Вы вошли как Турист
Группа "Гости"Приветствую Вас Турист!
Четверг, 18.04.2024, 20:13
Главная | Мой профиль | Регистрация | Выход | Вход | RSS

Праздники сегодня

Праздники сегодня

Наш опрос

Оцените мой сайт
Всего ответов: 241

Форма входа

Поиск

Календарь

«  Май 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

ФОТО

Национальный банк

Статистика


Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2009 » Май » 31 » Фотафакт. Радзівілы ў Нясвіжы
Фотафакт. Радзівілы ў Нясвіжы
13:11
Альжбета, Радзивилы в Несвиже

Беларусь наведалі нашчадкі Радзівілаў. Дзесяць спадкаемцаў славутага магнацкага роду прабылі ў нашай краіне тры дні, аб'ехалі Мінск, Мір, Паланечку і іншыя мясціны, звязаныя з родам Радзівілаў.

Але галоўным пунктам сямейнага візіту стаў, безумоўна, Нясвіж, дзе правяла дзяцінства пані Альжбета Радзівіл, дачка апошняга гаспадара Нясвіжскага замку. Пані Альжбеце 91 год, але яна да дробязяў памятае, як выглядала яе радавое гняздо, і дае жару чыноўнікам, што перарабляюць замак на свой капыл. 
Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Візіт пачаўся з імшы ў Фарным касцёле і наведвання фамільнага склепу.


Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Сямейства князёў прывітаў і мэр Нясвіжу (справа). У падарунак ад яго госці атрымалі шампанскае "Радзівілаўскае" і рыбу.


Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Мясцовыя ўлады падрыхтавалі для дарагіх гасцей дзіцячы паравозік з выявамі Мікі-Маўса на вагончыках. А для пані Альжбеты - карэту. Аднак высветлілася, што княгіня баіцца коней, таму перавагу яна аддала "Мерсэдэсу".

Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Галоўным пунктам візіту стаў Нясвіжскі замак. Радзівілы ахвотна фатаграфаваліся ля свайго колішняга фамільнага гнязда.

Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Насупраць замку - сімвалы савецкай эпохі. Не так даўно тут месціўся санаторый.

Альжбета, Радзивилы в Несвиже
У замку ўсё даўно не так, як было ў часы дзяцінства княгіні.

 

Альжбета, Радзивилы в Несвиже
 
Планавалася, што для княгіні правядуць экскурсію ў гатовым крыле замка. Але яна рашуча накіравалася ў самую гушчу рэстаўрацыйных працаў.

Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Паміж княгіняй і навуковым кіраўніком праекту рэстаўрацыі замка Сяргеем Друшчыцам завязалася гарачая дыскусія наконт таго, як сапраўды выглядаў замак.

 
Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Княгіня Альжбета даводзіць, што многія дэталі змененыя рэстаўратарамі. Друшчыц сцвярджае, што замак аднаўляецца паводле архіўных дакументаў, а княгіня не ўсё памятае, бо была малая.


Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Радзівілы прабылі ў замку больш за дзве гадзіны.


Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Пані Альжбета агледзіла ледзь не кожны куточак сваіх былых уладанняў.
Альжбета, Радзивилы в Несвиже
Гэтая тэраса была іншай формы, сцвярджае княгіня.

Паводле: Юлiя Дарашкевiч, Наша Нiва.
Просмотров: 707 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 3.0/2 |