Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Суббота, 27.04.2024, 05:43
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2010 » Май » 22 » Сноўская зорка ўзышла над Беларуссю
Сноўская зорка ўзышла над Беларуссю
15:18

Газета - №85 (10038)

20 мая 2010

Фотография 1

Рэжысёр Сноўскага цэнтра культуры і адпачынку Аляксей Дунчанка паспяхова пераадолеў усе этапы Рэспубліканскага конкурсу маладых талентаў "Зорка ўзышла над Беларуссю", які па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праводзіўся Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Міністэрствам інфармацыі.

Каля чатырох тысяч таленавітых маладых людзей ва ўзросце да 31 года прынялі ўдзел у першым адборачным этапе, які праходзіў у райцэнтрах. Самых дастойных запрасілі ўдзельнічаць у абласных этапах - 600 чалавек былі дапушчаны да заключнага этапу конкурсу. Спаборнічала моладзь у 12 намінацыях. Аляксей Дунчанка абраў "Размоўны жанр". Таленавітае выкананне, сучасная расстаноўка акцэнтаў у Чэхаўскім творы "Сродак ад запою" прынеслі Аляксею перамогу і Дыплом 2 ступені конкурсу. Дарэчы, журы ў гэтай намінацыі вырашыла не прысуджаць Дыплом 1 ступені. Так што наш зямляк на гэты момант - лепшы малады артыст размоў- нага жанру ў Беларусі. Безумоўна, яго талент заўважылі: у Аляксея шмат прапаноў і запрашэнняў.

- Я прыняў толькі адно, - у інтэрв'ю "НН" расказаў Аляксей.

- У якасці прыза пераможцам конкурсу прапануецца навучанне ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Я ўжо скончыў тэатральны факультэт гэтай акадэміі, маю спецыяльнасць "Акцёр драматычнага тэатра і кіно", зараз мне прапанавалі навучацца на рэжысёрскім факультэце. Так што праз тры гады таксама буду і дыпламаваным рэжысёрам.

- Аляксей, чым для Вас адметны ўдзел у такім сур'ёзным конкурсе?

- Гэта магчымасць паказаць, на што ты здольны, падтрымаць марку вобласці і раёна. Сноў, Нясвіжчына, Міншчына ў гал іне культуры на "добрым рахунку", таму гэта і пачэсна, і вельмі адказна: прадстаўляць край, славуты добрымі традыцыямі.

- Не плануеце пакінуць Сноў дзеля працягу творчай кар'еры?

- Не. Тут мая сям'я, работа. Вельмі шмат творчых сіл укладзена ў маладзёжны тэатр-студыю Сноўскага цэнтра культуры і адпачынку. Мы працавалі на сур'ёзным узроўні і спадзяёмся, што хутка тэатру-студыі прысвояць званне "ўзорны". Тады мы зможам больш гастраляваць, і вынікі нашай працы ўбачаць шмат гледачоў. Мне хочацца пакінуць пасапраў днаму яркі след у творчым жыцці Нясвіжчыны. А "расці" інтэлектуальна і прафесійна можна і на месцы.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Вольга МАРЧАНКА

Категория: Снов | Просмотров: 745 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: