Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 20.04.2024, 12:42
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июнь 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2011 » Июнь » 17 » Хобі сям’і з Сейлавіч
Хобі сям’і з Сейлавіч
14:39

16 июня 2011

Фотография 1

Кожны гаспадар спрабуе ў меру магчымасцяў добраўпарадкаваць свой дом, давесці да ладу прысядзібны ўчастак і сельскагаспадарчыя пабудовы так, каб  было зручна  сабе, ды і не сорамна паглядзець іншым. Праўда, не ўсе імкнуцца да чысціні і парадку. Але радуе той факт, што ўсё ж такі з кожным  годам і ў кожным куточку нашай Нясвіжчыны з'яўляюцца  не проста добраўпарадкаваныя сядзібы, а такія, ступіўшы толькі за вароты двароў якіх трапляеш ў казку.

Не аднаразова наведваючы в. Сейлавічы ў вочы кідалася адна ся-дзіба, якой, здаецца, любаваўся б і любаваўся. І вось падчас аднаго з выездаў мы  завіталі  да яе гаспадароў у госці.  Тут жыве сям'я загадчыка мясцовай  амбулаторыі Ігара Альфрэдавіча Лукашэнкі, які з задавальненнем расказаў нам пра сямейнае хобі, якім па праве можна лічыць "навядзенне прыгажосці" на сваім участку, як аказалася, і не толькі на ім.

- Ігар Альфрэдавіч, з чаго ўсё пачыналася?

- Я трапіў  на Нясвіжчыну пасля  размеркавання і вось працую тут ужо 24 гады. Напачатку мы жылі на кватэры, таму сваёй тэрыторыі не было, не было і такога захаплення. Але потым нам далі вось гэты дом. Неяк само па сабе захацелася не  толькі прывесці ў парадак яго, але і прысядзібную  тэрыторыю. У мяне маці - аматар вечназялёных раслін. Яна і пачала добраўпарадкаванне. Ну а  нам, напэўна ад яе, перадалася таксама гэтая цяга да прыгожага. Так і далучыліся да яе старанняў і з кожным годам  нешта прыдумваем і дабаўляем.

- А як нараджаюцца ідэі па добраўпарадкаванні?

-  Мы сыходзім з тых матэрыялаў, якія маем.  Адаптуем пад сябе тое, што  ўжо зроблена  ў іншых. Напрыклад, у Польшчы ўжо даўно  выпускаюцца амаль  гатовыя пластыкавыя  гроты, для ўпрыгожвання прысядзібных участкаў. Мы ўбачылі і вырашылі: а чаму б не зрабіць сабе? Толькі з натуральнага камення. Паспрабавалі - і ў нас усё атрымалася. Дадалі туды кветак, ліхтарыкі і выйшла  вельмі цікава. Мы любім больш за ўсё натуральную аснову: камень, дрэва. Ну і, па-магчымасці, з іх штосьці   майструем.

- Ігар Альфрэдавіч, ці можна лічыць ваша імкненне да добраўпарадкавання  прысядзібнага ўчастка сямейным хобі?

- Канешне. Мы не працуем тут  паасобку. Кожны  ўносіць свой уклад. Часта усёй сям'ёй вырашаем, што зрабіць. А працуем абавязкова ўсе разам. Сыны знойдуць, напрыклад, кола, падчысцяць яго, пафарбуюць  і ідуць да мяне, разам  колу знаходзім прымяненне. Жонка вельмі любіць займацца  аднагадовымі кветкамі. Летам у  яе тут усё ў рознакаляровых красках.

- Як знаходзіце час, бо каб стварыць такую прыгажосць, неабходны не адзін дзень?

- Часу у нас нямнога. Але працуем разам, кожны ўносіць свой уклад і  атрымліваецца штосьці  манументальнае. Тым больш,  што гэта ўсё і ёсць наш адпачынак.

- Вось мы заўважылі,  што арыгінальныя кампазіцыі стаяць і на тэрыторыі амбулаторыі.  Гэта вашых рук справа?

- Так. Ну чаму б не зрабіць што-небудзь цікавае і там? Так старое прыстасаванне  для збору сена стала арыгінальным месцам для веласіпедаў, побач некалькі кветкавых кампазіцый - і ўжо зусім іншы выгляд. Ёсць яшчэ шмат задумак і планаў. І паступова мы іх рэалізуем.

Вось такое цікавае хобі ў гэтай звычайнай вясковай сям'і: ствараць прыгожае вакол сябе.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Іван ТРУХАНАВЕЦ

Категория: Сейловичи | Просмотров: 952 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: