Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 00:27
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Август 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2010 » Август » 29 » Ганаровая сялянская справа
Ганаровая сялянская справа
11:55

Газета - №149-151 (10102-10104)    Рубрика - ВАХТА ЎРАДЖАЮ-2010

28 августа 2010

Фотография 1

Фотография 2

Збіраючыся ў чарговы раз у рабочую паездку ў ЗАТ "1 Мая", былі ўпэнены, што ўбачым увесь фронт палявых работ. Нашага пастаяннага "гіда" па гаспадарцы - галоўнага агранома Мікалая Ленкаўца - сустрэлі каля адм іністрацыйнага будынка акцыянернага таварыства. Псавалася надвор'е, і ён усхвалявана пазіраў на цёмныя хмары, якія засцілалі неба,а ў яго вачах можна было прачытаць, трывогу за будучы ўраджай.

- Галоў- ная мэта раслінаводчай галіны нашай гаспадарк і - забеспячэнне яе жывёлагадоў лі паўнацэнным і высакаякасным і кармам, вытворчасць малака і мяса, - пачаў сваю размову Мікалай Міхайлавіч.

- Гэта асноўны накірунак дзейнасці. Адпаведна, і збожжа пераважна ідзе на кармавы рацыён для жывёлы. Сёлета было пасеяна 1130 гектараў: 800 - пшаніцы, 330 - трыцікале, 70 - зернебабовых, 730 гектараў займаў ячмень, 40 - авёс. І ўсё было зроблена на высокім агратэхнічным узроўні для таго, каб атрымаць максімальны ўраджай: правял і своечасовую сяўбу азімых і яравых, унеслі дастатковую колькасць мінеральных угнаенняў, з восені ўнеслі і арганічныя, засеялі сартамі эліты і суперэліты. І ў выніку- валавы збор склаў 11300 тон, што больш мінулагодняга паказчыка на 508 тон, пры сярэдняй ураджайнасці 57,4 цэнтнера з гектара. Разлічвалі, калі казаць па праў- дзе, на больш, але не буду паўтарацца аб тым, што прычыны ўсім вядомы.

Цукровыя буракі (450 гектараў) - наступная стратэгічная культура гаспадарк і, прычым за іх кошт гаспадарка толькі зарабляе - прадаём на Гарадзейск і цукровы камбінат. Але ў сувязі са спякотным надвор'ем і гэта культура ў гэтым годзе, як кажуць, пакідае жадаць лепшага. Мінулагоднюю ўраджайнасць наўрад ці зможам дасягнуць, а цэнтнераў 400-450 з гектара будзе. Малая вага каранёў не дае магчымасці ў раннія тэрміны пачаць здачу "салодкага кораня" на камбінат. А масавую ўборку плануем к канцу верасня - на пачатку кастрычніка.

Добрымі тэмпамі ідзе нарыхтоўка кармоў на зімовы стойлавы перыяд для жывёлы. У разгары трэці ўкос траў. Задзейнічаны корманарыхтоўчы камбайн "Бігз", тры "МАЗы" і трактары з "ПІМамі".Майстэрства працавітасці дэманструюць Віктар Арэхва, Васіль Галуза, Анатоль Макаўчык, Пётр Шыш, Віталь Ждановіч. Неабходна нарыхтаваць каля 15000 тон сенажу (ёсць 10600 тон) і 18100 тон сіласу. Прычым, сілас увесь - кукурузны. Для таго, каб атрымаць належную колькасць зялёнай масы, пасеял і кукурузы 900 гектараў, з іх каля 400 - на зерне. Навошта нам зерне? Для сваёй жа ўласнай кормавытворчасц і, для прыгатавання свайго камбікорму, для належнага балансавання кармавога рацы- ёну жывёлы, лепшага забеспячэння яе бялкам і. (Дарэчы, сеюць "каралеву" палёў першамайцы таксама высокаэл ітным насеннем).

Усім вядома: добрыя кармы - добрае малако і мяса. У гаспадарцы сёлета за 7 месяцаў ад кожнай каровы надаілі па 4212 кг малака, маюць сярэднясутачныя прываг і на адкорме па 807 грамаў. А сёння, калі мінавала жніво, першамайцы дбаюць пра ўраджай будучы. І, як заўсёды, ухіл робяць на перадавыя агратэхналогіі, на захаванне аптымальных тэрмінаў і агранормаў, на насенную базу, на сучасную тэхніку. На ўнясенні гліфасатаў на 1600 гектарнай плошчы задзейнічаны Аляксандр Мамчыц і Алік Эмінаў, Станіслаў Флер , яновіч і Аляксандр Табароўскі. У дзень праходзяць да 150 гектараў. На ворыве задзейнічаны Іван Сягей на "МТЗ 30-22" з плугам "Рабе", Расціслаў Верамейчык і Мікалай Лепяціла на "МТЗ 15-12" з плугамі "Альбатрос". Заарана 710 гектараў, пры плане 1250.

Уносім мінеральныя ўгнаенні, а таксама арганічныя - як вадкія, так і цвёрдыя. Заканчваем звозіць запрасаваную салому. Прыступілі да азімай сяўбы. На пяц ідзесяці гектарах размясціўся азімы рапс. Пасля прыступілі да азімай пшані- цы. Задзейнічаны Аляксандр Скроцкі на "МТЗ 25-22" з сеялкай "Саліцёр-9". Усяго азімы клін 2011 года зойме 1100 гектараў, з іх 800 га - азімая пшаніца, 300 - трыцікале, 150 - азімыя на зял ёны корм. Як бачыце, праўду кажуць, "восень - работ восем". А ўвогуле, усе мы робім звычайную сялянскую справу. Нялёгкую, хоць і вельмі ганаровую, як нярэдка кажуць.

І сапраўды ганаровую: будзе збожжа, будзе іншая сельскагаспадарчая прадукцыя - значыць, будзе ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

На здымках: механізатары Сяргей Сінічын, Аляксандр Скроцкі.

Ангеліна ШЫНГЕЛЬ

Категория: Леоновичи | Просмотров: 748 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: