Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 19.04.2024, 01:59
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Август 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2010 » Август » 14 » «Сноў» — у лідэрах
«Сноў» — у лідэрах
05:49

Газета - №139-142 (10092-10095)    Рубрика - УРАДЖАЙ-2010

13 августа 2010

Фотография 1

Галоўны аграном СВК "Агракамбінат Сноў" Уладзімір Серафімавіч Бабёр і механізатар гаспадаркі Іван Канстанцінавіч Касцюкевіч падчас жніва абмяркоўваюць яго ход.

 

СВК "Агракамбінат Сноў" вядомы далёка за межамі нашага раёна. Без перабольшвання можна сказаць, што пра яго поспехі ў розных сферах сельскай гаспадаркі ведаюць многія беларусы. З году ў год радуюць сноўскія хлебаробы і высокімі ўраджаямі. Умеюць яны не толькі сваімі клапатлівымі рукамі вырасціць добры хлеб, але і сабраць усё, да апошняга, у засекі.

7_0

Сярод гаспадарак Нясвіжскага раёна на жніве ўпэўнена лідзіруе СВК "Агракамбінат Сноў", дзе сярэдняя ўраджайнасць складае 71,5 цэнтнера з гектара. Гэты паказчык лепшы не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Свой уклад у дажыначны каравай гаспадарк і ўнёс і камбайнер Віктар Іванавіч Карповіч. На "Лексіёне-580" ён намалаціў 1710 тон збожжа.

Не пакладаючы рук, шчыруюць у гэтую гарачую пару камбайнеры. Не першы сезон на "Лексіёне-480" працуе Сяргей Уладзіміравіч Вайняк (на фота - злева). Сакрэт поспеху ў Сяргея Уладзі- міравіча вельмі просты - неабходна толькі любіць справу, якой займаешся, і тады ўсё будзе спорыцца і ўсё атрымаецца.

Не адстаюць ад сваіх старэйшых калег і маладыя камбайнеры. Адным з першых у раёне пераадолеў тысячатонны намалот збожжа сярод маладых экіпажаў Аляксей Вячаслававіч Шарапа (на фота - справа). Аляксей Вячаслававіч у лідэрах сярод моладзі не першы год з таго самага часу, як яму самастойна даверылі камбайн. "Працаваць, канешне, не лёгка, але вельмі прыемна бачыць плён, бачыць сабранае збожжа, багацце кожнага чалавека, - адзначае Аляксей Вячаслававіч, - адсюль, напэўна, і чэрпаюцца сілы".

17_0

Святлана Уладзіміраўна Нячай на камбікормавым прадпрыемстве СВК "Агракамбінат Сноў" працуе на працягу 11 гадоў. У яе абавязкі як вагаўшчыцы ўваходзіць размеркаванне кармоў па фермах, прыёмка зерня з іншых гаспадарак, кантроль за ўсімі паступленнямі са збожжатока на камбікормавае прадпрыемства. А таксама выконвае абавязкі дыспетчара на ім. За час работы зарэкамендавала сябе граматным, кваліфікаваным спецыялістам.

Ангеліна ШЫНГЕЛЬ, Іван ТРУХАНАВЕЦ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Категория: Снов | Просмотров: 743 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: