Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 25.04.2024, 08:06
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Июль 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2010 » Июль » 14 » “Містэр Цукровай Гары”-гарадзеец Аляксандр Борыс
“Містэр Цукровай Гары”-гарадзеец Аляксандр Борыс
07:59

Газета - №116-119 (10069-10072)

12 июля 2010

Фотография 1
Фотография 2
Фотография 3

У Доме культуры ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат" адбыўся міжрэгіянальны творчы конкурс "Містэр Цукровай Гары", удзел у якім прынялі прадстаўнікі цукровых заводаў Беларусі. Ганаровым і гасцямі свята былі старшыня Нясвіжскага райвыканкама І.М. Макар, яго намеснікі, старшыня раённага Савета дэпутатаў А.М. Коршун, дырэктары Скідзельскага, Жабінкаўскага і Слуцкага цукровых камбінатаў, кіраўнікі гарадзейскіх арганізацый і прадпрыемстваў, прадстаўнік Беларускай аграрнай кампаніі С.С. Кананенка (Украіна).

Усіх прысутных вітаў гасцінны гаспадар, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ "Гарадзейскі цукровы камб інат" М.В. Крыштаповіч.

Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе цукровыя прадпрыемствы краіны абрал і "Міс Цукровай Гары", якою стала прадстаўніца Слуцкага цукрова-рафі- наднага камбіната Святлана Сальковіч. Прадстаўніца гарадзейскіх цукравараў інжынер па якасці Настасся Сікорская заняла 3 месца.

Свята пачалося з лазернага шоу, якое настроіла гледачоў на незвычайнае відов ішча.

Дванаццаць удзельнікаў конкурсу прадстаўлялі розныя прафесіі. Былі сярод іх маркетолаг, юрыст, вадзіцелі, аператар, праграмісты. Гарадзейцы на рэгіянальны конкурс накіравалі пераможцаў завадскога: аператара лініі прэсаванага цукру аддзялення дробнай фасоўкі цукру цэха гатовай прадукцыі Сяргея Латыша, наладчыка камп'ютэрнай і капіравальна- размнажальнай тэхнікі Іллю Чарнюка і машыніста кампрэсарнай устаноў кі службы галоўнага механіка Аляксандра Борыса.

Перад пачаткам мерапрыемства нашы землякі расказалі "НН", што вельмі хвалююцца, але пастараюцца пераадолець сваё хваляванне і паспрабуюць увайсці ў тройку пераможцаў.

- Апошнім часам мы шмат рэпетыравал і, - прызналіся хлопцы, - некаторыя нумары прыйшлося сур'ёзна дапрацоў ваць, рыхтавацца і да новага конкурсу, якога не было ў адборачнай праграме на нашым прадпрыемстве. Мы вельмі спадзяёмся на падтрымку балельшчыкаў і зробім усё магчымае, каб апраўдаць іх спадзяванні. Сёння мы настроены па-баявому, бо за галоў ны прыз варта пазмагацца. Ён ужо знаходз іцца на сцэне. Гэта - двухмесны скутарпрыгажун з аб'ёмам рухавіка 75 кубічных сантыметраў.

Не менш сур' ёзна і ваяўніча былі настроены і сапернікі. Кожны з іх шукаў падыход да членаў журы, да гледачоў з дапамогай песні, верша, танца ці пароды і. У кожным з трох конкурсаў - "Візітная картка", "Ода прафесіі" і "Хвіліна славы" - гледачы шмат даведал іся аб фактах біяграфіі і схільнасцях удзельнікаў, іх адносін да калектыву і спецыяльнасці, па якой працуюць. Так, артыстычны Сяргей Латыш, які, дарэчы, добра спявае, зноў атрымаў ад суддзяў усе дзесяткі за свой франтавы вальс. Крэатыўны Ілля Чарнюк упэўніў залу, што праграміст - гэта зусім не нудная прафесія, а ў якасці доказу прывёў стыльны і яскравы твіст. Вясёлы Аляксандр Борыс праспяваў песню грузчыка цукровага камбіната, паказаўшы ўсе выгоды такога жыцця. Таленавіта і ярка выступілі і іншыя канкурсанты. На сцэну разам з імі выходз ілі і графітысты (Жабінка), і балеБалельшчык і Іллі Чарнюка Гарадзейцы Ілля Чарнюк, Аляксандр Борыс і Сяргей Латыш "Містэр Цукровай Гары" - Аляксандр Борыс рыны (Слуцк), спевакі і танцоры. Журы апынулася ў вельмі складаным станов ішчы. Старшыня журы, начальнік упраў лення каардынацыі і развіцця цукровай і кандытарскай галін канцэрна "Белдзяржхарчпрам" В.Л. Камандзіраў адзначыў: "Пры тым, што ўдзельнікі конкурсу не прафесійныя артысты, яны прадэманстравал і вельмі добрыя выступленн і. Я быў уражаны, бо гэта сапраўды высокае сцэнічнае майстэрства. Вы ўсе - пераможцы. Кожны заслужыў прыз у сваёй намінацыі". Што тычыцца нашых землякоў - шостае месца і каштоўны прыз у нам інацыі "Містэр Пазітыў" заваяваў Ілля Чарнюк, 2-е месца, тытул "Містэр Арыг інальнасць" і вадкакрысталічны 32- дзюймовы тэлевізар атрымаў Сяргей Латыш. Пераможцам конкурсу прызнаны Аляксандр Борыс. Ключы ад скутэра яму ўручыла "Міс Цукровая Гара" Святлана Сальковіч. Кожны з канкурсантаў атрымаў таксама крыштальную статуэтку ўдзельн іка. Конкурс падарыў і шмат эмоцый балельшчыкам. Канешне ж, кожны бачыў пераможцам свайго прадстаўніка, але талент гарадзейцаў, сама арганізацыя конкурсу выклікалі толькі станоўчую ацэнку. Алег Каранеўскі, інструктар-метадыст по фізічнай культуры і спорце Слуцкага цукрова-рафінаднага камбіната, начальн ік футбольнай каманды "Слуцкцукар", сказаў:

- Сюды я трапіў у групе падтрымкі і падтанцоўкі ўдзельн іка ад нашага камбіната Эдуарда Карул іса. Ён - малады спецыяліст, другі год працуе сістэмным адміністратарам. У Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце ён уваходзіў у склад каманды КВЗ, добра ўліўся ў творчы калектыў нашага Дома культуры.

- Я бачыла, што слуцкія хлопцы прывезлі шмат пародый: на Папандопалу, Алу Пугачову, Верку Сярдзючку, Філіпа Кіркорава… Харызматычны Эдуард па-майстэрску спарадзіраваў Дзіму Білана, што выклікала шквал эмоцый гледачоў…

- Так. І на нашым адборы конкурс пародыі карыстаў ся вялікім поспехам, як і спартыўны, які, на жаль, не быў уключаны ў рэгіянальны фінал. Я лічу, што месцы размеркавал іся аб'ектыўна. Наш Эдзік атрымаў тытул "Містэр Артыстызм" і горны веласіпед у якасці прыза. Таму з рангу артыста яго будзем накіроўваць у разрад спартсменаў. Тым больш, як відэааператар ён здымае футбольныя матчы. Дарэчы, чакаем у госці футбалістаў каманды "Гарадзея". На стадыёне наша цукровае дэрбі працягнецца. Ужо ў чэмпіянаце краіны па футболе.

Вольга Юрзун, дырэктар Дома культуры Жабінкаўскага цукровага завода:

- Проста няма слоў, каб выказаць, наколькі мне спадабаўся гэты фінал. Асабліва конкурс "Ода прафесіі". Здавалася б, цукар - непрыкметны прадукт, а як хлопцы яго апявалі, якія серэнады спявалі цукровым буракам!.. Бачна, што людзі любяць і цэняць сваю работу. І разам з тым яшчэ добра спяваюць і танцуюць. Гэта проста цудоўна.

Святлана Сант, начальнік бюро стандартызацы і і якасці Скідзельскага цукровага камбіната, член журы:

- Усе рабяты - малайцы. Я да іх падыходзіла з аб'ектыўным стандартам. Перамаглі ўсе. Што тычыцца конкурсу, бачна, што кіраўніцтва прадпрыемства прыклала шмат намаганняў, каб аргані- заваць усё на высокім узроўні.

У гэты ж дзень у Гарадзеі адбылася яшчэ адна значная падзея: урачыстае адкрыцц ё рэстарана "Трактиръ "Для друзей" ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат". Першым і яго інтэр'ер і стравы ацанілі ганаровыя госці і пераможцы конкурсу.

Вольга МАРЧАНКА, Дзмітрый ЯШЧАНКА.

Категория: Городея | Просмотров: 837 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: