. Памёр ад туберкулёзу лёгкіх. Пахаваны на мясцовых могілках. Хацеў быць пахаваным у Вільні, горадзе, які вельмі любіў. Рэабілітаваны ў 19.9.1960 Судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР.

Дэбютаваў з друку з вершамі 1920 ў заходнебеларускіх выданнях «Беларускія ведамасці», «Наша думка», «Наша будучыня», «Новае жыццё». Аўтар паэмы «Уяўленне» (Вільня, 1923), зборнікаў вершаў «На ростані» (Вільня, 1924), «З палёў Заходняй Беларусі» (Мінск, 1927), «Вершы» (Мінск, 1970), зборніка «Пожні» (вершы, пераклады, крытычныя артыкулы, Мінск, 1986).

Пераклаў «Слова пра Якуба Шэлю» Б. Ясенскага (1932), асобныя творы А. Блока, А. Міцкевіча, Г. Ібсена, Ш. Бадлера, І. Волькера і інш.
Категория: Макаши | Просмотров: 1290 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: