Уступіла ў дзеянне новая ферма ў
вёсцы Макашы СВК "Нясвіжскія Астроўкі". 6 даільных
робатаў-астранаўтаў А3 Next галандскай вытворчасці паставіла і
зманціравала гродзенская фірма "Біякам Тэхналогія".
Пакуль новае высокатэхналагічнае
абсталяванне праходзіць абкатку: на кожнага робата прыходзіцца каля
40 кароў, а абслужыць адна машына можа максімальна 60 жывёл.
Ферма камплектуецца толькі сваімі
нецелямі, за выключэннем 15-і, закупленых у СВК "Юшавічы".
Ужо зараз новая тэхналогія даення і
догляду паказвае свае перавагі: удой па ферме - 24 л на 1 карову
(малако толькі класа экстра) пры сярэднім па гаспадарцы - 18
літраў.
Да таго ж, камп'ютар здымае з кожнай гадаванкі паказчыкі, якія
сігналізуюць аб стане яе здароўя: пачынаючы ад фізіял
...
Читать дальше »