Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Пятница, 26.04.2024, 02:25
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

О районе

Главная » 2009 » Ноябрь » 14 » Жыццё прысвяціла рабоце
Жыццё прысвяціла рабоце
09:53

Газета - №213-216    Рубрика - Люди и судьбы

13 ноября 2009

Фотография 1

     У 1969 годзе, скончыўшы сельскагаспадарчы тэхнікум па спецыяльнасці ветфельчар, Ганна Міхайлаўна Сцепановіч прыйшла загадчыцай на малочнатаварную ферму "Лань" у калгас "Ленінскі шлях" Нясвіжскага раёна. У 1976 годзе за добрасумленную працу была ўзнагароджана медалём "За працоўную адзнаку". Неаднаразова яе партрэт змяшчалі на раённую Дошку гонару. І практычна заўсёды прозвішча загадчыцы фермы было ў спісе дэлегатаў раённых злётаў перадавікоў. Сёння яна - заслужаны работнік гаспадаркі з амаль 40-гадовым працоўным стажам.

Ганна Міхайлаўна Сцепановіч сваіх калег па цэху ўспамінае з цяплом і крыху з сумам.

- Вельмі добра было працаваць, - дзеліцца жанчына. - Калі трэба параіцца, заўсёды падкажуць. Я маладой засталася на ферме, і вопыту, вядома, не хапала. Тады і прыходзілі на дапамогу нашы людзі - добрыя і спагадлівыя. Лёгка працавалася з Ганнай Осіпаўнай Чычко, Аленай Паўлаўнай Шуста, Марыяй Ігнацьеўнай Чычко. На жаль, яны пайшлі з жыцця. Помню, як проста ўсё атрымлівалася з Антанінай Аляксандраўнай Буглай, Аленай Сцяпанаўнай Пешкур, Таццянай Мікалаеўнай Роўба. А Тамара Вячаславаўна Ханяк нядаўна пайшла на заслужаны адпачынак. Была перадавой даяркай і цяпер мае добрую пенсію. Наталля Віктараўна Куркова і Клаўдзія Афанасьеўна Гайцюкевіч працуюць яшчэ і сёння. З многімі часта сустракаемся - павітаемся, пагаворым пра тое, што больш за ўсё хвалюе. Цікаўлюся справамі на ферме. Я ж, лічыце, усё жыццё працавала там, як жа не спытаць пра дзень сённяшні?!

А сённяшні дзень на ферме радуе ветэрана працы - час ад часу наведваецца сюды былы работнік.

- Новае халадзільнае абсталяванне, новая даільная апаратура. А вось падлога тая самая, што пры былым старшыні гаспадаркі Іване Сямёнавічы Ляверы паклалі - з пліткі - трымаецца, значыць, надзейна была зроблена. Выгульныя двары цяпер добраўпарадкаваны. Умовы для працы лепшыя.

Ганна Міхайлаўна расказвае пра тое, як яны імкнуліся ўтрымаць дасягнутыя пазіцыі і паступова рухацца наперад. Такая задача стаяла перад работнікамі Ланскай малочнатаварнай фермы. Кожны дзень жывёлаводы стараліся перайсці да новага этапу вытворчасці, працавалі над паказчыкамі якасці рэалізуемага малака. Пераймалі вопыт перадавікоў. Гаспадарка была на добрым рахунку па продажы малака дзяржаве. Славілася пяцітысяч-нікамі. На ферме было амаль 600 галоў дойнага статка. На адкорме стаяла 200 галоў. Гадавалі цялушак для рэпрадукцыі.

Азы сельскагаспадарчай справы старэйшыя перадавалі маладым. Агульны вынік работы фермы залежаў ад кожнага члена калектыву. І калі адзін, нават незнарок, дапусціць нейкую памылку, то страты панясе ўвесь калектыў. Таму разумелі - кожны ў адказнасці за работу калегі. І людзі стараліся. А ў 1987 годзе тут правялі сельскагаспадарчы рэспубліканскі семінар па жывёлагадоўлі і нарыхтоўцы кармоў. Было гэта і пачэсна, і вельмі адказна.

Многа працавалі разам з сённяшнім старшынёй гаспадаркі Генадзем Міхайлавічам Салаўём, які ў той час быў галоўным заатэхнікам. Зацікаўлены ён быў спецыяліст, ініцыятыўны, як і цяпер. Многія пытанні па жывёлагадоўлі дапамагаў вырашаць.

На пытанне, што трэба для таго, каб чалавек ішоў працаваць у сельскую гаспадарку, Ганна Міхайлаўна адказала:

- Ведаеце, калі чалавек гультай, то нідзе не будзе рабіць. А ўвогуле ён павінен быць зацікаўлены, каб добра працаваць. Самыя заробкі ў вёсцы - на ферме. А хто проста не хоча працаваць, таго нічым не зацікавіш.

Некалі мы з мужам, Міхаілам Сцяпанавічам, як кажуць, дома былі ў апошнюю чаргу. Пайшлі і пайшлі на работу. Ён працаваў шафёрам, потым - загадчыкам гаража. Усяк было. Трымалі дамашнюю гаспадарку - карову і двое парасят. Многа дапамагалі дзеці, бо нам часу проста не ставала.

Цяпер я на заслужаным адпачынку. Мяне не забываюць. Атрымліваем, як пенсіянеры, збожжа. У мінулым годзе на наш адрас бясплатна ішла "Советская Белоруссия". Аб гэтым паклапаціўся прафсаюзны камітэт.

Штогод атрымліваем віншаванні да Дня работніка сельскай гаспадаркі. Арганізуюць для нас "агеньчыкі". Музычныя падарункі і сувеніры атрымліваем у Дзень пажылых людзей…

Дарэчы, ужо сорак гадоў з'яўляемся прыхіль-нікамі "раёнкі". Тут цікава ўсё, бо ведаю і гаспадаркі раёна, і ўсіх спецыялістаў. Знаёмімся з новымі людзьмі.

Ганна Міхайлаўна і сёння адчувае сябе неад'емнай ад справы, ад той карпатлівай працы, у якой без сумленнасці і старання, без штодзённай затраты фізічных сіл, душэўных адносін да рагатых красуль кожнага жывёлавода нельга было дасягнуць высокіх вынікаў, якія далі старт новым працоўным перамогам дня сённяшняга.

На здымку: старшыня прафкама СВК "Лань-Нясвіж" Галіна Станіславаўна Салавей у гасцях у Ганны Міхайлаўны Сцепановіч (злева).

Іна ВАСІЛЕВІЧ.

Категория: Лань | Просмотров: 938 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: