Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 28.03.2024, 15:29
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 240

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2009 » Декабрь » 4 » Распачалася рэстаўрацыя капліцы-пахавальні ў вёсцы Прасці
Распачалася рэстаўрацыя капліцы-пахавальні ў вёсцы Прасці
05:32
27.10.2009

Рэшткі гістарычных архітэктурных збудаванняў, якіх шмат засталося на тэрыторыі Беларусі, заключаюць у сабе лёс краіны, яе гісторыю і чакаюць свайго адраджэння. Вясною 2009 г., дзякуючы намаганням кс. Ігара Лашука SDB, распачалася рэстаўрацыя аднаго з такіх збудаванняў — капліцы-пахавальні ў в. Прасці (Нясвіжскі раён). Працы вядуцца на аснове праектаў архітэктара Аляксея Яроменкі. У сувязі з адсутнасцю ў архівах арыгінальных дакументаў рэстаўрацыя вядзецца на аснове ўскосных звестак і па аналагах. Пра гісторыю капліцы апавядае кс. Ігар Лашук.

Капліца ў в. Прасці (Нясвіжскі раён) была пабудавана прыкладна ў 1850 г. Гэты час быў вельмі складаным для нашага грамадства і ўвогуле для каталіцкай веры ў гэтых мясцінах. Як вядома, у 1839 г. на Полацкім саборы па ініцыятыве тагачаснага праваслаўнага епіскапа Сямашкі была скасавана унія, пасля чаго распачаліся пераследы уніяцкай Царквы.

У суседніх вёсках і мястэчках амаль усе цэрквы былі уніяцкімі. Толькі ў Ішкалдзі (Баранавіцкі раён) быў рыма-каталіцкі касцёл. У Астроўках, напрыклад, знаходзілася царква, якую некалі пабудавалі паны Пратасевічы. Там нават захавалася напаўразбітая памятная дошка аб тым, што гэтую царкву яны ўзвялі для сваіх падданых у 1832 г. Таксама была уніяцкая царква ў в. Медзведкі, дзе, дарэчы, нарадзіўся наш славуты зямляк Ігнацы Дамейка. Таксама уніяцкі храм быў у Жухавічах Малых (Карэліцкі раён). Уся гэта мясцовасць была даволі багата пакрыта уніяцкімі святынямі. У Гарадзеі таксама захавалася уніяцкая царква, аднак, на жаль, яе будынак быў абкладзены цэглаю, што прывяло да знішчэння архітэктурнай задумкі.

Такім чынам, у гісторыі гэты час акрэсліўся як перыяд знішчэння уніяцтва. Частка грэка-католікаў перайшла ў праваслаўе.

Мясцовыя заможныя людзі пачалі будаваць пахавальныя капліцы, якія не маглі быць зачынены або перароблены пад праваслаўны храм. Капліца ў Прасцях была пабудавана на могілках як пахавальная капліца роду Пратасевічаў. Тым не менш, яе будынак быў даволі вялікіх памераў. Раскопкі паказалі, што фундаменты ў два разы даўжэй за сам будынак. Такім чынам, можна меркаваць, што планавалася пабудаваць большую святыню.

У капліцы праводзіліся набажэнствы паводле лацінскага абраду. Вядома, што многія уніяты наведвалі касцёл і пераходзілі ў рыма-католікі, хоць гэта было забаронена. Калі б ксёндз пахаваў, павянчаў ці ахрысціў уніята, то гэта лічылася б вялікім злачынствам, за чым царскія ўлады пільна сачылі.

Гісторыя ўзнікнення капліцы ў в. Прасці вельмі цікавая і невыпадковая, бо ва ўсім адчуваўся Божы Провід — капліца пэўны час была адзіным месцам малітвы для вернікаў каталіцкага веравызнання ў гэтых мясцінах.

Вядома, што ў 1864 г. быў зачынены, а пазней перароблены ў праваслаўную царкву касцёл у Ішкалдзі. Бліжэйшая рыма-каталіцкая святыня была ў Нясвіжы — касцёл Божага Цела (пахавальня Радзівілаў). Усе астатнія нясвіжскія касцёлы былі зачынены, уключаючы кляштар бэнэдыктынак. Як вядома з гісторыі, сёстры бэнэдыктынкі загінулі, а іх целы былі кінуты ў яму і заліты вапнаю. Сярод сясцёр была таксама княгіня Радзівіл, якая з’яўлялася настаяцельніцаю кляштара. Былі зачынены касцёлы дамініканаў і бэнэдыктынаў.

Такім чынам, як бачым, капліца ў Прасцях была своеасаблівым месцам рыма-каталіцкага культу ў гэтых мясцінах пасля скасавання уніі, пасля закрыцця ішкалдскага касцёла. Святыня ў Ішкалдзі была ізноў адчынена пасля падзення Расійскай імперыі. З тых часоў і распачалося сапраўднае адраджэнне каталіцкага веравызнання на гэтай тэрыторыі, тым больш, што дадзеныя мясціны ўваходзілі ў склад Польшчы.

Пасля Другой сусветнай вайны капліца ў Прасцях была разбурана, хоць і прастаяла на працягу ўсёй вайны. Людзі апавядалі, што ў будынак толькі некалькі куль трапіла падчас перастрэлкі. На жаль, людзі, шукаючы золата, разабралі капліцу, знялі крышу, разбурылі пахавальню, знялі гранітныя пліты. Вядома, што адзін малады чалавек, у якога была жонка і дзеці, прыйшоў у капліцу, каб зняць гранітную пліту, і назаўтра яго знайшлі мёртвым. Пасля гэтага здарэння людзі баяліся нават падыходзіць да капліцы і таму проста засыпалі падвалы. Такім чынам, да капліцы больш ніхто не датыкаўся. З гадамі капліца прыйшла ў заняпад.

Давялося прыкласці вялікія намаганні, каб распачаць аднаўленне капліцы. Малюся, каб удалося завяршыць распачатую справу. Калгас ахвяруе ўсё неабходнае — цэмент, пясок, лес, транспарт і інш. Пэўныя матэрыялы ахвяруюць і людзі. Праца сапраўды цяжкая. Кажуць, прасцей разабраць і пабудаваць нешта новае. У гэтай вёсцы няшмат вернікаў, але ў суседняй в. Астроўкі вельмі многа католікаў. Гэта капліца можа стаць месцам малітвы для іх і будучых пакаленняў.

Кс. Ігар Лашук SDB

 

Даведка

Капліца ў в. Прасці (Нясвіжскі р-н) належала да парафіі ў в. Паланэчка (Баранавіцкі р-н), а пазней — да парафіі ў в. Ішкалдзь (Баранавіцкі р-н). Пабудавана каля 1850 г. у эклектычным стылі, дзе спалучаюцца рысы неаготыкі і класіцызму.

Будынак капліцы зроблены з цэглы на бутавым падмурку; атынкаваны.

Пахавальня Пратасевічаў належыць да XVII – п. XVIIІ стст. Пратасевічы па веравызнанні былі рыма-католікамі, аднак хадзілі ў астроўскую царкву уніятаў, там жа хавалі сваіх блізкіх (капліца-пахавальня, слупок-надмагілле (п. ХІХ ст.) Марыі Пратасевіч). Пасля скасавання уніі гэтая святыня стала праваслаўнай царквой.

Пазней Паратасевічы вырашылі пабудаваць капліцу бліжэй да сваёй сядзібы — у Прасцях. Капліца дзейнічала да вайны. Пры савецкай уладзе была зачынена. На сённяшні дзень захаваліся толькі яе руіны.

Вясною 2009 г. распачалася рэстаўрацыя капліцы-пахавальні на аснове праектаў архітэктара Аляксея Яроменкі. На жаль, арыгінальныя дакументы ў архівах адсутнічаюць, знойдзены толькі ўскосныя звесткі. Як паінфармаваў архітэктар Аляксей Яроменка, рэстаўрацыя праводзіцца па аналагах. На капліцы плануецца ўзвесці вежу (былі знойдзены рэшткі вежы).

Матэрыял сайта catholic.by

Категория: Прости | Просмотров: 1036 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/2 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: