Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 18.04.2024, 09:01
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2009 » Декабрь » 4 » Касмовіч Вера Сямёнаўна
Касмовіч Вера Сямёнаўна
05:39
Касмовіч Вера СямёнаўнаКасмовіч Вера Сямёнаўна, вязень ГУЛАГу, удзельніца Кенгірскага паўстання 1954 г.

Нарадзілася ў 1928 г. у мястэчку Гарадзея Нясвіжскага павету Навагрудскага ваяводства, Польшча, цяпер Нясвіжскі раён Мінскай вобласці. Падчас нямецкай акупацыі вучылася ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. Пасля вайны ўзяла шлюб з настаўнікам Яўгенам Касмовічам. Неўзабаве пасля шлюбу мужа арыштавалі (1949) па справе «Саюза змагання за незалежнасць Беларусі». Па гэтай справе 15.1.1949 арыштавалі і Веру Сямёнаўну.

У мінскай турме, якую ў народзе называюць «валадарка» (па назве вуліцы, на якой яна знаходзіцца), у яе нарадзілася дачка Люся (з ёю на руках Вера Касмовіч неяк стаяла на допыце перад Цанавам). Асуджана 31.5.1949 за «сувязь з антысавецкай арганізацыяй» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер Казахскай ССР. 22.10.1955 тэрмін пакарання быў зніжаны да 5 гадоў і Касмовіч вызвалілі. Вярнулася ў Беларусь. Рэабілітавана ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 24.8.1967. Жыве ў Гарадзеі на Нясвіжчыне. Асабовая справа К. № 19811-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Категория: Городея | Просмотров: 628 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: