Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 25.04.2024, 09:48
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2009 » Ноябрь » 10 » Салодкія сюжэты
Салодкія сюжэты
06:52

Газета - №208-211    Рубрика - События, факты

09 ноября 2009

Фотография 1

«Зорны час» кандытара Алены ШАТОХIНАЙ прыпаў на 80-я гады мінулага стагоддзя. Яна стала лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР у галіне гандлю і спажывецкай кааперацыі.

- Такую ўзнагароду мы, два чалавекі з былога Савецкага Саюза, атрымалі ўпершыню, - прыгадвае Алена Лявонаўна.

Алена Шатохіна і на сённяшні дзень адзіны кандытар у Беларусі з такім пачэсным званнем.

- Гэта было якраз напярэдадні свята - 69-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, - успамінае яна. - У Маскве дэлегацыю з Беларусі сустракалі на шыкоўнай аўтамашыне. З кветкамі. Вялізны букет - 21 чырвоны гваздзік! - падарылі адразу на пероне. Узнагароды ўручалі ў Крамлёўскім Палацы. Быў урачысты банкет. Для герояў свята было і сваё «Поле цудаў». Кожнаму лаўрэату дазволілі папрасіць усё, чаго той захоча. Але не для сябе асабіста - для справы.

Алена Лявонаўна папрасіла фінскую печку для запякання, цестамясільную і крэмаўзбівальную машыны, а таксама аўтамашыну для развозу кандытарскіх вырабаў. Праз месяц усе заказы Шатохінай былі выкананы. Так сціплая дзяўчына з Гарадзеі, якая нарадзілася ў мнагадзетнай сям'і, дзе гадавалася шэсць дзяўчынак, раптам праславілася на ўвесь Савецкі Саюз. Але ж гэта здарылася не раптам і не выпадкова. Бацька - адзіны кармілец у сям'і, быў адмысловым шаўцом. Шыў боты. Без эскізаў і выкраек. Меў прыроджаны мастацкі густ. Такой жа майстрыхай была і мама. Яна пякла прыгожыя і смачныя пірагі, караваі на вяселлі. Бывала, замесіць цеста, а потым пасадзіць вакол стала сваіх дзяўчынак і дасць кожнай работу: каму - птушак ляпіць, каму - шышкі, каму - кветачкі.

Алена пайшла на свой хлеб рана. Хацелася самастойнасці, ды і бацькам даць палёгку. Вучылася ў вячэрняй школе і працавала ў сталовай Гарадзейскага цукровага камбіната. Займалася там і выпечкай. Завочна скончыла Баранавіцкі тэхнала-гічны тэхнікум і ўжо загадвала кандытарскім цэхам у Гарадзеі.

На пачатку 70-х, калі сталі папулярнымі конкурсы маладых кандытараў, была іх актыўнай удзельніцай. На першым абласным заняла першае месца. Выйшла ў лідэры і на рэспубліканскім. Алена Лявонаўна і сёння памятае той першы салодкі шэдэўр. Гэта быў мілы дзіцячы сюжэт: прыгожы белы заяц з узбітых яечных бялкоў сустрэўся на духмянай бісквітнай паляне з шакаладным вожыкам, што ся-дзеў на хрумсткім пяньку са здобнага цеста... Рашэнне журы было аднадушнае: Шатохіна зрабіла конкурсны торт на высокім мастацкім узроўні. Ды і смачны - у роце растае!

З таго часу Алена пастаянна ўдзельнічала ў такіх спаборніцтвах. Яе неаднаразова запрашалі ў Маскву на ВДНГ. І тут яна здзіўляла наведвальнікаў сваімі салодкімі творамі, неардынарным мастацкім падыходам, арыгінальнай рэцэптурай выпечкі.

У 1972 годзе ў Нясвіжы адкрылася абласная школа кандытараў, якую ўзначаліла Алена Шатохіна. Тут яна перадавала сваё майстэрства вучням. Iх у яе было больш сотні! Сапраўднымі майстрамі сваёй справы сталі Таісія Аліноўская (цяпер яна ўзначальвае ў Гарадзеі кандытарскі цэх), Раіса Баркоўская, Ганна Шахнер і іншыя.

Па яе слядах пайшоў і сын Эрнест, які працуе ў сталовай Гара-дзейскага цукровага камбіната, дзе пачынала свой шлях у прафесію яго маці. Працягвае сямейную дынастыю і яго дачка Вера. Цяпер яна, як бабуля і бацька, вучыцца ў Баранавіцкім тэхнала-гічным тэхнікуме.

І сёння Алена Шатохіна застаецца вернай сваёй прафесіі. Апошнія восем год працуе ў сталовай гандлёвага цэнтра ААТ «Нясвіжскі райаграсервіс». Яна не толькі клапоціцца пра смачныя абеды для працаўнікоў гаспадаркі (Алена Лявонаўна - загадчык вытворчасці), а і сумяшчае гэтую справу з прыгатаваннем прыгожага печыва. Рыхтуе святочныя сталы на вяселлях і юбілеях. Працуе з вырабамі пад заказ. А задаволіць патрэбы заказчыкаў - няпростая справа. Тут мала быць мастаком, трэба быць яшчэ і псіхолагам. Алена Лявонаўна заўсёды цікавіцца, для каго заказ, з якой нагоды ён робіцца. Калі кандытарскі выраб, скажам, адрасаваны жанчыне, ён выконваецца ў пяшчотна-ажурным афармленні, з кветкамі. Для мужчын салодкае прывітанне ў больш строгім стылі. Напрыклад, у выглядзе разгорнутай кнігі. Для дзіцяці падбіраецца сюжэт лю-бімай казкі.

I ўсё гэта - рукатворная прыгажосць.

Святлана ХОРСУН. Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Категория: Городея | Просмотров: 796 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: