Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 19.04.2024, 08:24
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Апрель 2011  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 2
Гостей: 2
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2011 » Апрель » 11 » У сяброўстве з музамі
У сяброўстве з музамі
14:42

Газета - №61-64 (10249-10252)    Рубрика - Люди и судьбы

11 апреля 2011

Фотография 1

Збіраючыся на сустрэчу з былым настаўнікам рускай мовы і літаратуры Сноўскай СШ  Антонам Пятровічам  Валевачом, якому заўтра споўніцца 90 гадоў, я доўга вырашала, якой  тэме аддаць  перавагу ў нашай гутарцы. Любові да дзяцей? Захапленню паэзіяй?  Сакрэтам даўгалецця?

Аказалася, што і гэта далёка не ўсё, чым можа падзяліцца гэты цікавы  чалавек.

Але спачатку - аб усім па парадку.

Антон Пятровіч нарадзіўся ў Старых  Навасёлках у звычайнай сялянскай сям'і, але з дзяцінства адчуваў прагу да  навукі. Бацькі падтрымлівалі  імкненне сына вучыцца, і ён паспяхова скончыў 7 класаў  польскай школы. Імпэту дабавілася пасля  прыходу Савецкай улады. У Стоў-бцах адкрыліся 6-месячныя  настаўніц-кія курсы, якія, па прызнанні самога Антона Пятровіча, сталі трамплінам для ўсяго яго далейшага жыцця. Затым было Нясвіжскае педвучылішча і філфак Бел-   дзяржуніверсітэта, але ўжо пасля Вялікай Айчыннай.

Перад вайной малады настаўнік паспеў папрацаваць на Стаўбцоўшчыне - вёў  злучаныя  1-ы і 3-і класы.

Фашысцкая навала  парушыла  ход спакойнага і, здавалася, такога ўжо наладжанага жыцця. Гады вайны  Антон Пятровіч і зараз не можа  ўзгадваць  без слёз. Разбурэнні, бамбёжкі, гібель старэйшага брата і многіх  добрых знаёмых  аднавяскоўцаў і зараз  з болем жывуць ва ўспамінах. У 1944-м, пасля вызвалення Беларусі, ён, як  і іншыя яго равеснікі, з'явіўся ў ваенкамат, развітаўшыся з бацькамі. Як тады здавалася, назаўсёды. І тут пачуў нечаканае: "Вас не возьмем".  Аказалася, што выйшаў загад не браць на фронт  настаўнікаў. Савецкая ўлада клапацілася аб  падрастаючым пакаленні - трэба было вучыць  дзяцей. Так у тым далёкім  і вельмі няпростым 44-м Антон Пятровіч трапіў  не на фронт, а ў Навасёлкаўскую пачатковую школу загадчыкам. Затым 4 гады  ўзначальваў  Высакаліпскую сямігодку, а ў 1954 годзе  быў пераведзены  настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Сноўскую сярэднюю школу, якой і прысвяціў 22 гады  жыцця,  працуючы і проста настаўнікам, і намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.

Захапленне літаратурай, асабліва паэзіяй, якое педагог з натхненнем перадаваў вучням, прывяло і яго самога да  спробаў пісаць. Толькі падчас работы з дзецьмі, як прызнаўся мой суразмоўца, на вершы было вельмі мала часу.  Лягчэй  атрымлівалася проза - артыкулы Антона Пятровіча, прысвечаныя ў большасці  сваёй школе і школьнаму жыццю, часта друкаваліся ў "раёнцы", а таксама ў газетах "Мінская праўда", "Настаўніцкая", часопісе "Народная асвета".

Побач з любоўю да паэзіі ў яго душы з маленства жыла і вялікая любоў да музыкі. Дзякуючы аднаму з настаўнікаў польскай  школы, які некалі за адну зіму  навучыў вясковага хлапчука іграць на  скрыпцы і растлумачыў  нотную грамату, Антон Пятровіч захаваў прыхільнасць  да гэтага інструмента  на ўсё жыццё. Затым пакрысе  асвоіў і іншыя, "заразіўшы" гэтым захапленнем і сваю сям'ю:  жонку Галіну Казіміраўну навучыў іграць  на гітары, сына Антона - на баяне, а Зыгмунда - на скрыпцы. Разам з роднымі  часта ўдзельнічаў  у конкурсах мастацкай самадзейнасці. Давялося нават выступаць у Мінску  на рэспубліканскім аглядзе  самадзейнай творчасці вясковай моладзі. Папуры з беларускіх народных песень і танцаў, што выконвала сям'я Валевачоў, нават гучала на рэспубліканскім радыё, якое давала рэпартаж  з мерапрыемства.   Актыўнымі ўдзель-нікамі  мясцовай самадзейнасці  былі і вучні Антона Пятровіча, якіх ён усяляк  падтрымліваў у іх творчых пачынаннях. Так, у школе нават быў  выдадзены зборнік з вучнёўскіх вершаў, надрукаваных на звычайнай машынцы, толькі  ў настаўніка ён, на жаль, не захаваўся.

Час, як вядома, няўмольны. Настала хвіліна расставання са школай, аб рабоце ў якой зараз нагадваюць шматлікія  граматы і падзякі ад раённага і абласнога аддзелаў адукацыі, што беражліва захоў-ваюцца  ў архіве сям'і. Аднак, няма, як кажуць, ліха без дабра. На пенсіі,  як з усмешкай зазначыў Антон Пятровіч, стала больш часу для любімага захаплення, якое прывяло яго ў раённае літаратурна-музычнае аб,яднанне "Валошкі".

- Музыка і паэзія - гэта  тое, без чаго я не ўяўляю сабе жыцця, - сказаў мой суразмоўца ў нашай гутарцы. - Яны радуюць, падтрымліваюць. Кожны новы надрукаваны верш - сапраўднае свята для мяне. А калі яшчэ людзі гавораць, што любяць чытаць мае вершы, што  яны кранаюць душу і абуджаюць  добрыя пачуцці, то гэта  для мяне - найвышэйшая  ўхвала.

Дарэчы, над вершамі Антон Пятровіч працуе доўга. Перакрэслівае, папраўляе.

- Проста нейкі  баласт не павінен ісці людзям, - лічыць ён. - Паэзія - справа тонкая, і каб  крануць чыю-небудзь душу, твор павінен  быць  адпрацаваны.

А на пытанне, як жа прыходзіць верш,  адказаў не адразу.  Задумаўся, вымавіў:

- Гэта цяжка растлумачыць словамі. Гэта нешта незвычайнае. Вось узнікне нейкая думка, і з'яўляецца  адчуванне, што трэба  пра яе напісаць. Пакуль  не напішаш -  няма спакою. Як быццам сядзіць  у зародышы нешта, чаму трэба  выбрацца наверх, і толькі чакае  штуршка, каб нарадзіцца ў словах. А бывае,  нейкая знешняя падзея так закранае  душу, што таксама з'яўляецца  верш. Так, напрыклад, атрымаўся верш "Памяці М.А. Карчміта", дзе я выказаў  сваё захапленне гэтым чалавекам і горыч ад яго страты.

Дзеля справядлівасці  трэба адзначыць, што адносіны паміж людзьмі  і Вялікая Айчынная вайна - галоўная тэма ў творчасці  Антона Пятровіча. І раскрывае ён іх  (асабліва  першую) вельмі  разнастайна: то задуменна-элегічным радком, то  палымяна-ўсхваляваным, а то і смяшліва-сатырычным.

Але ў гэтым паважаны чытач  зможа  пераканацца і сам, пазнаёміўшыся  з вершамі.

Памятаючы пра "юбілейную"  нагоду сваёй сустрэчы з Антонам Пятровічам, я, вядома ж, не  магла не спытацца аб  сакрэце яго даўгалецця. У чым ён  - у пастаянным сяброўстве з музамі паэзіі і музыкі, у захапленні сваёй  працай, ці яшчэ ў нейкіх з'явах жыцця?   Адказ быў вельмі  просты.  Гэта - добрая сям'я. Антон Пятровіч і яго жонка Галіна Казіміраўна  пражылі разам  ужо 64 гады. Разам працавалі ў адной школе (ён - настаўнікам, а  яна - бібліятэкарам), разам вялі хатнюю гаспадарку, разам выступалі на канцэртах, разам пасля выхаду  на заслужаны адпачынак  шмат гадоў хадзілі на групу здароўя, якую вялі тады ў сноўскай  школе  настаўнікі фізкультуры Аляксандр Шумейка і Аляксандр Компель. Гэту групу  наведвалі не толькі настаўнікі-пенсіянеры, але і людзі іншых  прафесій. Там тры разы на тыдзень  займаліся  гімнастычнымі практыкаваннямі, гулялі ў валейбол, плавалі ў басейне, атрымлівалі шмат карысных парад ад урача Аляксандра Махнача, які таксама хадзіў у групу.

- І зараз мы кожную раніцу пачынаем з гімнастыкі, - сказаў  Антон Пятровіч. - Жонка ў адным  пакоі, я - у другім, каб не замінаць адно аднаму. Напэўна, усё гэта  і тое, што  паміж намі заўсёды  былі павага, старанне саступіць, зразумець і падтрымаць  адно аднаго, і дапамагло нам дажыць да гэтага дня.

Усмешка Галіны Казіміраўны, якая са згодай ківала галавой у такт словам мужа, пацвердзіла, што ўсё сказанае - праўда.

Яны выгадавалі  двух цудоўных сыноў, старэйшы   стаў  спецыялістам  у радыёэлектроніцы, малодшы - ваенным. Сыны падарылі бацькам  чатырох унукаў, а тыя, у сваю чаргу, - пяцёра праўнукаў.

Дарэчы, Антон Пятровіч і зараз прысвячае  сваёй спадарожніцы  жыцця вершы, чытаючы якія, цяжка здагадацца, што іх  аўтару - дзевяць дзясяткаў гадоў. Не два, не тры, а дзевяць. Удумайцеся ў гэту лічбу.

… А на развітанне Антон Пятровіч зайграў  па маёй просьбе  на скрыпцы. Гучалі  родныя беларускія мелодыі - то заліхвацкі танцавальныя, то задуменна  лірычныя - але на самай справе  аднолькавыя ў галоўным: скрыпка спявала  мелодыю Любові і Жыцця, якія, па вялікім рахунку, працягваюцца бясконца і не існуюць адно без аднаго.

Соф'я ЛЮБАНЕЦ

Фота з сямейнага альбома

Категория: Снов | Просмотров: 753 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: