Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Вторник, 23.04.2024, 13:49
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Февраль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Февраль » 13 » Нарадзілася Уршуля Радзівіл, беларуская асветніца і драматург.
Нарадзілася Уршуля Радзівіл, беларуская асветніца і драматург.
09:58
 
13 лютага 1705 года

Францішка Уршуля Радзівіл (1705 – 1753) – пісьменніца, педагог, тэатральная дзяячка. Паходзіла з роду Вішнявецкіх. Яе бацька Януш Антоні Карыбут-Вішнявецкі пісаў духоўныя трактаты, панегірыкі. Атрымала добрую хатнюю адукацыю, з дзяцінства захаплялася паэзіяй і тэатрам. У 1725 г. выйшла замуж за нясвіжскага ардыната Міхала Казіміра Радзівіла Рыбаньку. Штогод нараджала дзяцей. Муж актыўна займаўся палітыкай, Францішка Уршуля – асветніцкай дзейнасцю. Упарадкавала і павялічыла бібліятэку ў Нясвіжы да 9 000 тамоў, аднавіла друкарню.

Творы першага пэрыяду, так званага паэтычна-эпісталярнага, былі карэспандэнцыяй з мужам, які часта знаходзіўся па-за домам. У творчасці дамінуе тэма кахання. Пасля страты некалькіх дзяцей пісала эпітафіі. У 1732 г., пасля нараджэння першай дачкі, Францішка Уршуля напісала «Перасцярогі збавенныя… дачцэ сваёй Ганне Марыі…» (выдадзеныя ў 1753 г. у Нясвіжскай друкарні). Асновы маральнага выхавання выклала таксама ў іншых «Перасцярогах», празаічных трактатах «Пра ўзаемныя абавязкі мужчыны і жанчыны», «Пра шлюб», «Парады для кожнай жонкі…», «Адказы жонкі мужу». У 1746 г. склала 22 вершаваныя загадкі, якія ўвайшлі ў выдадзеную ў 1754 г. кнігу «Камедыі і трагедыі…».

Другі пэрыяд творчасці (1746 – 1752) прысвечаны тэатральнай дзейнасці. З дапамогай тэатру Францішка Уршуля ўплывала на маральнае выхаванне і фармаванне духоўнага і культурнага клімату ў сваім асяроддзі. Першыя п’есы «Дасціпнае каханне» і «Справа Боскай наканаванасці» паклалі пачатак складанню рэпэртуару для нясвіжскага тэатру. Антычныя матывы пакладзеныя ў аснову камэдый «Каханне – зацікаўлены суддзя», «У вачах нараджаецца каханне», «Адпачынак пасля клопатаў», «Гульня фартуны». Сюжэты п’ес «Распуснікі ў пастцы» і «Суддзя, пазбаўлены розуму» (1751) запазычаныя з «Тысячы і адной ночы» і заснаваныя на прыёмах камедыі dell’arte. Напісала некалькі опер. Францішка Уршуля перакладала і ставіла на нясвіжскай сцэне п’есы Мальера, перарабляючы традыцыйныя сюжэты адпаведна ўласнай маральна-эстэтычнай канцэпцыі. Першая жанчына-драматург у ВКЛ спрычынілася да развіцця культуры, літаратуры, тэатру.
Просмотров: 1887 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 4.3/3 |