Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 20:55
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2010 » Май » 22 » Сапраўдны спецыяліст
Сапраўдны спецыяліст
15:20

Газета - №85 (10038)

20 мая 2010

Фотография 1

Ігар Леанідавіч Герман - механізатар ЗАТ "1 Мая". Яму даручаюць выкананне самых адказных заданняў, давяраюць сучасную сельскагаспадарчую тэхніку. У дзень нашага наведвання гаспадаркі, падчас пасяўной, Ігар Герман на трактары "МТЗ 2522" з новым агрэгатам "Джостик Торнадо" быў задзейнічаны на ўнясенні арганічных угнаенняў. У акцыянерным таварыстве ён працуе больш за 15 гадоў і з першых дзён зарэкамендаваў сябе граматным, кваліфікаваным спецыялістам. Напэўна таму, што Ігар сапраўдны гаспадар і заўсёды клапоціцца аб выніках працы. І калі аднойчы ўзнікла пытанне кім быць, ён доўга не вагаўся і выбраў прафесію механізатара.

- Ведаеце, вельмі прыемна назіраць, як прабіваюцца першыя парасткі, як цягнуцца да сонца маладыя расткі, як потым зашуміць калоссем ніва. Хачу быць сапраўдным майстрам сваёй справы, таму прыкладаю шмат намаганняў, каб павыс іць прафесійную кваліфікацыю. А гэтага можна дабіцца толькі самаадданай працай.

Працаваць і сапраўды даводзіцца шмат - з ранку да вечара: работы ў сельскай гаспадарцы заўсёды хапае. Асабліва падчас гарачай пары пасяўной або ўборачнай. Пра выхадныя і адпачынак даводзіцца забыць. Але хлопец добра ведае, што працуе на карысць сябе і сваёй гаспадаркі. І галоўнае - выконваць сваю работу якасна. А жыццёвае правіла Ігара Германа - ніколі не сумаваць і часцей усміхацца. - Ігар - старанны малады чалавек. Да любой справы падыходзіць адказна і заўсёды выконвае яе на высокім узроўні, - характарызуе маладога чалавека галоўны аграном гаспадаркі Мікалай Міхайлавіч Ленкавец. - Такія людзі - сапраў- дны скарб для гаспадаркі. Сціплы, сумленны працаўнік, якому не трэба доўга тлумачыць, як правільна выконваць тое ці іншае даручэнне. Ігар разумее з паўслова. Калі падыходзіць пара, ён актыўна ўключаецца ва ўборачную кампанію. І неаднаразова выходзіў пераможцам у спаборніцтве на ўборцы збожжавых.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Ангеліна ШЫНГЕЛЬ

Категория: Леоновичи | Просмотров: 686 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: