![]() |
Іван Крупко прэзентуе Віктару Вадалацкаму альбом аб Нясвіжчыне |
Город Реутов, Московская область. Россия
Город Росолини, Область Сицилия, Италия
Город Пулавы, Люблинское воеводство, Польша
Город Злотув, Великопольское воеводство, Польша
Город Одолянов, Великопольское воеводство, Польша
Город Горис, Область Сюник, Армения
Город Лайхинген, земля Баден-Вюртембер, Германия
Абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва | 14:19 | ||
У сераду, 6 красавіка, у Нясвіжы
адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі Парламенцкага сходу Саюза
Беларусі і Расіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і
гуманітарных пытаннях. Як адзначыў старшыня Камісіі, дэпутат
Дзярждумы Расійскай Федэрацыі Віктар Вадалацкі, гэта Камісія
займаецца практычна ўсім спектрам пытанняў, непасрэдна звязаных з
чалавекам: сацыяльнай палітыкай, навукай, культурай, адукацыяй,
гуманітарнымі пытаннямі, маладзёжнай палітыкай. Гэта значыць, мэтай
работы камісіі з'яўляецца забеспячэнне больш камфортнага жыцця
простых людзей, моладзі, у незалежнасці ад сённяшніх эканамічных
пераўтварэнняў, ад розных палітычных складаемых нашых дзвюх
дзяржаў.
У рамках работы Камісіі адбылася сустрэча са старшынёй Нясвіжскага райвыканкама Іванам Крупко. Кіраўнік раёна пазнаёміў парламентарыяў з сацыяльна-эканамічным станам рэгіёна, адказаў на шматлікія пытанні. Таксама высокія госці пазнаёміліся з гістарычнымі славутасцямі Нясвіжа, наведалі Ратушу, касцёл Божага Цела, замак князёў Радзівілаў. Разам з членам Савета Рэспублікі, дырэктарам ААТ "Гарадзейскі цукровы камбінат" Міхаілам Крыштаповічам пабывалі на прадпрыемстве, якое ён узначальвае, пазнаёміліся з вытворчасцю. Экскурсію па ратушы вядзе малодшы навуковы супрацоўнік НГКМЗ «Нясвіж» Ірына Карчэўская Крынiца: НН
| |||
Просмотров: 671 | Добавил: nesvizh1223 | Рейтинг: 5.0/1 | |