Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 25.04.2024, 03:04
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Март 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2011 » Март » 24 » Мець максімальную аддачу
Мець максімальную аддачу
06:09

Газета - №50-51 (10238-10239)    Рубрика - Сельское хозяйство

23 марта 2011

Фотография 1
Фотография 2

Перад земляробамі  закрытага акцыянернага таварыства "1 Мая"  сёлета стаіць задача  атрымаць з кожнага гектара па 69 цэнтнераў  збожжа ў амбарнай вазе, не менш чым па 100  цэнтнераў зерня кукурузы, 580 -  цукровых буракоў. За кошт  чаго гэта будзе  дасягнута? Якія  навінкі ўкараняюць у гаспадарцы, каб павысіць эфектыўнасць работы на палях? Адказы на гэтыя пытанні  і цікавілі нас падчас  наведвання акцыянернага таварыства.

- Азімыя збожжавыя, а яны займаюць  1100 гектараў на  зерне і 150 - на зялёны корм, мы пасеялі ў аптымальныя тэрміны, - расказаў "НН" галоўны аграном гаспадаркі  Мікалай Ленкавец. - На 90 гектарах размясцілася эліта  пшаніцы "кубус". Сорт гэты  высока-ўраджайны. Пры аглядзе пасеваў пераканаліся: перазімаваў добра. Я лічу, што ён  з пшаніц самы лепшы.

Як толькі азімыя пойдуць у рост, іх падкормяць КАСам (азотным  удабрэннем у вадкай форме). Яго  завезлі ў гаспадарку 280 тон. А зоймецца гэтым механізатар Аляксандр Мамчыц на агрэгаце "Раса".

З восені першамайцы ўзнялі  зябліва поўнасцю на ўсёй плошчы яравой сяўбы.  Зааралі таксама 600 гектараў  лугоў і пашы, дзе ўжо трэба рабіць перазалужэнне.

На палі пад яравую  сяўбу  вывезена і ўнесена больш 60 тысяч тон арганікі. Дарэчы, з комплекса па адкорме буйной рагатай жывёлы  яе вывозяць круглы год. Гэта даручылі Юрыю Салеону, Віталю Ждановічу, Сяргею Янцэвічу, Віталю Хвіцько.

Пад цукровыя буракі  восенню была  ўнесена ўся арганіка - па 80  тон на кожны з 530 гектараў - і частковая доза  фосфару і калію. А сёлета на ўсю плошчу завезлі комплекснае  ўдабрэнне АФК (азот, фосфар, калій). Яго прыменяць упершыню і лічаць,  што гэтая мера  дасць пэўны  штуршок у павышэнні  ўраджайнасці  салодкага кораня. Меха-нізатары Іван Сягей і Віталь Арэхва на РУМах пачалі 22 сакавіка яго ўносіць.

Вясновыя палявыя работы  пачаліся з падкормкі  шматгадовых траў, якіх тут 482 гектары. Справіўшыся з імі, механізатары перайшлі на  пашы і сенажаці. Заадно рассяваюць тукі і на палях яравой сяўбы, якія знаходзяцца побач. Рассыпаюць хлорысты калій,  як кажуць, па "чарапку", пакуль мерзлая зямля.  Прытым, у першую чаргу -  на тарфяна-балотных  глебах. Калі цяпер, пакуль трымае глеба, не ўнясём удабрэнні, разважае галоўны  аграном, то будзем уносіць  да сярэдзіны мая, бо тарфянікі доўга  застаюцца вільготнымі. Уносяць мінералку Юрый Саламаха (на фота), Леанід Крэмко і Валерый Каралецкі. Снегу ў полі няма, вада па нізінах нідзе не цячэ - самы час даць глебе  спажыўныя рэчывы. Пазней травы будуць  прабаранаваны.

Іншыя механізатары  праводзяць рэгуліроўкі агрэгатаў, якія пойдуць на далейшыя  палявыя работы: культыватары, АКШ, сеялкі. Плануецца  набыць  два  новыя культыватары 8-метровай шырыні да энерганасычаных  трактараў.

- За 5-6 дзён, думаю,  культывацыю правядзём, - гаворыць аграном. - Пад раннія яравыя  культуры, а гэта 700 га ячменю, 40 - аўса, 90 -зернебабовых, тукі завезены поўнасцю. Назапашванне  іх працягваецца.

Збожжавыя культуры першамайцы мяркуюць пасеяць да Вялікадня (24 красавіка). Трактары Уладзіміра Шкоды і Аляксандра Скроцкага пойдуць з шыроказахопнымі  сеялкамі. Тэхніка - сучасная, магутная, яе гаспадары - вопытныя, добрасумленныя работнікі. Насенне падрыхтавана поўнасцю, ёсць і страхавы фонд. Ніжэй за першую рэпрадукцыю тут не выкарыстоўваюць ужо  даўно. А сёлета купілі 20 т эліты  ячменю сартоў "бровар" і "стратус" на сортавыпрабавальнай  станцыі і  ў эксперыментальнай базе "Свеклавічная". Упор робіцца  на вырошчванне піваварных сартоў, таму што сёлета трэба  прадаць дзяржаве 1000 тон збожжа - для вырабу  пеннага напою. Столькі ж - харчовай пшаніцы. Галоўны тэхнолаг зямлі ЗАТ  "1 Мая" М.М. Ленкавец  упэўнены: прададуць болей.

Цукровыя буракі  з году ў год  сеюць Станіслаў Флар'яновіч, Сяргей  Сінічын, Аляксандр Піваварэвіч. Звычайна спраўляюцца за 10 дзён, і да 1 мая іх агрэгаты  пакінуць палеткі.

У сувязі з тым,  што дойны  статак гаспадаркі  пераводзяць на  пастаяннае  стойлавае ўтрыманне, што акцыянернае таварыства  з'яўляецца адной з "фабрык" па вытворчасці ялавічыны ў раёне, тут сёлета значна  павялічаць плошчу пад  кукурузай - да 1100 га  замест  планавых 800 - за кошт зааранай пашы.  Насенне  для іх, закупленае за мяжой, знаходзіцца на шляху да  месца прызначэння. Пасяўныя агрэгаты адрамантаваны, адрэгуляваны - у поле  гатовы. Хоць і дабавіцца 300 гектараў, першамайцы мяркуюць справіцца з работай хутка. Падстава таму - той жа  чалавечы фактар (майстэрства і прафесіяналізм Аляксандра Скроцкага, Станіслава Флар'яновіча і двух Іванаў Сягей - Іванавіча і Яўстаф'евіча).

У тым ліку на 500 га будуць  вырошчваць  "каралеву палёў" на зерне.

- Пры ўсіх нашых затратах на насенне, на сродкі аховы раслін зерне кукурузы застаецца самым высокарэнтабельным, - апавядае Мікалай Міхайлавіч. - І мы  робім  стаўку на яго, як на выдатны корм. Летась намалацілі 3,5 тысячы тон, сёлетняя задача - 5 тысяч. А ў наступныя гады  павінны давесці валавы збор да 7 тысяч тон, таму што гаспадарка плануе  развіваць свінагадоўлю:  на рэспубліканскім узроўні вырашаецца пытанне з будаўніцтвам у Лявонавічах  свінакомплексу.

З усімі навінкамі тэхналагічнага працэсу  механізатараў  знаёмяць загадзя.  Аграном праводзіць вучобу. І найлепш, лічыць, паказаць усё на практыцы, на агрэгаце. З кожным новым трактарыстам Мікалай Міхайлавіч  праводзіць побач не адну гадзіну, ездзіць з ім у кабіне трактара, расказвае і кантралюе работу. Галоўнае, каб механізатар  быў кемлівы. Такім, кажа, з'яўляецца цяпер Міхаіл Дзямідаў. І спецыяліст будзе рыхтаваць яго да працы на бурачным палетку.

Для высокапрадукцыйнай  работы арганізавалі дастаўку абедаў у поле.  Хутка будуць і падвячоркі. Смачна гатуе ежу  Марына Крэмко і яе памочніцы. А раздатчыца Святлана Чэркас развозіць абеды  ў спецыяльна  абсталяванай "лятучцы".

- З таго, што намечана, будзем старацца  атрымаць максімум, - сказаў  на развітанне наш гід  па гаспадарцы. Сумнявацца ў гэтым  не даводзіцца, бо ўсё тут  адладжана, "закручана". І застаецца толькі пажадаць  першамайцам поспеху.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Категория: Леоновичи | Просмотров: 887 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 1
1 cheavaMesee  
0
Make $1,000's Weekly with a Health Internet Business of Your Very Own

Now get a complete fully-operational "Health eBiz" in a box!

This amazing site:

* Closes sales automatically for you!

* Has a complete electronic sales manager that makes all upsells for you!

* Collects subscribers and leads automatically!

* Contains a complete "health e-Mall!"

* Contains up to 90 additional income streams!

* Contains several powerful videos!

Has a "live" spokesmodel that walks out onto your visitors' screens and closes up to 396% MORE sales for you!

Includes complete professional set-up by Expert Web Development & Programming Team!

This NEW "Health Biz In a Box" complete and fully-operational website allows you to make all the cash you want from a fully-operational automatic cash-generating web business!

Read how it works here:

=> http://www.home-businessreviews.com/Turnkey-Affiliate-Websites.html

But rumor has it there may be a ceiling on the number of these Internet "health-biz" sites being given out in order to avoid everyone having one and risking market saturation.

Join the ranks of these people above and read how it works by going to:

=> http://www.home-businessreviews.com/Turnkey-Affiliate-Websites.html

Имя *:
Email *:
Код *: