Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 23:39
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2010 » Май » 17 » Сакрэты сямейнага даўгалецця
Сакрэты сямейнага даўгалецця
07:43

Газета - №81 (10034)

14 мая 2010

Фотография 1

Ён упершыню ўбачыў яе на вясновым полі. У аддзяленні саўгаса "Бобр" Крупскага раёна, дзе Міхаіл працаваў брыгадзірам, ішла пасадка бульбы. Да слова, тады, у далёкім 1960-м, яе саджал і яшчэ ўручную за конным плугам. На поле звярнуў "газік" сакратара партарганізацыі.

- Прымай, Міхаіл, госцю, - парторг прадставіў маладую дзяўчыну, што прыехала з ім. - Малады спецыяліст, заатэхн ік, атрымала размеркаванне да нас пасля заканчэння Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Даручаю табе знайсці для яе прыватную кватэру. Міхаіл Яфрэмавіч і цяпер памятае першае ўражанне, якое зрабіла на яго прыезджая. Статная, з густымі светлым і валасамі, якія спадалі лёгкімі хвалям і. У карычневым касцюмчыку. Прыгожыя ногі абуты ў белыя туфлі-лодачкі. Дзяўчына спадабалася. Жанчыны-рабочыя, што з цікавасцю глядзелі на незна- ёмку, пажартавалі:

- Вось і лёс твой прыехаў, Міша.

Міхаілу было 29 гадоў, і размовы вакол не-не ды і заходзілі пра тое, што пара хлопцу жаніцца. Кватэру для Зіны - так звалі дзяўчыну - ён знайшоў непадалёку ад сваёй.

Маладыя людзі пакахалі адзін другога. І зусім хутка, 12 мая, зарэгістравал і ў Бабры шлюб. А вяселле згулялі ў жніўні ў Гарадзеі, адкуль Зінаіда родам.

Пасля саўгаса "Бобр" у Міхаіла і Зінаі- ды Сазончык было яшчэ некалькі месцаў работы: у Аршанскім раёне, затым - у калгасе імя Дзяржынскага і саўгасе "Буракаводчы" Нясвіжскага раёна. Зінаі- ду Фёдараўну цягнула на сваю маленькую радзіму. Так на Нясвіжчыну трапіў і Міхась Сазончык, ураджэнец Аршанскага раёна. У калгасе імя Дзяржынскага (цяпер СВК "Нясвіжскія Астроўкі") Міхаіл Яфрэмавіч быў галоўным аграномам, Зінаіда Фёдараўна - галоўным заатэхн ікам. У "Буракаводчым" ён стаў кіраваць аддзяленнем "Ужанка", яна вяла заатэхн ічную селекцыйную работу…

І вось яны ўжо 50 гадоў разам. Гэта даволі вялікі і насычаны адрэзак часу. Што патрабуецца ад мужа і жонкі, каб ладна пражыць яго, каб у паўсядзённых турботах, у экстрэмальных сітуацыях не страціць пачуцця ўзаемапавагі, не апусціцца да банальнага высвятлення адносінаў, вытрымаць выпрабаванні і не давесці да разрыву? Як пражылі гэты час Сазончыкі? Такія пытанні я і задала Міхаілу Яфрэмавічу.

- Слава Богу, каб кожны так жыў. І хай кожны пражыве ў шлюбе 50 гадоў. Вядома, у сям'і рознае бывае. Але мы кахалі адзін другога. І цяпер гэтае добрае, цёплае пачуццё не страцілі, - падзял іўся ён сакрэтам сямейнага даўгалецця. - Дрэнна, калі муж і жонка праз год, два, пяць разыходзяцца, часам нават не паспрабаваўшы знайсці агульную кропку ўзаемаразумення, не саступіўшы адзін другому ні на крок.

Прызнаецца:

- Я, бывае, спачатку нагавару бочку арыштантаў, а потым адыходжу. І не злапамятны.

- Бывае, паспрачаемся, - дадае Зінаіда Фёдараўна. - Але ён тут жа падыдзе, абдыме за плечы. І злосць ці крыўда знікаюць. І калі мне вельмі дрэнна, муж заўсёды падтрымлівае, супакойвае: "Паглядзіш - перажывём…"

Праз месяц, як Сазончыкі прыехалі ў "Буракаводчы", ім выдзелілі ў пасёлку Ударным спачатку 1-пакаёвую кватэру, потым - 2-пакаёвую. Жыллё яшчэ расшырыл і, калі нарадзілася трэцяе дзіця. Так-так, яны не проста паўвека пражылі ў каханні і згодзе, а выгадавалі трох дачок, далі ім адукацыю.

Старэйшая, Наталля Міхайлаўна, загадвае цяпер аптэкай у г.п. Гарадзея. Сярэднюю школу яна закончыла з залатым медалём, і, каб паступіць у Віцебскі медінстытут, дастаткова было здаць на пяцёрку хімію. Што яна і зрабіла. Бацька з асаблівым гонарам расказаў пра гэта.

Ніна Міхайлаўна выкладае фізкультуру ў дзіцячым садку. Яна замужам за ваенным, жыве ў Печах, ля Барысава.

Малодшая, Алена Міхайлаўна, таксама залатая медалістка Гарадзейскай СШ № 1. Закончыла Беларускі дзяржаў ны эканамічны універсітэт, працуе ў інспекцыі па падатках і зборах па Нясвіжскім раёне. Пакуль жыве з сям'ёй у бацькоў, будуюць уласны дом.

- Мы былі вельмі прыкладнымі дзяў- чынкамі. І калегі, і настаўнікі пыталіся ў нашых бацькоў, як яны выхоўваюць дзяцей. А як? Звычайна, - падзялілася з карэспандэнтам "НН" Алена. - Прыкладам уласных узаемаадносін, паводзін. Мы бачылі толькі станоўчае, толькі добрае. Як бачым і адчуваем гэта і цяпер. Іх думкі, меркаванні былі галоўнымі, і мы да іх прыслухоўваліся. Потым час паказваў, што бацькі не памыляліся. Мы слухалі, як яны абмяркоўвалі сваю работу, раіліся адзін з другім. Я, малая, нічога не разумела, пра што там ішла гамонка, але імпанавала тое, як яны размаў ляюць, як цікавяцца справамі адзін другога. І яшчэ - яны ніколі не каралі нас.

Дочкі Сазончыкаў маюць свае сем'і, дзяцей. У Ніны ёсць унук, а гэта значыць, што Зінаіда Фёдараўна і Міхаіл Яфрэмавіч - ужо прабабка і прадзед. І пра малога Паўліка (Міхаіл Яфрэмавіч называе яго Паўлюком) гавораць з вялікім замілаваннем.

- Калі мы працавалі, а ў сельскай гаспадарцы рабочы дзень вельмі доўгі, дзеці з бабуляй, маёй маці, былі. Я толькі вечарам у дзённіках распісвалася. Але, дзякаваць Богу, вучыліся ўсе ўтраіх добра, - кажа Зінаіда Фёдараў- на. - Дзеці - аснова сям'і. Калі ў іх усё добра, то і нам добра.

Сваю трохпакаёўку бацькі пакінулі старэйшай дачцэ, а самі пераехалі ў дом у Гарадзеі. "Усё жыццё пакрысе будаваў яго", - гаворыць Міхаіл Яфрэмав іч. На прысядзібным участку шмат кветак. Зінаіда Фёдараўна іх вельмі любіць. Магчыма, гэтым прыгажуням удзяляецца нават больш увагі, чым агародн інным культурам. Каралева кветні- ка - ружа. На нашым здымку - Міхаіл Яфрэмавіч і Зінаіда Фёдараўна ля кустоў з ружовымі ружамі. Яшчэ яны пасадз ілі і белыя. Няхай цвітуць. Як сімвал чысціні і дабрыні, сімвал дружбы і кахання.

P.S. Міхась Сазончык - вядомы на Нясвіжчыне паэт. Член Саюза пісьменн ікаў Беларусі. Аўтар шасці зборнікаў вершаў, рыхтуюцца да друку сёмы і восьмы. Яго паэзія ўтрымлівае і высокі грамадзянскі пафас, і лёгкую настальг ію аб мінулым, і любоў да Радзімы, і цёплыя пачуцці да сваіх родных. Сёння мы друкуем два вершы паэта, напісаныя пад уражаннем добрых падзей, што адбываюцца ў яго сям'і.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Категория: Городея | Просмотров: 776 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: