Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 25.04.2024, 15:18
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Декабрь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2008 » Декабрь » 23 » Для вяртання былой прыгажосці
Для вяртання былой прыгажосці
04:52
Гэтым летам пачаліся работы па рэканструкцыі лесапарка Альба, які з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Распрацаваны два праекты. Першы — на капітальны рамонт і ачыстку меліярацыйнай сеткі і русла рэчкі Уша, што  ў асноўным зроблена. Выдзеленыя на 2008 год  262 млн. рублёў  асвоены. Работы выконваюць ДУП “Нясвіжскае ПМС” і Клецкі лясгас, якому  належыць Альба. Уша ачышчана на працягу 2,7 км, а каналы-асушальнікі — на 2 км. Пабудавана 5 гідратэхнічных збудаванняў, тры з якіх будуць служыць менавіта для рэгуліроўкі ўзроўню вады ў сажалках. Высечаны кустарнікі на 14 км каналаў, якія не патрабуюць расчысткі.

Як адзначыў дырэктар ДУП “Нясвіжскае ПМС” В.П.Лабаза, на сённяшні дзень мэту работ можна лічыць дасягнутай — узровень вады панізіўся да метра. Калі раней русла ракі амаль не  было відаць з-за наваленых  там дрэў і кустарнікаў, якія высыхалі з-за пераўвільгатнення глебы, то зараз ужо відны рака і яе берагі.

У наступным годзе пачнуца работы па ачыстцы сажалак, на якія  таксама распрацаваны праект, узгоднены з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На 2009 год  запланаваны і пошукавыя работы па ўстанаўленні месцаў знаходжання тых збудаванняў, якімі славіўся парк Альба пры Радзівілах, — палаца Кансаляцыя, альтанкі і г.д. Плануецца таксама ўзнавіць былую сістэму каналаў з магчымым аднаўленнем  вадзянога млына, каб запоўніць  гэтыя каналы вадой даверху. Перад ачысткай сажалкі будуць  асушацца, і гэта мерапрыемства,  на думку начальніка Нясвіжскай раённай інспекцыі па ахове прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя М.М.Чычко, не павінна шкодна паўплываць на ўзровень грунтовых  вод у Альбе, таму што на сённяшні дзень больш 250 га  лесапарка падтоплены звыш нормы.

У наступным годзе сіламі меліяратараў будзе выдалена каля 7000 кубічных метраў грунта, адкосы каналаў засеюць травой.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ

Просмотров: 671 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 |